#Літаратура
Explore tagged Tumblr posts
Text

Uładzimir Karatkievič (b.1930-1984)
Belarusian romantic writer.
#Uładzimir Karatkievič#belarusian#belarusian literature#literature#беларусь#літаратура#Уладзімір Караткевіч
9 notes
·
View notes
Text
Коли музика стихне
Колись...
Колись давно мені сказали "Просто візьми і зроби". А якщо взагалі не хочеться?Що як у тебе зараз весь світ у чорно-білих тонах і навіть рухатись не хочеться? Але треба, казали вони. У кімнату вривається покоївка. -Пані! Ваша сукня прибула! - за нею заходить ще одна жінка, заносячи сукню і світ наповнився зеленим світлом під стать плаття. Пані розтягнулась у ніжній посмішці. Вперше за останій час.
-Дякую люба, - відь нього аж віяло свіжістю. Зелений означає життя і весну. В одній з моїх книг на похорони замість чорного вдягали зелений. От-то, тоді думала я, абсурд.
-Вам допомогти вбратись? - беззвучна відповідь кивком, книжка з теплих рук обережно лягла на стіл, потроху вистигаючи. Тихий шелест одягу. Звичайна атласна сукня вже на вішаку замість зеленого і свіжого. Тепер вже зелена сукня наповнюється теплом чужого тіла. Весь світ досі зелений і наче дихає. Воно наче надає життя худій постаті що його носить. Вже навіть не так видно шрами на руках і кола під очима.
-Воно прекрасне, - на видиху випустила постать розправляючи складки на зеленому чуді. - Як думайте хтось помітить що я не спала всю ні? - постать повернула голову у сторону покоївки.
-Ні пані. Я думаю вся увага буде не на цьому. А також можна нанести трошки пудри і ніхто тоді точно не помітить, - на покоївці з'явилась легка посмішка, але лице відразу потемніло. Заздрість. Колись мені казали що це найгірша емоція і гріх, але ми всі її колись відчували, чи не так?Чорне полотно лиця і тільки світла посмішка видна на ньому. Зелений колір світу затягнувся туманом.
-Добре, давай. Додамо кольє і трохи пудри, - дівчина сіла на стілець і прибрала кучері з лиця, у цю ж мить щоки торкнувся пухнастий премет. Очі самі прикриваються і на шию лягає холодне кольє.
-Думаю тепер ви готові.
-Дякую мила, - суха подяка без емоцій. Нащо дякуювати за заздрість? Так колись мені казали. Шурхіт зеленої постаті по сходам майже не чутно, але до вух вже долинає музика, яка починає розфарбовувати світ не тільки в зелений, а у всі існуючі кольори. Двері у залу відчинились і музика вдарила всіми своїми кольорами, хочу у самі залі не було так кольорово як у її світі. Всі обличчя враз повернулись на неї. Багато пар очей звернули свою увагу на неї. Вона виділялась. Всі ці обличчя дивились на неї і темніли від заздрості, крім одного. Воно світилось від захвату, справжнього і живого захвату. Світле обличчя теж виділялось як і зелена постать і не роздумуючи вона рушила до нього, навіть не слухаючи як її представили гостям. Вона зупинилась прямо перед ним і музика наче заграла гучніше.
-Не хочеш потянцювати? - тихо сказало світле обличчя.
І все в раз зникло. Разом з кольорами і світлим обличчям. -Ей, навушники назад віддай!
-Ми вже майже на місці. Годі дивитись в одну точку як псих, - навушники знову знаходяться у господаря тільки вже на голові, а на шиї.
-Ну ти і дятел. Не лякай мене так більше, - блокнот разом з свіжим малюнком зеленого плаття закривається як і весь видуманий світ і обережно ліг у сумку разом з олівцями. Колись мені казали "Просто візьми і зроби", а я не візьму і не зроблю. Вам на зло. Я буду жити у цих фантазіях де є ти, кольори і музика
1 note
·
View note
Text






Некалі ў позднесавецкі час мае бацькі купілі раман Г. Кірылава "Пах жыта". Кніга доўга стаяла на паліцы, усё не было часу яе прачытаць. Таму што ў ёй уваскрашаюцца падзеі пасля 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі. З боку гледжання аўтара апісваецца пра добрых камуністаў якія устанавлівалі савецкую ўладу на захадзе віцебшчыны. Але калі чытаць з пазіцыі сёняшняга часу то разумееш што па-першае аўтар пытаўся максімальна рэалістычна паказаць падзеі, па другое - пісаць думкі і разважанні "між строк", па трэцяе - маё пачуццё як гісторыка кажа што любыя спробы ашчаслівіць людзей (агульная калектывізацыя, насільнае збіранне грошай праз дзярж пазыкі, размовы з "добрымі" НКУС - чакістамі, барацьба з рэлігіяй і гд) не прыводзіць не да чаго добрага. Яскрава раскрыты ў рамане тэмы тагачаснага быту, кахання, адносін паміж людзьмі.

5 notes
·
View notes
Text
As my mom says "Stop fucking whining, dumbass, go do something useful"
There is no Belarus? Bullshit, Belaruthians are just going with the flow and gaslighting themselves. The author of this article in particular is making himself an existential refugee in a refugee, refusing to believe in the simple truth.
Połack principality was Belaruthian, although it wasn't called Belaruthian back then, just like Ukraine existed being called Ruthenia. Sadly, our lands are doomed to be the "the grey zone" between the East and West, therefore, Belarus always existed and is doomed to always exist, no matter whether she wants it or not. :D
I am not Belaruthian, my mom is, but I see Belarus as clearly as I see Ukraine.
Your "cmok", however, is not some abstract "atrophied consciousness" but a very concrete silly, unnecessary kindness to the agressors, these days, it's russia. Kill the cmok, don't give him flowers.
— Марыя Мартысевіч. Цмокі лятуць на нераст
Беларусь — недапісаны тэкст. Гэта краіна, якой больш няма. Яна была калісьці. Гэта была краіна, у якую вярнуўся Францішак Скарына. Краіна, у якую дзядулевы суседзі вярталіся з Мэрыкі. Зрэшты, яны былі апошнімі, хто вярнуўся, бо той Беларусі, у якую яны вярталіся, ужо няма. Яе няма досыць доўгі час, аднак невядома, калі менавіта яна зьнікла. Адны датуюць зьнікненьне годам скону Вялікага Княства Літоўскага, іншыя — зьяўленьнем першых магіл на Курапатах, нехта кажа, што Беларусь існавала адно ў пракаветныя часы балта-крывіцкага адзінства. Відавочна адно: Беларусі няма, таму перад тым, як “думаць Беларусь” (© У.Мацкевіч), неабходна яе прыдумаць. Беларусь, як некалі зямля абяцаная для габрэяў, існуе толькі ў сьвядомасьці народу: у далёкім мінулым альбо марах пра шчасную прышласьць.
Таму няма нічога дзіўнага, што вакол нас шмат людзей з атрафаванай сьвядомасьцю. Гэта не прычына адсутнасьці Беларусі, а наступства гэтага. Звычайны й натуральны для любога жывога арганізму інстынкт самазахаваньня. Вельмі натуральнае памкненьне, скажу я вам. Манкурцтва — таксама выйсьце, і не найгоршае, калі ты нарадзіўся ў краіне, якой няма. Манкурт, прынамсі, шчасьлівы, ён, як тыя авечкі пастуха Сант’яга з раману Каэльё, непакоіцца толькі пра ваду й ежу. Зрэшты, такіх людзей менш, чым падаецца на першы погляд — ня больш за палову тых, хто нарадзіўся тут.
Беларусі няма, ёсьць толькі няўклюдная постБеларусь, якая ніяк не асацыюецца з краінаю, куды можна вярнуцца. Пост-беларусы альбо зьбіраюць валізы й уцякаюць, робячыся эмігрантамі de facto, альбо прыдумляюць сабе Беларусь і думаюць яе, сумуюць па ёй ня менш, чым першыя пасяленцы (А)Мэрыкі сумавалі па гарыстых абшарах Шатляндыі ды балотах Ірляндыі.
А часта — і першае, і другое адначасова. Каб прыдумаць сваю Беларусь, неабавязкова стаяць нагамі на глебе пост-Беларусі, якая дасталася нам у спадчыну. Усе гэтыя палі, лясы, балоты, лугі — і чым там яшчэ захапляюцца нашыя клясыкі й графаманы — у рэчаіснасьці яшчэ менш рэальныя, чым на старонках кнігаў і вэб-сайтаў, таму прыдумаць і думаць сваю Беларусь можна ў любой кропцы зямной сфэры. Гэта пацьвярджае, напрыклад, шырокая геаграфія беларускамоўнага сеціва. Ды ня толькі сеціва, але й беларускай культуры як такой. “Не хачу чужога хлеба, радасьцяў чужых,” — прасьпяваў калісьці Сокалаў-Воюш — і спакайнютка зьехаў. Славамір Адамовіч, мусіць, занудзіўшыся без скандалаў, папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвэгіі й цяпер дасылае ў “Нашу ніву” зь лягера ўцекачоў няхай слабыя, але ўсё-ткі беларускія вершы. Васіль Быкаў за апошнія некалькі год зьмяніў шэраг краінаў жыхарства, аднак ��д гэтага не перастаў быць беларусам. Сьвятлана Алексіевіч… Хаця Сьвятлана Алексіевіч, для мяне, — якраз з той атары, што памкнулася ў заходнія краі на покліч страўніка.
Зрэшты, мяне больш цікавяць тыя, хто застаўся тут, а не апынуўся там. Эмігрантам можна быць, нават не пакідаючы родных мясьцінаў. Думаючы сваю, няісную Беларусь, чалавек робіцца ўцекачом у сябе, экзыстэнцыйным эмігрантам. Ён стаіць у полі на золкім ветры, у крамнай, але вельмі зношанай вопратцы не пад надвор’е. Ён падобны да Хлудава, калі той сьніць павешанага веставога Крапіліна. Такі вось стан унутранай эміграцыі — адзіны магчымы ў маёй пост-беларускай краіне спосаб існаваньня чалавека, які меў няшчасьце запытацца ў сябе пра сэнс свайго жыцьця.
8 notes
·
View notes
Text
Books in Belaruthian language for free :D
0 notes
Text
Я патанаю...
Вадкасць, як ні странна, павольна, а не імкліва, запаўняе мае лёгкія. Яна расцякаецца па іх, забіраючы сабе кожны міліметр маёй душы. Слова замерла, і вырваўся адзін толькі хрып, як ціхая просьба аб дапамозе. Яно рвецца у свет, але горла сціскае камяк адчаю і роспачы, таму, не знайшоўшы выйсця вонкі, пачуцці спальваюць мяне, разрываюць душу, але фізічная абалонка ўтойвае гэта ад чужых вачэй. Парадокс – душа, што нарадзіла слова, праз яго і гіне. Я забіваю саму сябе. Духоўнае самагубства...
Нябесныя прамяні настойліва прабіраюцца скрозь багну і цемру, ачышчаючы ваду. Ужо празрыстая, яна разыходзіцца, і скрозь пякучае ад сваёй чысціні святло да мяне цягнецца рука. У нерашучасці працягваю сваю, але чую покліч. Азіраюся ўніз і ўглядаюся ў бездань. Раптам ахоплівае жах, але не перад цемраддзю – святлом. Адштурхоўваюся і лячу ўніз, пакрысе запавольваю рух, увязаючы ў брудзе.
Цішыня... Першы час тут спакойна і радасна ад сваёй адзіноты. Пакуль не зразумееш, што цемра забівае пачуцці, боль ад якіх рабіла тваё існаваннем жыццём; што шчасце – уверсе, пад нябёсамі, і што ты згубіў шанц быць выратаваным. Цяпер на гэтым свеце мяне трымае і адначасова павольна забівае толькі агеньчык у душы, што не дае сэрцу канчаткова зацвярдзець, але дзеля гэтага бязлітасна паліць яго ў сваім полымі. Я патанаю...
#па-беларуску#літаратура#думкі ўслых#не маўчы па-беларуску#литература#мысли вслух#беларускі тамблер#беларуская мова
2 notes
·
View notes
Quote
Мой мілы Янка, мой Купала! Ў агульны вір нас доля ўгнала. Чаму ж, чаму часінай тою Мы не спаткаліся з табою, Каб стол сялянскага банкету Развесяліў душу паэту?
Якуб Колас. Новая зямля
Як я люблю гэтыя прывітанні адзін аднаму у музычных і літаратурных творах, вой!
#беларусь#беларускі тамблер#беларуская літаратура#літаратура#цытата#коласу слава слава купале#якуб колас#янка купала
1 note
·
View note
Text
Зачасаўся хмарачос
(публічны ліст аднаму з арганізатараў Эшафота, Андрэю Касько) На нядаўнім паэтычным шоў вы ў якасці крытыкі адной з паэтак прамовілі: «вот слово хмарачосы — небоскребы по-русски. Да, так они звучат по-беларуски, от этого деваться некуда. Но вы же поэт! Это слово сконструированное, абсолютно неживое. Оно просто паскудное!» Абсалютна вашая справа, што лічыць зграбным і нязграбным, размова зараз пойдзе не пра гэта, а пра канструяванасць словаў і тое, як яны жывуць. Ведаючы, што з такой пагардай вы ставіцеся, напрыклад, і да слова падабайка, выкажу меркаванне, што вы баіцеся абсалютна новых словаў, і яшчэ больш баіцеся словаў, cтвораных калькаваннем. Але хіба лепей выкарыстоўваць прамыя запазычанні? Вы кажаце, што важна пачуццё мовы, і гэта сапраўды так — аднак навошта абмяжоўваць сябе, забараняючы выкарыстанне некаторых слоў або нават катэгорый слоў у творчасці? Многія сканструяваныя неалагізмы не толькі лагічныя і зразумелыя — той жа хмарачос, у адрозненне ад гмаха, мае зразумелае паходжанне і адзіны сэнс — аднак такія словы, да таго ж, сапраўды жывыя, бо адлюстроўваюць тое, як мова жыве і змяняецца, папаўючыся новымі словамі. Дарэчы, слова адлюстроўваць — таксама сканструянае (Уладзімірам Дубоўкам), і не так даўно яно было такім жа сканструяваным неалагізмам, як і вышэйзгаданыя хмарачосы з падабайкамі. З часам словы ўсё глыбей уваходзяць у мову і робяцца натуральнымі для яе. Калі ж казаць пра лагічнасць, то поўны яе апафеоз — праект Ігара Кулікова і Міхаіла Баярына «Свамова» —праект стварэння паэтычнай мовы, што стваралася б толькі шляхам, які я спрабую абараніць у гэтым лісце. Такія эксперыменты можна ��е прымаць, але яны вартыя ўвагі, і вам, Андрэй, рэкамендую азнаёміцца. Што да майго густу, дык лічу майстрам выкарыстання цікавых і новых слоў Рыгора Барадуліна. Ён не баяўся іх, але і не рабіў з іх культ — дзядзька Рыгор арганічна ўпісваў іх у свае творы там, дзе яны падыходзілі па сэнсе. У вершы Шарля Бадлера «Адпаведнікі» ёсць наступныя радкі (пераклад Андрэя Хадановіча): Ёсць водары: адзін зялёны, быццам луг, Салодкі, як габой, як плоць дзіцяці, свежы, — Другі — разбэшчаны, раскошай вабіць дух І неасяжнага нам пашырае межы: Там мускус, ладан, нард смак надаюць жыццю, Шаленствы — розуму, парывы — пачуццю. І мускус, і ладан, і нард у прыродзе знаходзяцца ў непрывабным стане, і атрымліваюцца чымсьці эстэтычным і прывабным толькі тады, калі чалавек бярэцца за іх, і робіць, нарпыклад, парфюму. Дазвольце правесці паралель і сказаць, што эксперыментаванне над словамі, стварэнне і выкарыстанне неалагізмаў такім жа чынам пашырае межы неасяжнага, узбагачае мову і не дае ёй стаяць на месцы. Таму выкарыстоўваць сканструяваныя неалагізмы трэба. І пачаць можна з хмарачосаў і падабаек. Бу.
1 note
·
View note
Text
Спыніцца
Усё, што кранае мяне, падобнае на мяне…
Алесь Разанаў
Пад рукой адказвае сваім цяплом на маё нагрэтая сонечнымі праменнямі вокладка кнігі. Яна нагадвае мяне: такая ж цёплая, узаемная. Аднак нас аб'ядноўваюць не толькі пачуцці, але і змест. Заўсёды, калі кніга мне цікавая, яна падобная на мяне. Значыць, я крыштальна ясна бачу ў ёй сваё асобаснае адлюстраванне. Гэты раман, якога я кранаюсь зараз, – пра Беларусь, пра каханне, пра нацыю… Мой улюбёны Караткевіч заўсёды пісаў аб прыгажосці і прыроды краіны, і яе гісторыі, пераплятаў гэтыя сюжэты старонка за старонкаю.
«Каласы пад сярпом тваім» - неад'емная існасць майго аблічча.
Я думаю аб тым, калі той чалавек ва мне, якім я доўгі час спрабую стаць, як мінімум хаця б сустрэнецца са мной цяперашняй – каб, не адказваючы ні на якія пытанні майго нейкага інфантыльнага, яшчэ не перажытага сённяшняга «я», убраць яго прэч, і аднавіць маю ўжо амаль нежывую ад надта маруднай і доўгай плыні часу асобу.
Гэтак напісаў Алесь Разанаў. «Чалавек — гэта два чалавекi…» Унутры мяне кіпіць кацёл розных пачуццяў і слоў, розных настолькі, што часам становіцца страшэнна. Магу быць ціхай і разважлівай, гадзінамі холадна і нейтральна філасафаваць, павольна адказваючы на пытанні, а потым раптам пачаць сыходзіць з розуму, вельмі хутка мысліць, раз'юшана з кімьсці спрачацца, адчайна штосьці даказваючы. Ува мне жывуць два чалавекі. Адзін з іх – дарослы, які паступае мудра незалежна ад абставін, а другі ж – заўжды лезе на ражон. Яму, здаецца, гэта падабаецца. Шмат красамоўства (дзякуй хоць што не галаслоўнага), актыўная дзейнасць і буйны эмацыянальны запас. Але не нервовы, нажаль. Бо такая асаблівасць, якая цячэ унутры вен чалавека, патрабуе ад яго шмат унутранай стойкасці і цягавітасці.
Два чалавекі. Працягваючы папярэдні абзац, зраблю адсылку да вершу, які моцна запаў у душу, каб даказаць, наколькі гэтыя два чалавекі ўнутры мяне розныя: «Адзiн з iх — выток, i другi — суток, адзiн з iх — прычына, другi з iх — вынiк, адзiн з iх — пытаньне, другi — адказ, а памiж iмi цякуць, вынiкаючы з iх i ўпадаючы ў iх сусьветы...»
Сусветы… цэлыя сусветы хістаюцца зараз ад адной маёй існасці да іншай, гэта толькі падумаць… але яны ні паралельныя, ні перпендыкулярныя, ні перасякальныя. Яны просто зусім розныя. Супярэчлівыя. Сусветы, якія часам перастаюць нагадваць мне нават сябе саму, бо там пастаянна з'яўляецца ўсё больш новых, незнаёмых пачуццяў, уражанняў, думак, якіх я не чакаю, якіх я прыходзіць не прашу. Тады нараджаецца шмат пытанняў, на якія я заўжды спрабую як мага хутчэй здабыць усе адказы, бо ўвесь час баюсь чагосьці не паспець, але, ізноў словамі з вершу Разанава, скончу гэты сказ: «Вобразы вабяць усьлед за сабой, але памкнуся за iмi — i iх растворыць прастора: магчыма, яны проста птушкi, якiя адводзяць таго, хто iдзе, ад сваiх затоеных гнёздаў»… Падняла погляд ад кнігі. Пасля прачытаных там строк шмат зразумела. Я – той чалавек, якому пара на хвіліну спыніцца.
Спыніцца, перастаць так настойліва шукаць і ад гэтага – задыхацца.
Пачаць дыхаць свабодней, хаця гурт Akute колькі разоў ��астойліва і паўтарае ў сваёй песні фразу, нібы папярэджанне, аб тым, што вакол нас толькі «адзін атручаны дым».
Стомленасць пачынае пакараць моцныя бакі маёй асобы, якая ўнутры ўсё яшчэ падзеленая напалам. Адзін з іх хоча яшчэ большай актыўнасці, чым раней. Другі прапануе мне ўсё ж спыніцца. І апошні бок – гэта я ў будучыні. Я дакладна адчуваю гэта. Гэта тая істота, якая павінна праглынуць ва мне ўсе мае інфантыльныя пачаткі. Тая, што павінна будзе прымусіць думаць мяне інакш. Па-даросламу, пазбавіўшыся назаўжды ад непатрэбнай неўпэўненасці ў сваіх дзеяннях ці думках і нейкіх дрэнна асэнсаваных і зразумелых комплексаў.
Але хто ж з іх дваіх зараз піша гэтыя радкі – я не ведаю.
Разважанне скончу паскрыптумам у выглядзе радкоў, напісаных чалавекам, ведаючым жыццё дакладна лепш, чым я. Яго вывад лепш адлюстроўвае тую галоўную думку, якую я імкнуся да вас данесці.
«Пачакай, памарудзь, адпусьцi жаданьне — i ты перастанеш быць часткай, нацэленай супраць усiх, i вернуцца да цябе тыя птушкi, якiя ня ловяцца, калi iх ловiш, якiя хаваюцца, калi iх шукаеш, i ты пачуеш: у кожнай птушкi — твой голас, i ўбачыш: у кожнай птушкi — твой твар».
Алесь Разанаў
#belarus#minsk#miensk#минск#менск#беларусь#мінск#мастацтва#літаратура#апавяданне#калонка#твор#прырода#литература#эссе#рассказ
1 note
·
View note
Text
Уладзімір Папковіч пра Давіда Сімановіча, Анатоля Канапельку, неафіцыйныя замежныя сувязі і «Віцебскі рабочы»

літаратурнае жыццё ў Віцебску ў 70-я гады, рэдкія фотаздымкі пра наш горад і людзей Нядаўна мы публікавалі інтэрв’ю з паэтам і перакладчыкам Уладзімірам Папковічам. Тады мы размаўлялі, найперш, пра культурнае жыццё нашага города, але амаль зусім не закранулі асобу паэта Давіда Сімановіча, з якім...
Прочитать
#home#Витебск#город#Канапелька#культура#літаб'яднанне#літаратура#общество#Папковіч#Симанович#тэлебачанне#тэлестудыя#Культура#Хроника
0 notes
Text
Кніжная апытанка
1. Топ-5 вашых улюбёных кніг. 2. Улюбёны пэрсанаж ці пэрсанажы. 3. Улюбёная кніга ўлюбёнага аўтара. 4. Кніга, якая паўплывала на вас. 5. Які жанр падабаецца вам найбольш? Назавіце ўлюбёную кнігу з гэтага жанру. 6. Які жанр падабаецца вам найменш? 7. Улюбёная сэрыя кніг. 8. Проза ці паэзія? 9. Папулярная кніга, якая вам не даспадобы. 10. Клясычная ці сучасная літаратура? 11. Улюбёны клясычны твор. 12. Улюбёны сучасны твор. 13. Кніга ці жанр, які зьяўляецца вашым guilty pleasure. 14. Кніга, якая вызвала ў вас сьлёзы. 15. Кніга, якая жахнула вас, вызвала непрыемныя пачуцьці ці моцна ўзрушыла. 16. Кніга з прыгожай вокладкай. 17. Кніга, якой вы захапляліся ў дзяцінстве. 18. Кніга, якая расчаравала. 19. Кніга, якая прыемна зьдзівіла. 20. Апошнія тры кнігі, якія вы прачыталі. 21. Кніга, якую вы чытаеце у даны момант. 22. Якую кнігу ўжо даўно хочаце прачытаць? 23. Як вы выбіраеце кнігу, якую будзеце чытаць наступнай? 24. Улюбёная цытата з кнігі. 25. Якую кнігу вы не змаглі дачытаць і чаму? 26. Самая даўгая кніга, якую вы чыталі. 27. Ці перачытваеце вы кнігі? Калі так, якая вам спачатку спадабалася, а пры перачытваньні расчаравала? 28. Якую кнігу вы параілі б прачытаць іншым? 29. Як вы ставіцеся да аўдыёкніг? 30. Кніга, якая так захапіла вас, што вы не маглі спыніцца і чыталі ўсю ноч? 31. Самая сумная кніга, якую вы чыталі. 32. Пэрсанаж, зь якім вы адчулі сувязь. 33. Кніга, якую вы пачалі чытаць толькі таму, што вас зацікавіла яе назва ці вокладка. Ці спадабалася яна? 34. Аўтар, стыль якога вам даспадобы. 35. Кніга ці сэрыя кніг, якая на вашу думку пераацэненая. 36. Кніга ці сэрыя кніг, якая заслугоўвае быць больш папулярнай. 37. Ці падабаюцца вам маральна шэрыя ці адмоўныя пэрсанажы? Чым? 38. У якім кніжным сусьвеце вам хацелася б апынуцца і чаму? 39. Прыдумайце сваё пытаньне на кніжную тэму (нешта, пра што вам хочацца пагаварыць) і адкажыце на яго.
#кнігаблр#кнігі#кніжная апытанка#апытанка#інтэрактыў#беларускі тамблер#беларускі tumblr#беларуская мова
5 notes
·
View notes
Text
Чаму ў лабараторыі пры працы з канцэнтраванымі кіслотамі і шчолачамі выкарыстоўваюць пальчаткі і ахоўныя акуляры?
Відавочны адказ – каб не атрымаць хімічнага апёку.
Я вось атрымала апёк ад канцэнтраванай азотнай кіслаты (па выпадковасці, але ўсё ж). Зараз я «гордая ўладальніца» памяранцавага пальца тыдня на два :)
Чаму ж ад канцэнтраванай азотнай кіслаты атрымліваюць такі колер скуры?
Адказ: ксантапратэінавая рэакцыя (ксантос – жоўты, пратэін - бялок)
Хімія ксантапратэінавай рэакцыі:
Ксантапратэінавая рэакцыя з'яўляецца адной з якасных рэакцый на бялкі. Хаця насамрэч яна выяўляецца толькі калі бялкі маюць бензольныя групоўкі. Так, жэлацін не дае ксантапратэінавай рэакцыі.
Як напрыклад: фенілаланін, тыразін, трыптафан
Азотная кіслата, дзеючы на змешчаныя ў бялку рэшткі араматычных кіслот, ператварае іх у нітразлучэнні жоўтага колеру.
Напрыклад:
Што адбываецца пры апёку азотнай кіслатой?
Азотная кіслата аказвае раздражняльнае і прыпякальнае дзеянне на скуру. Таксама скура змяняе колер на жоўты. Так, першапачаткова скура набывае жоўты колер, а не аранжавы.
Пры асцярожным дадаванні да рэчываў, што прарэагавалі, раствору NH3, або іншай шчолачы з'яўляецца чырвона-аранжавая афарбоўка, абумоўленая ўтварэннем нітронавых кіслот.
Прыклад:

Што ж рабіць пры апёку?
Прамыць вадой на працягу 15 хвілін і накласці павязку з растворам соды. Потым можна лячыць скуру з дапамогай розных лекаў, напрыклад пантэнолам.
Літаратура (калі цікава):
Методы биохимии растительных продуктов. Петров К. П. Киев, издательское объединение «Вища школа», 1987, 224 с.
Всеволод Владимир Некрасов. Руководство к малому практикуму по органической химии. М., Издательство «Химия», 1964 г.
https://xumuk.ru/encyklopedia/2215.html
Ведерников М. И. Техника безопасности при производстве, хранении и транспортировании аммиака. М., «Химия», 1977 (Библиотека молодого рабочего по технике безопасности)
6 notes
·
View notes
Text
Адкрыў для сябе Уладзіміра Караткевіча. Вельмі цікавыя творы 📚

Uladzimir Karatkievich - Belarusian writer, publicist, poet, translator, dramatist, and screenwriter, recognized as a classic of Belarusian literature




26 лістапада 1930 года ў Воршы нарадзіўся Уладзімір Караткевіч – класік беларускай літаратуры.
6 notes
·
View notes
Text
Асаблівасці творчасці Раннія вершы (цыклы «Акафіст», «Канон», 1648 г.) носяць павучальна-рэлігійны характар, напісаны ў традыцыях панегірычнай паэзіі. На пачатку творчага шляху пісаў на беларускай мове, але хутка звярнуўся да польскай, лацінскай, царкоўнаславянскай. У Прадмове да «Рыфмологиона» С. Полацкі пісаў:
...Писах в начале по языку тому, Иже свойственный бе моему дому. Таже увидев много ползу быти, Славенскому ся чистому учити. Взях грамматику прилежах читати, Бог же удобно даде ми ю знати...
Пад уплывам еўрапейскага барока С. Полацкі паступова набліжаўся да сацыяльна -філасофскіх і гістарычных праблем. Істотнае месца ў творчасці паэта займалі сатырычныя матывы, ён выкрываў кар'ерызм, прыстасавальніцтва, самазадаволенасць і іншыя заганы чалавека. У вершы «Стихи утешный к лицу единому» С. Полацкі з'едліва высмейваў самаўпэўненага Сямёна, які лічыць сябе самым разумным, моцным, багатым.
...Видете мене, как я муж отраден, Возростом велик и умом изряден? Кто ся со мною может поровнати, Разве из мертвых Голиафу встати? Ума излишком, аж негде девати, — Купи кто хочет, а я рад продати. Вся глава умом велми ся наткана, А мозгу мало, что места не стало. Временем сквозь нос разум вытекает, Да Семен умен — языком приймает.
Адна бяда ў Сямёна — «злые люди женится не дали». Герой верша абяцае «праведно служити» таму, хто паспрыяе яму ажаніцца — «хлеб дармо ести и вино добре пити».
У канцы 70-х гг. С. Полацкі склаў два зборнікі паэзіі — «Вертоград многоцветный»» (увайшлі вершы грамадска-палітычнай, маральна-філасофскай, сямейна-бытавой тэматыкі) і «Рыфмологион» (уключаны патрыятычныя творы апошніх дзесяцігоддзяў).
У маскоўскі перыяд С. Полацкі стварыў на аснове біблейскіх сюжэтаў дзве п'есы — «Комедия притчи о блудном сыне» і «��рагедия о Навуходоносоре царе, о теле злате и о триех отроцех, в пещи не сожженных».
С. Полацкі распрацоўваў новыя жанры і формы вершатворчасці, шырока выкарыстоўваў барочныя прыёмы пісьма (зрокава-графічны эфект, ускладнёныя метафары, гіперба-лы, алегорыі, сімвалы і інш.).
Источник: Беларуская літаратура. Школьныя творы. Кароткі змест і аналіз / Т. К. Грамадчанка. - Мн.: Аверсэв
https://docbaza.ru/izlog/bel/Simyaon_Polatski/01.html
Сімяон Полацкі, Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі-Сітняновіч, Samuel Piotrowski-Sitnianowicz (12 снежня 1629, Полацк — 25 жніўня 1680, Масква) — праваслаўны і грэка-каталіцкі дзеяч[3][4], духоўны пісьменнік. Аўтар твораў «Рыфмалагіён», «Вертаград» і інш.
https://be.wikipedia.org/…/%D0%A1%D1%96%D0%BC%D1%8F%D0%BE%D…
СЛОВА МАЙГО НАРОДУ
https://www.facebook.com/groups/668572760246675/?multi_permalinks=670191300084821&comment_id=670278883409396¬if_id=1555550442997395¬if_t=feedback_reaction_generic
8 notes
·
View notes
Photo

Дэкамунізацыю пачалі ў Лідзе . І ўжо 8 лістапада ўсё у той жа Лідзе ў двары ЖКГ №2 пад плотам валяецца выкінутая літаратура пра Леніна! 🧟♂ (at Lida) https://www.instagram.com/p/B4o2L_unUx7/?igshid=1qlsre17rvyhy
0 notes
Text
Люди. Часть 4. Генадзь Бураўкін.
Апошнія развагі паэта, запісаныя Сяргеем ��апранам у траўні 2014 г.

* Першае, пра што думаецца, гэта гонар за сваё пакаленне. Гонар за тое, што мы рабілі для Беларушчыны, што мы рабілі для беларускай літаратуры… Хоць ёсць адно горкае адчуванне, што я мог бы зрабіць больш і цікавей. Справа ў тым, што ўвесь час я адкладваў — трохі пазней, трохі пазней, вось пачакаем… А бачыш, як атрымліваецца ў жыцці: прыходзіць час, калі ўжо няма чаго чакаць, калі няма ўжо куды адкладваць…
* …Выбар у мяне часта быў цяжкі, і я яго рабіў, і выбар гэты часта быў, скажам так, не самы ўдалы, ну, але што зробіш? Жыццё, яно прайшло.
* Часам трэба рызыкаваць.
* [Самыя светлыя часы ў жыцці —] юнацтва, калі было каханне, калі было маладое ўніверсітэцкае гуртаванне літаратараў, бо я не помню тады сябе сумным, разгубленым…
* …Тады адносіны да старэйшых былі іншыя. І падтрымка, і ўвага старэйшых былі вельмі важныя для нас. Гэта было вельмі важна, калі сказаў слова Лынькоў, калі сказаў слова Панчанка, калі сказаў слова Брыль, калі сказаў слова Мележ, калі сказаў слова Куляшоў. Гэта як узнагарода была.
* Я стараўся падтрымліваць таленавітых людзей і, чым мог, дапамагаць ім.
* Што такое літаратура? Гэта суразмоўца з усім светам. Субяседнік, ва ўсялякім разе, з вельмі вялікай колькасцю людзей.
* Ведаю, што я паэт шчыры, я паэт, як кажуць, не бяздарны. А астатняга не ведаю.
* Самае галоўнае шкадаванне: мая работа на Дзяржтэлерадыё скрала ў мяне, як мінімум, тры зборнікі вершаў… А ў той жа час як падумаю: я ж тое-сёе зрабіў, што іншыя не зрабілі б, калі б там былі, на гэтай пасадзе…
* Былі такія неафіцыйныя прапановы: выступі, асудзі Някляева — і будуць выходзіць твае кніжкі, і будзеш, як кажуць, у пашане. Я адмовіўся, таму што для мяне сяброўства, тым больш сяброўства з выдатным паэтам Някляевым, даражэй.
* [Я] веруючы. Этапамі — усвядомлена, этапамі несвядома, але ўсё жыццё. Я верую, што ёсць Бог, Вышэйшая сіла, Вышэйшая справядлівасць. А тое, што я не ўцаркоўлены, не хаджу ў царкву — ну, гэта вось такая форма маёй штодзённай веры ў Бога.
* Я ўсё болей разумею месца мовы ў жыцці народа і ў маім асабістым жыцці. Я ўсё болей разумею значэнне мовы для яднання народа. Канешне, я думаю пра мову і магу пацвердзіць у канцы свайго жыцця: калі не будзе мовы, дык не будзе беларускай нацыі, не будзе беларускага народа.
* Я мару, імкнуся да беларускай Беларусі. Хачу, каб [яна] была. Але вера гэтая слабая.
* Тое, што [я павінен быў нарадзіцца] у гэтай краіне, гэта бясспрэчна. Іншай краіны ў мяне няма. А ў той час ці не — божа мой, каб я ведаў, што нас чакае далей, як усё будзе… А так, буду спадзявацца, што не ў самы горшы час.
* Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і не дарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове.
Калі я прыйшоў на Дзяржтэлерадыё, у мяне была асабістая задача— зрабіць беларускае тэлебачанне нацыянальным.
Я адчуваў падтрымку Машэрава. А вось цяперашнія кіраўнікі тэлебачання беларускую мову дабіваюць. Той жа спартовы каментатар Навіцкі, якога я браў на працу, можа хораша весці рэпартажы па-беларуску. Але не робіць гэтага. Значыць, яму сказалі, што гэта не трэба.
Калі народ не зразумее, што такое мова, то хай рыхтуецца да таго, што спярша яго будуць абсмейваць, потым ім будуць пагарджаць, а пасля ён проста знікне.
Я не дужа разумею людзей, якія то з вялікім жаданнем прасіліся ў партыю, выкарыстоўвалі яе асаблівае становішча ў грамадстве, то потым пачыналі яе ўсяляк бэсціць і паліць партбілеты. Я проста «страціў сувязі з партыяй» — была некалі такая фармулёўка. Хоць да мяне прыходзілі ўжо новыя камуністы, запрашалі мяне ў партыю, калі я адмовіўся, папракалі, што я «здрадзіў партыі». Але я адказваў, штогэта партыя здрадзіла мне, бо тыя ідэалы, дзеля якіх я туды некалі ішоў, на практыцы не пацвярджаліся.
Дастаткова доўга я папрацаваў каля высокіх чыноўнікаў і скажу, што разумнаму кіраўніку халуі не падабаюцца, а яршыстыя людзі падабаюцца, яны хочуць перацягнуць іх на свой бок.
У мяне была адна сустрэча з Лукашэнкам у складзе групы творчай інтэлігенцыі. І я адкрыта выказаў сваю думку адносна сітуацыі з нашай нацыянальнай культурай.
Больш за 6��7 гадоў на адным месцы кіраўнік не павінен затрымлівацца. Па-першае, ён стамляецца. Ён ужо не можа выпрацоўваць новыя яркія ідэі. Па-другое — прыходзіць бюракратычны вопыт. Калі напачатку працы я не ўмеў ад таго-сяго адмовіцца, то напрыканцы, калі нешта не хацеў рабіць, ведаў, як гэтага дасягнуць. А гэта, калі казаць адкрытым тэкстам, застой.
Адказнасць перад прафесіяй і перад часам — роўная. Можна гаварыць пра нейкія дэталі — у адных была ініцыятыва, а іншыя выконвалі загад. Але маральная адказнасць аднолькавая. На Нюрнбергскім працэсе многія злачынцы казалі: «Мы выконвалі загад, мы ні ў чым не вінаватыя!» Дык вось, кожны, і ў тым ліку журналіст, павінен разумець, які загад ён выконвае. У войску і то ёсць правіла супрацьзаконны загад не выконваць.
Для мяне галоўнае вызначэнне — інтарэсы Беларусі.

http://nn.by/?c=ar&i=129292
0 notes