#кніжная апытанка
Explore tagged Tumblr posts
Text
Кніжная апытанка
1. Топ-5 вашых улюбёных кніг. 2. Улюбёны пэрсанаж ці пэрсанажы. 3. Улюбёная кніга ўлюбёнага аўтара. 4. Кніга, якая паўплывала на вас. 5. Які жанр падабаецца вам найбольш? Назавіце ўлюбёную кнігу з гэтага жанру. 6. Які жанр падабаецца вам найменш? 7. Улюбёная сэрыя кніг. 8. Проза ці паэзія? 9. Папулярная кніга, якая вам не даспадобы. 10. Клясычная ці сучасная літаратура? 11. Улюбёны клясычны твор. 12. Улюбёны сучасны твор. 13. Кніга ці жанр, які зьяўляецца вашым guilty pleasure. 14. Кніга, якая вызвала ў вас сьлёзы. 15. Кніга, якая жахнула вас, вызвала непрыемныя пачуцьці ці моцна ўзрушыла. 16. Кніга з прыгожай вокладкай. 17. Кніга, якой вы захапляліся ў дзяцінстве. 18. Кніга, якая расчаравала. 19. Кніга, якая прыемна зьдзівіла. 20. Апошнія тры кнігі, якія вы прачыталі. 21. Кніга, якую вы чытаеце у даны момант. 22. Якую кнігу ўжо даўно хочаце прачытаць? 23. Як вы выбіраеце кнігу, якую будзеце чытаць наступнай? 24. Улюбёная цытата з кнігі. 25. Якую кнігу вы не змаглі дачытаць і чаму? 26. Самая даўгая кніга, якую вы чыталі. 27. Ці перачытваеце вы кнігі? Калі так, якая вам спачатку спадабалася, а пры перачытваньні расчаравала? 28. Якую кнігу вы параілі б прачытаць іншым? 29. Як вы ставіцеся да аўдыёкніг? 30. Кніга, якая так захапіла вас, што вы не маглі спыніцца і чыталі ўсю ноч? 31. Самая сумная кніга, якую вы чыталі. 32. Пэрсанаж, зь якім вы адчулі сувязь. 33. Кніга, якую вы пачалі чытаць толькі таму, што вас зацікавіла яе назва ці вокладка. Ці спадабалася яна? 34. Аўтар, стыль якога вам даспадобы. 35. Кніга ці сэрыя кніг, якая на вашу думку пераацэненая. 36. Кніга ці сэрыя кніг, якая заслугоўвае быць больш папулярнай. 37. Ці падабаюцца вам маральна шэрыя ці адмоўныя пэрсанажы? Чым? 38. У якім кніжным сусьвеце вам хацелася б апынуцца і чаму? 39. Прыдумайце сваё пытаньне на кніжную тэму (нешта, пра што вам хочацца пагаварыць) і адкажыце на яго.
#кнігаблр#кнігі#кніжная апытанка#апытанка#інтэрактыў#беларускі тамблер#беларускі tumblr#беларуская мова
5 notes
·
View notes