#вобразе
Explore tagged Tumblr posts
Photo
Why Not...
Кулон “Рубин Роксоланы” на фотоссесиях от Татьяны Муравкиной Фотограф Татьяна Муравкина (Киреева) Кулон - Fenix Drag
Инстаграм Татьяны Муравкиной @muravkina_photo Группа Татьяны в Вконтакте http://vk.com/muravkinaartphoto
#красивыеукрашения#необычныеукрашения#авторскиеукрашения#восточнаякрасавица#восточнаясказка#восток#фотосессии#фотосессия#красный#образ#вобразе#бохо#украшениябохо#бохоукрашения#винтажныеукрашения#кулон#кулоны#красивыйкулон#необычныйкулон#красиваядевушка#викторианскийстиль#красота#поле#лето#летниефото
2 notes
·
View notes
Text
Смаьрите ка
Я артик нарисовал с святошеи йарвилом и чертягои спамлеенн!!
Чертяга спамлен пренадлежиь кстатти @lenkapr0 мьям
6 notes
·
View notes
Text
25-га верасьня
«Ўэстмінстэр Ґазэт», 25-га верасьня
ГЭМПСТЭДЗКАЯ ТАЯМНІЦА
Падзеі, што адбываюцца ў ваколіцах Гэмпстэду, можна паставіць у адзін рад з тымі, пра якія пісалі пад загалоўкамі «Жах Кэнсінґтану», «Жанчына з нажом» ці «Жанчына ў чорным». За апошнія два-тры дні здарылася колькі выпадкаў зьнікненьня дзяцей, якія або блукалі недзе далёка ад дому або не вярталіся пасьля гульняў у парку. Зразумелае тлумачэньне ад іх атрымаць не ўдалося, але ўсе як адзін казалі, што былі з «краснай дамай». Звычайна дзяцей знаходзілі позна ўвечары, але ў двух выпадках дзяцей знайшлі толькі раніцай наступнага дня. У ваколіцы мяркуюць, што гэта першае дзіця растлумачыла сваё зьнікненьне тым, што «красная дама» пазвала яго на прагулку, а іншыя дзеці ахвоча падхапілі гэтую вэрсію. Падобна да праўды, бо ў цяперашні момант іхняя ўлюбленая гульня – прынаджваць адно аднаго рознымі хітрыкамі. Наш карэспандэн�� піша, што можна лопнуць са сьмеху, назіраючы за тым, як гэтыя карапузы ўдаюць «красную даму». Ён кажа, што некаторыя з нашых карыкатурыстаў маглі б павучыцца гратэскавай іроніі праз параўнаньне гэтага вобразу з рэчаіснасьцю. Папулярнасьць ролі «краснае дамы» пры выкананьні на сьвежым паветры адпавядае агульным прынцыпам чалавечае натуры. Наш карэспандэнт прастадушна заяўляе, што нават Элен Тэры не такая панадна-прывабная, як некаторыя з тых бруднатварых дзіцёнкаў у вобразе «краснае дамы».
Праблема, аднак, можа аказацца больш сур’ёзнай, бо дзеці, якія зьнікалі на ўсю ноч, мелі невялікія ранкі на шыі. Яны нагадваюць укусы пацука ці невялічкага сабакі, і хоць асобна не нясуць небясьпекі, могуць сьведчыць пра тое, што гэты зьвер мае нейкую сыстэму. Мясцоваму аддзелу паліцыі наказана пільна сачыць за дзецьмі, якія блукаюць без нагляду ў ваколіцах Гэмпстэд-Гіт, а таксама за бяздомнымі сабакамі паблізу.
«Ўэстмінстэр Ґазэт», 25-га верасьня Спэцыяльнае выданьне.
ГЭМПСТЭДЗКІ ЖАХ. ЯШЧЭ АДНО ПАРАНЕНАЕ ДЗІЦЯ. «Красная дама»
Толькі што атрымалі інфармацыю, што яшчэ адно дзіця не вярнулася дамоў мінулай ноччу і было знойдзена толькі позна раніцай пад кустом жаўтазелю на Шутэрзкім узгорку – бадай самай бязьлюднай частцы парку Гэмпстэд-Гіт. Дзіця мае на шыі тую ж самую ранку, што і ў іншых выпадках. Яно вельмі кволае й выглядае зьнясіленым. Часткова аправіўшыся, дзіця расказала, што яго заманіла «красная дама».
Тэлеграма пані Гаркер да Ван Гэльсінга
25-га верасьня. – Прыяжджайце сёньня цягніком чвэрць на адзінаццатую, як пасьпееце. Сустрэнуся з вамі ў хоць-які час.
Ўільгэльміна Гаркер.
Дзёньнік Міны Гаркер
25-га верасьня. – Не магу не адчуваць радаснае хваляваньне перад сустрэчай з доктарам Ван Гэльсінгам, бо чамусьці разьлічваю, што ён зможа праліць крыху сьвятла на сумны досьвед Джонатана; а таксама зможа расказаць мне пра Люсі, раз даглядаў яе ў часе хваробы. Але прычына ягонага прыезду пэўна ў Люсі і ейным хаджэньні ў сьне, а ня ў Джонатане. Тады я ніколі не даведаюся праўду! Якая я дурніца! Той жахлівы дзёньнік апанаваў маёй фантазіяй і накладае свой цень на ўсё навокал. Натуральна, гаворка пойдзе пра Люсі. Тая звычка вярнулася да нябогі, а тая жудасная ноч на скале выклікала ў яе хваробу. Дзеля сваіх справаў я бяз мала запамятала, якая хворая яна была пасьля. Мусіць, яна расказала яму пра самнамбулічную прыгоду на скале, і што я ўсё ведала пра яе; таму цяпер ён хоча спытаць мяне пра падрабязнасьці, каб ува ўсім разабрацца. Спадзяваюся, што правільна зрабіла, не расказаўшы нічога пані Ўэстэнры; я б ніколі не даравала сабе, калі б мой учынак, або яго адсутнасьць, прынёс шкоду беднай Люсі. Таксама маю надзею, што доктар Ван Гэльсінг ня будзе мяне вініць; за апошні час я перажыла столькі клопатаў і трывог, што адчуваю, нібы ў даны момант больш ня вынесу.
Думаю, што часам нам усім карысна паплакаць – плач, як дождж, што ачышчае паветра. Мажліва, мяне так засмуціла ўчорашняе чытаньне дзёньніка, дый Джонатан ад’ехаў сёньня раніцай на цэлы дзень і ноч – мы разлучыліся ўпершыню з часу шлюбу. Спадзяваюся, што мой каханы будзе асьцярожны, і што нічога не патурбуе яго. Другая гадзіна; доктар хутка будзе тут. Ня буду нічога казаць пра дзёньнік Джонатана, хіба толькі ён сам спытае. Я такая радая, што перапісала на машынцы ўласны дзёньнік; калі ён спытае пра Люсі, проста перадам яму свае запісы; гэта пазбавіць мяне ад роспытаў.
Пазьней. – Ён прыехаў і ўехаў. Ох, якая дзіўная сустрэча, аж галава ідзе кругам! Адчуваю сябе, як у сьне. Ці можа гэта ўсё быць праўдай? Калі б я спачатку не прачытала дзёньнік Джонатана, ніколі б не паверыла, што такое мажліва. Бедны, бедны, любы Джонатан! Колькі ён нацярпеўся. Прашу, добры Божа, хай нічога з гэтага не засмуціць яго зноў. Пастараюся ахаваць яго; але ж усьведамленьне, што ягоныя вочы й вушы не падманулі яго, і што гэта ўсё праўда – хоць і жудасная – можа прынесьці яму суцяшэньне й паратунак. Можа, гэта сумневы так гнятуць яго; і калі іх разьвеяць, ён зразумее, ці было гэта сном ці яваю, і яму будзе лягчэй перанесьці нэрвовае ўзрушэньне. Доктар Ван Гэльсінг мусіць быць добры й разумны чалавек, раз ён сябар Артура й доктара Сьюарда, і раз яны выклікалі яго аж з Галяндыі, каб даглядаць Люсі. Сустрэча зь ім пераканала мяне ў тым, што ён добры й ветлы чалавек шляхетнае натуры. Калі ён прыедзе заўтра, спытаю яго пра Джонатана; і тады, дай Божа, усе ягоныя пакуты й трывогі добра скончацца. Некалі думала, што хачу папрактыкавацца запісваць інтэрвію; сябар Джонатана з «Эксэтэр Ньюс» казаў яму, што такая праца патрабуе дасканалае памяці – трэба ўмець дакладна перадаваць амаль кожнае слова, нават калі потым прыходзіцца рэдактаваць пэўныя часткі. Раз выдалася такая мажлівасьць, пастараюся перадаць нашую размову verbatim.
Была палова на трэцюю, калі раздаўся стук у дзьверы. Я сабрала ўсю мужнасьць à deux mains і чакала. Па колькіх хвілях Мэры адчыніла дзьверы й абвясьціла:
– Доктар Ван Гэльсінг.
Я ўстала й пакланілася, а ён падышоў да мяне; гэта быў чалавек сярэдняе вагі, моцнага целаскладу, шырокі ў грудзях і плячах, з гарманічнымі прапорцыямі. Ягоная манера трымаць галаву сьведчыла пра розум і сілу; сама галава – шляхетная, добрага памеру, шырокая. Твар чыста паголены, з квадратным падбародзьдзем, вялікім, рашучым, рухавым ротам, з даволі простым носам і жвавымі, чульлівымі ноздрамі, якія пашыраюцца, калі моршчацца густыя бровы ды сьціскаюцца вусны. Лоб шырокі й выдатны; а рудыя валасы растуць назад і па бакох. Вялікія, цёмна-сінія вочы шырока пасаджаныя й жвавыя, зь пяшчотным або суровым – у залежнасьці ад настрою – позіркам.
– Пані Гаркер, так?
Я сьцьвярджальна кіўнула галавой.
– Панна Міна Марэй у мінулым?
Я зноў кіўнула.
– Я прыехаў да Міны Марэй, якая была сяброўкаю таго беднага мілага дзіцяці, Люсі Ўэстэнры. Мадам Міна, я прыехаў дзеля памерлай.
– Пане, – сказала я, – раз вы былі сябрам Люсі Ўэстэнры і дапамагалі ёй, я ў вашым поўным распараджэньні, – і працягнула сваю руку.
Ён узяў яе й ласкава прамовіў:
– О, мадам Міна, я здагадваўся, што сяброўка тае беднае нявіннае дзяўчыны мусіць быць добрым чалавекам, а цяпер я ў гэтым пераканаўся, – і ён скончыў пачцівым паклонам.
Я спытала яго, навошта ён хацеў сустрэцца са мной, таму ён адразу пачаў:
– Я прачытаў вашыя лісты да панны Люсі. Выбачце мне, але я мусіў пачаць аднекуль, і больш не было нікога, каго б можна было спытаць. Знаю, што вы былі зь ёй у Ўітбі. Часам яна рабіла запісы ў дзёньнік – няхай вас гэта не зьдзіўляе, мадам Міна; яна пачала весьці яго па вашым ад’езьдзе, пераняўшы ваш прыклад – і ў тым дзёньніку яна прыгадвае сваё хаджэньне ў сьне ды піша, што вы выратавалі яе. Таму я прыехаў, каб прасіць вас, ці ня будзеце вы так ласкавы расказаць мне пра гэта ўсё, што можаце прыпомніць.
– Думаю, доктар Ван Гэльсінг, што магу расказаць вам усё.
– А, тады вы маеце добрую на факты ды дэталі памяць? Гэта ня часта сустракаецца ў юных кабетаў.
– Не, доктару, проста ў свой час я ўсё запісала. Магу паказаць вам, калі хочаце.
– Ах, мадам Міна, буду ўдзячны; вы зробіце мне вялікую ласку.
Я не змагла стрымацца ад спакусы крыху зьбянтэжыць яго – думаю, гэта зьвязана з тым смакам пачатнага яблыка, які ўсё яшчэ захоўваецца на нашых вуснах – і ўручыла яму застэнаграфаваны дзёньнік. Ён узяў яго з удзячным паклонам і сказаў:
– Ці магу я прачытаць яго?
– Як хочаце, – адказала я так стрымана, як магла.
Ён разгарнуў яго, і на ягоным твары прамільгнула расчараваньне. Тады ён устаў і пакланіўся.
– Ох, якая вы разумная! – сказаў ён. – Я знаў, што пану Джонатану пашанцавала; але цяпер бачу, што ягоная жонка адораная ўсімі добрымі якасьцямі. Ці зробіце вы мне ласку і дапаможаце прачытаць яго? На жаль, я не знаёмы са стэнаграфіяй.
Тут мой жарт скончыўся, і мне бяз мала стала сорамна; таму я ўзяла з рабочага каша машынапісную копію й перадала яму.
– Даруйце, – сказала я; – не змагла стрымацца. Але я здагадалася, што вам захочацца спытаць пра мілую Люсі, таму, каб не марнаваць ваш каштоўны час, перапісала ўсё на машынцы.
Ён узяў дзёньнік, і ягоныя вочы зазьзялі.
– Вы так дабры, – сказаў ён. – Ці магу я прачытаць яго зараз? Па чытаньні ў мяне могуць узьнікнуць пытаньні.
– Безумоўна. – адказала я. – Чытайце, а я распараджуся, каб падалі абед, за якім вы зможаце задаць мне пытаньні.
Ён пакланіўся, усеўся ў крэсьле сьпінай к сьвятлу й паглыбіўся ў чытаньне, а я пайшла заняцца абедам, пераважна, каб не замінаць яму. Калі я вярнулася, ён узбуджана хадзіў туды-сюды па пакоі. Ён кінуўся да мяне і ўзяў мяне за абедзьве рукі.
– Ох, мадам Міна, не перадаць словамі, як я вам абавязаны. Гэты дакумэнт ёсьць праменем сонца. Ён адчыняе браму для мяне. Я ашаломлены, асьлеплены такім сьвятлом, хоць за ім заўсёды зьбіраюцца хмары. Але вы не разумееце, ня можаце зразумець. Аднак я вам удзячны, вы малайчына. Мадам, – вельмі ўрачыста сказаў ён, – калі вам або вашай сям’і калі-колечы спатрэбіцца дапамога Абрагама Ван Гэльсінга, спадзяваюся, вы дасьцё мне знаць. Мне будзе вельмі прыемна, калі я змагу ўслужыць вам, як сябар; усе мае веды, мой досьвед і майстэрства будуць у вашым распараджэньні. Адны людзі напоўненыя цемрай, другія – сьвятлом; вы ж поўная сьвятла. Вашае жыцьцё будзе шчасьлівым і добрым, а ваш муж знойдзе шчасьце ў вас.
– Але ж, доктару, вы пераацэньваеце мяне, і апрача таго – вы зусім ня знаеце мяне.
– Ня знаю вас? Я, стары, хто ўсё сваё жыцьцё вывучаў мужчынаў і жанок! Я, хто прысьвяціў сябе дасьледаваньню мозґу і ўсяму, што яму належыць і што зь яго вынікае! Я прачытаў ваш дзёньнік, які вы былі ласкавыя перапісаць для мяне, і кожны радок у ім дыхае ісьцінай. Я, хто прачытаў ваш чароўны ліст да беднай Люсі пра ваш шлюб і давер, і ня знаю вас! Ох, мадам Міна, добрыя жанкі расказваюць такія рэчы, што і анёлам можна чытаць; а мы, мужчыны з прагай да ведаў, маем нешта накшталт вачэй анёла. Ваш муж мае шляхетную натуру, і вы таксама, бо ўмееце давяраць, а там, дзе ёсьць нізкая натура, даверу быць ня можа. А ваш муж – раскажэце мне пра яго. Ці добра ён пачуваецца? Ці цалкам аправіўся па ліхаманцы?
Я вырашыла скарыстацца з нагоды, каб спытаць яго пра Джонатана, таму сказала:
– Ён бяз мала выздаравеў, але сьмерць пана Гокінса была для яго вялікім узрушэньнем.
– Але, але. Я прачытаў два апошнія лісты ад вас, – перабіў ён.
Я працягнула:
– Думаю, паховіны вельмі засмуцілі яго, бо калі ў мінулы чацьвер мы былі ў месьце, зь ім зноў здарыўся прыступ.
– Прыступ, і так хутка па ліхаманцы! Гэта дрэнна. А прыступ якога роду?
– Яму здалося, што ён убачыў некага, хто нагадаў яму пра нешта жудаснае, нешта, што прывяло да ягонае ліхаманкі.
Тады я ня вытрымала. Спачуваньне да Джонатана, жах, які ён перажыў, жудасная таямніца ягонага дзёньніка ды страх, які апанаваў мяне з тае пары, раптам нахлынулі на мяне. Думаю, я ўпала ў гістэрыку, бо кінулася на калені, працягнула да яго рукі й маліла вылечыць майго мужа. Ён узяў мяне за рукі, падняў і ўсадзіў на канапу, а сам сеў поруч; трымаючы маю руку ў сваёй, ён прамовіў зь бязьмежнай цеплынёю:
– Маё жыцьцё пустое й самотнае, у ім заўсёды было столькі працы, што амаль не заставалася часу на сяброўскія стасункі; але з тых часоў, як мой прыяцель Джон Сьюард выклікаў мяне сюды, я пазнаёміўся з такой колькасьцю добрых людзей ды пабачыў столькі шляхетнасьці, што цяпер яшчэ больш адчуваю сваю самоту, якая ��адай вырасла за апошнія гады. Паверце, я прыбыў сюды зь вялікай пашанай да вас, і вы далі мне надзею – надзею не знайсьці тое, што я шукаў, а надзею ў тое, што яшчэ засталіся добрыя жанкі, якія робяць жыцьцё шчасьлівым; добрыя жанкі, жыцьцё й праўда якіх могуць стаць добрай навукай для дзяцей. Я рады, вельмі рады, што магу быць карысны вам; бо калі ваш муж пакутуе, ягоная хвароба належыць да тых, якія я вывучаю і ў якіх маю досьвед. Абяцаю вам, што ахвоча зраблю для яго ўсё, што змагу – усё, каб ягонае жыцьцё было здаровае й мужнае, а вашае – шчасьлівае. Цяпер вам трэба падсілкавацца. Вы моцна ўзрушыліся. Муж Джонатан не хацеў бы бачыць вас такой бледнай; гэта ня пойдзе яму на карысьць. Таму дзеля яго вам трэба паесьці ды ўсьміхнуцца. Вы расказалі мне ўсё пра Люсі, таму больш ня будзем гаварыць пра гэта, каб не трывожыцца. Сёньня я застануся ў Эксэтэры, бо хачу падумаць над тым, што вы мне расказалі, а калі ўсё абдумаю, задам вам колькі пытаньняў, калі дазволіце. І тады вы таксама раскажаце мне пра клопаты мужа Джонатана, але не цяпер. Цяпер вы мусіце есьці; раскажаце мне ўсё пасьля.
Па абедзе, калі мы вярнуліся ў гасьцёўню, ён сказаў:
– А цяпер расказвайце пра яго.
Я спужалася, што гэты вялікі вучоны чалавек прыме мяне за слабую дурніцу, а Джонатана за вар’ята – ягоны нататнік такі дзіўны – таму завагалася працягваць. Але ён быў такі чароўны й добры, і абяцаў дапамагчы, таму я даверылася яму й сказала:
– Доктар Ван Гэльсінг, мой расказ прагучыць такім дзівакаватым, што я прашу вас не сьмяяцца зь мяне або майго мужа. З учорашняга дня мяне мучаць сумневы; прашу вас быць ласкавым і не ўважаць мяне за неразумную дурніцу праз тое, што я ў пэўнай меры паверыла ў пэўныя вельмі дзіўныя рэчы.
Ён супакоіў мяне як сваімі манерамі, так і словамі, калі сказаў:
– Ох, мая мілая, калі б вы толькі зналі, якая дзівацкая прычына прывяла мяне сюды, гэта б вы сьмяяліся зь мяне. Я навучыўся не пагарджаць вераваньнямі іншых, якімі б дзіўнымі яны ні былі. Я заўсёды стараўся трымаць розум адкрытым; і закрыць яго маглі б не звычайныя рэчы, а надзвычайна дзіўныя рэчы, такія, якія прымушаюць чалавека сумнявацца, вар’яцтва гэта ці не.
– Дзякуй, вялізны дзякуй! Вы зьнялі мне клопат з галавы. Калі дазволіце, я дам вам прачытаць адзін дакумэнт. Ён даўгі, але я перапісала яго на машынцы. Зь яго вы даведаецеся, што непакоіць мяне й Джонатана. Гэта копія яго падарожнага натаніка, у якім ён апісаў усё, што зь ім здарылася. Не гаварыцьму пра яго; прачытайце й разважце самі. І тады, калі мы сустрэнемся, мажліва, вы будзеце так ласкавы, што падзеліцеся сваімі думкамі.
– Абяцаю, – сказаў ён, калі я дала яму пап��ры. – Калі дазволіце, заўтра ранкам я завітаю да вас і вашага мужа.
– Джонатан будзе дома ў палову на дванаццатую; прыходзьце паабедаць з намі, і тады вы пазнаёміцеся зь ім; потым мы можаце пасьпець на хуткі цягнік у 3:34, на якім даедзеце да Падынґтану перад восьмай.
Ён зьдзівіўся, што я ведала расклад руху цягнікоў на памяць, але ня знаў, што я вывучыла расклад руху ўсіх цягнікоў у Эксэтэр, а таксама з Эксэтэру, каб дапамагчы Джонатану ў выпадку, калі ён сьпяшаецца.
Ён узяў паперы з сабой ды пайшоў, а я сяджу й думаю – сама ня знаю, пра што.
Ліст Ван Гэльсінга да пані Гаркер (дастаўлены ганцом)
25-га верасьня, шостая гадзіна вечара.
Шаноўная мадам Міна!
Я прачытаў той цудоўны дзёньнік вашага мужа. Можаце спаць спакойна. Гэта ўсё дзіўна й жудасна, але ёсьць праўдай! Аддаю ў заклад галаву. Пагроза, можа, і існуе, але не для вас з мужам. Ён мужны таварыш; і мой жыцьцёвы досьвед падказвае мне, што ў чалавека, здольнага спусьціцца па муры ў той пакой – дый яшчэ двойчы, – узрушэньне ня можа вызваць трывалай шкоды для здароўя. Ягоныя мозґ і сэрца ў парадку; гэта я вам гарантую, так што можаце не турбавацца. Маю да яго шмат пэўных пытаньняў. Я рады, што завітаў да вас сёньня, бо даведаўся адразу столькі, што проста ашаломлены – ашаломлены, як ніколі дагэтуль, і мушу падумаць.
Адданы вам, АБРАГАМ ВАН ГЭЛЬСІНГ.
Ліст пані Гаркер да Ван Гэльсінга
25-га верасьня, 6:30 вечара.
Мой паважаны доктар Ван Гэльсінг!
Шчыра дзякую за ваш чулы ліст, які зьняў вялікі клопат з маёй галавы. І ўсё ж, калі гэта праўда, якія жудасныя рэчы існуюць на сьвеце, і як гэта жахліва, калі той чалавек, тая пачвара, напраўду ў Лёндане! Нават страшна падумаць. Толькі што, пакуль пісала, атрымала тэлеграму ад Джонатана: ён кажа, што сёньня ўвечары выяжджае з Ланстану ў 18:25 і будзе тут у 22:18. Таму заміж абеду, калі ласка, прыходзьце пасьнедаць з намі а восьмай, калі гэта не зарана для вас. Вы зможаце ўехаць, як сьпяшаецеся, цягніком у 10:30, які прыбывае ў Падынґтан у 14:35. Не адказвайце на гэты ліст; адсутнасьць адказу я ўспрыму, як згоду прыйсьці на сьняданак.
Верная і ўдзячная вам, МІНА ГАРКЕР.
1 note
·
View note
Photo
#selfie #udalov #снятонаhonor #инста #фото #фотография #ромочкаудалов #ятакживу #электросталь #вобразе #панк #постпанк #панкарт #постпанк #live #instaphoto #artphoto #artplace #art #designers #instagramrussia #creative #nevermind #nosplean #udalov #urbandesign (at Moscow Oblast) https://www.instagram.com/p/BxIL4WggrND/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=plys49ave7m9
#selfie#udalov#снятонаhonor#инста#фото#фотография#ромочкаудалов#ятакживу#электросталь#вобразе#панк#постпанк#панкарт#live#instaphoto#artphoto#artplace#art#designers#instagramrussia#creative#nevermind#nosplean#urbandesign
1 note
·
View note
Photo
Красоту ничем не замажешь 😁😍 * Артистки ансамбля Карусель из Саласпилса под руководством Тамары Эйферовой перед началом грандиозного концерта, приуроченного к десятилетию коллектива. * #артистки #красавицы #ипростоумницы #ансамблькарусель #karuselis #концерт #ardejusirdi #вгримерке #танцы #испанскийтанец #вобразе @karuselis_official @jana.persik @asvirbutovica (at VEF Kultūras pils) https://www.instagram.com/p/CcqNzPjsEW6/?igshid=NGJjMDIxMWI=
#артистки#красавицы#ипростоумницы#ансамблькарусель#karuselis#концерт#ardejusirdi#вгримерке#танцы#испанскийтанец#вобразе
0 notes
Photo
Эксперименты со светом @osterrig_pro :) Loc @one.take.studio Me @klavagesh #цветное #цвета #цветнойсвет #эксперименты #необычныйобраз #вобразе #сидя #вочках #крас��ваядевушка #andreyzhukovru https://www.instagram.com/andreyzhukov/p/CYivPxqKsVh/?utm_medium=tumblr
#цветное#цвета#цветнойсвет#эксперименты#необычныйобраз#вобразе#сидя#вочках#красиваядевушка#andreyzhukovru
0 notes
Photo
Чёт подуныл🤣 : : : #ТворческийМомент #СтопКадр #Дубль #Сцена #Хлопушка #Вкадре #Вобразе #Грим #ЖизньКипит #Лысый #Борода #1 #Кино #Кадр #ЛюбимаяРабота #СкороНаЭкранах #Фильм#МДДР #Сериал #МорскиеДьяволы #Персонаж #Али #Кинокомпания #КиноПолис (at Садовая, 4) https://www.instagram.com/p/CUNFdvRovn1/?utm_medium=tumblr
#творческиймомент#стопкадр#дубль#сцена#хлопушка#вкадре#вобразе#грим#жизнькипит#лысый#борода#1#кино#кадр#любимаяработа#скоронаэкранах#фильм#мддр#сериал#морскиедьяволы#персонаж#али#кинокомпания#кинополис
1 note
·
View note
Photo
Официальный праздник "Первый день без шапки" объявляю открытым! I declare the official holiday "First Day Without a Hat" open! #вамп #вобразе #мода #стиль #interiordesign #witch #emo #model #beautiful #fashion #instagood #photooftheday #photography #art #photo #beauty https://www.instagram.com/p/CMp_lYLjmOI/?igshid=n4lhug93no0n
#вамп#вобразе#мода#стиль#interiordesign#witch#emo#model#beautiful#fashion#instagood#photooftheday#photography#art#photo#beauty
0 notes
Video
instagram
В образе #вобразе #первомай #субботник #моэск #работаем #морской #волк #лопни #моя #селезенка #fortunabrass #navy #style (at Sokolniki Park)
1 note
·
View note
Photo
✌😎 #vacation#hollidays#weekend#mytoy#myfamily#выходные#моясемья#когдатыкрут#детицветыжизни#вобразе#лето#летозимой#miami#hallover#usa#schoolmiami#kindergarten#развивающиеигры#развивающиеигрушки#детскаяодежда#playground (at Hallover State Park and Beach) https://www.instagram.com/p/B8pw2b-pJ3W/?igshid=rt1zp3mq0jok
#vacation#hollidays#weekend#mytoy#myfamily#выходные#моясемья#когдатыкрут#детицветыжизни#вобразе#лето#летозимой#miami#hallover#usa#schoolmiami#kindergarten#развивающиеигры#развивающиеигрушки#детскаяодежда#playground
0 notes
Photo
Никто не знает наперёд, Кого и с кем судьба сведёт: Кто будет друг, кто будет враг, А кто знакомый, просто так… Кто осчастливит, кто предаст, Кто отберёт, кто всё отдаст. Кто пожалеет дел и слов, А кто разделит хлеб и кров… © Вячеслав Урюпин Эта фотосессия задумывалась мной как иллюстрация альтернативной реальности, возможного будущего. Ядерная зима, апокалипсис после разрыва ДРСМД. В создании этой сюжетной линии мне помогли звезды бодибилдинга Вера Соловьева и Марина Власова и фотограф Константин Михалёв. . Однако, фотосессия высветила более глубокие вещи. Такие, как доверие, умение держать свое слово, уверенность друг в друге. Это те качества, на которых держится наш мир. Каждый день. Постоянно. Не только, когда возникают экстримальные ситуации. Вот об этом этот фотосюжет. А пост-апокалипсис лишь крайнее проявление. И только. #фотосессия #фотосюжет #постапокалипсис #Дьяконов #Dyakonov #МихаилДьяконов #MikhailDyakonov #MichaelDyakonov #ВераСоловьева #ВласоваМарина #VlasovaMarina #вобразе #продружбу #доверие #выбор #порядочность #честь #честность #достоинство #слово #предательство #ктоты #самоидентификация #держислово #договор #обещание #надежность #подстава #прод��верие #мысливслух (at Где-То Во Вселенной) https://www.instagram.com/p/B5W-5moiDRI/?igshid=kftvcyk0bm5x
#фотосессия#фотосюжет#постапокалипсис#дьяконов#dyakonov#михаилдьяконов#mikhaildyakonov#michaeldyakonov#верасоловьева#власовамарина#vlasovamarina#вобразе#продружбу#доверие#выбор#порядочность#честь#честность#достоинство#слово#предательство#ктоты#самоидентификация#держислово#договор#обещание#надежность#подстава#продоверие#мысливслух
0 notes
Text
25-га верасьня
«Ўэстмінстэр Ґазэт», 25-га верасьня.
ГЭМПСТЭДЗКАЯ ТАЯМНІЦА
Падзеі, што адбываюцца ў ваколіцах Гэмпстэду, можна паставіць у адзін рад з тымі, пра якія пісалі пад загалоўкамі «Жах Кэнсінґтану», «Жанчына з нажом» ці «Жанчына ў чорным». За апошнія два-тры дні здарылася колькі выпадкаў зьнікненьня дзяцей, якія або блукалі недзе далёка ад дому або не вярталіся пасьля гульняў у парку. Зразумелае тлумачэньне ад іх атрымаць не ўдалося, але ўсе як адзін казалі, што былі з «краснай дамай». Звычайна дзяцей знаходзілі позна ўвечары, але ў двух выпадках дзяцей знайшлі толькі раніцай наступнага дня. У ваколіцы мяркуюць, што гэта першае дзіця растлумачыла сваё зьнікненьне тым, што «красная дама» пазвала яго на прагулку, а іншыя дзеці ахвоча падхапілі гэтую вэрсію. Падобна да праўды, бо ў цяперашні момант іхняя ўлюбёная гульня – прынаджваць адно аднаго рознымі хітрыкамі. Наш карэспандэнт піша, што можна лопнуць са сьмеху, назіраючы за тым, як гэтыя карапузы ўдаюць «красную даму». Ён кажа, што некаторыя з нашых карыкатурыстаў маглі б павучыцца гратэскавай іроніі праз параўнаньне гэтага вобразу з рэчаіснасьцю. Папулярнасьць ролі «краснае дамы» пры выкананьні на сьвежым паветры адпавядае агульным прынцыпам чалавечае натуры. Наш карэспандэнт прастадушна заяўляе, што нават Элен Тэры не такая панадна-прывабная, як некаторыя з тых бруднатварых дзіцёнкаў у вобразе «краснае дамы».
Праблема, аднак, можа аказацца больш сур’ёзнай, бо дзеці, якія зьнікалі на ўсю ноч, мелі невялікія ранкі на шыі. Яны нагадваюць укусы пацука ці невялічкага сабакі, і хоць асобна не нясуць небясьпекі, могуць сьведчыць аб тым, што гэты зьвер мае нейкую сыстэму. Мясцоваму аддзелу паліцыі наказана пільна сачыць за дзецьмі, якія блукаюць без нагляду ў ваколіцах Гэмпстэд-Гіт, а таксама за бяздомнымі сабакамі паблізу.
«Ўэстмінстэр Ґазэт», 25-га верасьня.
Спэцыяльнае выданьне.
ГЭМПСТЭДЗКІ ЖАХ. ЯШЧЭ АДНО ПАРАНЕНАЕ ДЗІЦЯ. «Красная дама».
Толькі што атрымалі інфармацыю, што яшчэ адно дзіця не вярнулася дамоў мінулай ноччу й было знойдзена толькі позна раніцай пад кустом жаўтазелю на Шутэрзкім узгорку – бадай самай бязьлюднай частцы парку Гэмпстэд-Гіт. Дзіця мае на шыі тую ж самую ранку, што й у іншых выпадках. Яно вельмі кволае й выглядае зьнясіленым. Часткова аправіўшыся, дзіця расказала, што яго заманіла «красная дама».
Тэлеграма пані Гаркер да Ван Гэльсінга
25-га верасьня. – Прыяжджайце сёньня цягніком чвэрць на адзінаццатую, калі пасьпееце. Сустрэнуся з вамі ў любы час.
Ўільгэльміна Гаркер.
Дзёньнік Міны Гаркер
25-га верасьня. – Не магу не адчуваць радаснае хваляваньне перад сустрэчай з доктарам Ван Гэльсінгам, бо чамусьці разьлічваю, што ён зможа праліць крыху сьвятла на сумны досьвед Джонатана; а таксама зможа расказаць мне пра Люсі, раз даглядаў яе ў часе хваробы. Але прычына ягонага прыезду пэўна ў Люсі й ейным хаджэньні ў сьне, а ня ў Джонатане. Тады я ніколі не даведаюся праўду! Якая я дурніца! Той жахлівы дзёньнік апанаваў маёй фантазіяй і накладае свой цень на ўсё вакол. Натуральна, гаворка пойдзе пра Люсі. Тая звычка вярнулася да нябогі, а тая жудасная ноч на скале выклікала ў яе хваробу. Дзеля сваіх справаў я бяз мала запамятала, якая хворая яна была пасьля. Мусіць, яна расказала яму пра самнамбулічную прыгоду на скале, і што я ўсё ведала пра яе; таму цяпер ён хоча спытаць мяне пра падрабязнасьці, каб ува ўсім разабрацца. Спадзяваюся, што правільна зрабіла, не расказаўшы нічога пані Ўэстэнры; я б ніколі не даравала сабе, калі б мой учынак, або ягоная адсутнасьць, прынёс шкоду беднай Люсі. Таксама маю надзею, што доктар Ван Гэльсінг ня будзе мяне вініць; за апошні час я перажыла столькі клопатаў і трывог, што адчуваю, нібы ў даны момант больш ня вынесу.
Думаю, што часам нам усім карысна паплакаць – плач, як дождж, што ачышчае паветра. Мажліва, мяне так засмуціла ўчорашняе чытаньне дзёньніка, дый Джонатан ад’ехаў сёньня раніцай на цэлы дзень і ноч – мы разлучыліся ўпершыню з часу шлюбу. Спадзяваюся, што мой каханы будзе асьцярожны, і што нічога не патурбуе яго. Другая гадзіна; доктар хутка будзе тут. Ня буду нічога казаць пра дзёньнік Джонатана, хіба толькі ён сам спытае. Я такая радая, што перапісала на машынцы ўласны дзёньнік; калі ён спытае пра Люсі, проста перадам яму свае запісы; гэта пазбавіць мяне ад роспытаў.
Пазьней. – Ён прыехаў і ўехаў. Ох, якая дзіўная сустрэча, аж галава ідзе кругам! Адчуваю сябе, як у сьне. Ці можа гэта ўсё быць праўдай? Калі б я спачатку не прачытала дзёньнік Джонатана, ніколі б не паверыла, што такое мажліва. Бедны, бедны, любы Джонатан! Колькі ён нацярпеўся. Прашу, добры Божа, хай нічога з гэтага не засмуціць яго зноў. Пастараюся ахаваць яго; але ж усьведамленьне, што ягоныя вочы й вушы не падманулі яго, і што гэта ўсё праўда – хоць і жудасная – можа прынесьці яму суцяшэньне й паратунак. Можа, гэта сумневы так гнятуць яго; і калі іх разьвеяць, ён зразумее, ці было гэта сном ці яваю, і яму будзе лягчэй перанесьці нэрвовае ўзрушэньне. Доктар Ван Гэльсінг мусіць быць добры й разумны чалавек, раз ён сябар Артура й доктара Сьюарда, і раз яны выклікалі яго аж з Галяндыі, каб даглядаць Люсі. Сустрэча зь ім пераканала мяне ў тым, што ён добры й ветлы чалавек шляхетнае натуры. Калі ён прыедзе заўтра, спытаю яго пра Джонатана; і тады, дай Божа, усе ягоныя пакуты й трывогі добра скончацца. Некалі думала, што хачу папрактыкавацца запісваць інтэрвію; сябар Джонатана з «Эксэтэр Ньюс» казаў яму, што такая праца патрабуе дасканалае памяці – трэба ўмець дакладна перадаваць амаль кожнае слова, нават калі потым прыходзіцца рэдактаваць пэўныя часткі. Раз выдалася такая мажлівасьць, пастараюся перадаць нашую размову verbatim.
* verbatim – слова ў слова
Была палова на трэцюю, калі раздаўся стук у дзьверы. Я сабрала ўсю мужнасьць à deux mains і чакала. Па колькіх хвілях Мэры адчыніла дзьверы й абвясьціла: «Доктар Ван Гэльсінг».
** à deux mains – у свае рукі
Я ўстала й пакланілася, а ён падышоў да мяне; гэта быў чалавек сярэдняе вагі, моцнага целаскладу, шырокі ў грудзях і плячах, з гарманічнымі прапорцыямі. Ягоная манера трымаць галаву сьведчыла пра розум і сілу; сама галава – шляхетная, добрага памеру, шырокая. Твар чыста паголены, з квадратным падбародзьдзем, вялікім, рашучым, рухавым ротам, з даволі простым носам і жвавымі, чульлівымі ноздрамі, якія пашыраюцца, калі моршчацца густыя бровы ды сьціскаюцца вусны. Лоб шырокі й выдатны; а рудыя валасы растуць назад і па баках. Вялікія, цёмна-сінія вочы шырока пасаджаныя й жвавыя, зь пяшчотным або суровым – у залежнасьці ад настрою – позіркам.
– Пані Гаркер, так?
Я сьцьвярджальна кіўнула галавой.
– Панна Міна Марэй у мінулым?
Я зноў кіўнула.
– Я прыехаў да Міны Марэй, якая была сяброўкаю таго беднага мілага дзіцяці, Люсі Ўэстэнры. Мадам Міна, я прыехаў дзеля памерлай.
– Пане, – сказала я, – раз вы былі сябрам Люсі Ўэстэнры й д��памагалі ёй, я ў вашым поўным распараджэньні, – і працягнула сваю руку.
Ён узяў яе й ласкава прамовіў:
– О, мадам Міна, я здагадваўся, што сяброўка тае беднае нявіннае дзяўчыны мусіць быць добрым чалавекам, а цяпер я ў гэтым пераканаўся, – і ён скончыў пачцівым паклонам.
Я спытала яго, навошта ён хацеў сустрэцца з мной, таму ён адразу пачаў:
– Я прачытаў вашыя лісты да панны Люсі. Выбачце мне, але я мусіў пачаць аднекуль, і больш не было нікога, каго б можна было спытаць. Знаю, што вы былі зь ёй у Ўітбі. Часам яна рабіла запісы ў дзёньнік – няхай вас гэта не зьдзіўляе, мадам Міна; яна пачала весьці яго па вашым ад’езьдзе, пераняўшы ваш прыклад – і ў тым дзёньніку яна прыгадвае сваё хаджэньне ў сьне ды піша, што вы выратавалі яе. Таму я прыехаў, каб прасіць вас, ці ня будзеце вы так ласкавы расказаць мне пра гэта ўсё, што можаце прыпомніць.
– Думаю, доктар Ван Гэльсінг, што магу расказаць вам усё.
– А, тады вы маеце добрую на факты ды дэталі памяць? Гэта ня часта сустракаецца ў юных кабетаў.
– Не, доктару, проста ў свой час я ўсё запісала. Магу паказаць вам, калі хочаце.
– Ах, мадам Міна, буду ўдзячны; вы зробіце мне вялікую ласку.
Я не змагла стрымацца ад спакусы крыху зьбянтэжыць яго – думаю, гэта зьвязана з тым смакам пачатнага яблыка, які ўсё яшчэ захоўваецца на нашых вуснах – і ўручыла яму застэнаграфаваны дзёньнік. Ён узяў яго з удзячным паклонам і сказаў:
– Ці магу я прачытаць яго?
– Калі хочаце, – адказала я так стрымана, як магла.
Ён разгарнуў яго, і на ягоным твары прамільгнула расчараваньне. Тады ён устаў і пакланіўся.
– Ох, якая вы разумная! – сказаў ён. – Я знаў, што пану Джонатану пашанцавала; але цяпер бачу, што ягоная жонка адораная ўсімі добрымі якасьцямі. Ці зробіце вы мне ласку й дапаможаце прачытаць яго? На жаль, я не знаёмы з стэнаграфіяй.
Тут мой жарт скончыўся, і мне бяз мала стала сорамна; таму я ўзяла з рабочага каша машынапісную копію й перадала яму.
– Даруйце, – сказала я; – не змагла стрымацца. Але я здагадалася, што вам захочацца спытаць пра мілую Люсі, таму, каб не марнаваць ваш каштоўны час, я перапісала ўсё на машынцы.
Ён узяў дзёньнік, і ягоныя вочы зазьзялі.
– Вы так дабры, – сказаў ён. – Ці магу я прачытаць яго зараз? Па чытаньні ў мяне могуць узьнікнуць пытаньні.
– Безумоўна. – адказала я. – Чытайце, а я распараджуся, каб падалі абед, за якім вы зможаце задаць мне пытаньні.
Ён пакланіўся, усеўся ў крэсьле сьпінай к сьвятлу й паглыбіўся ў чытаньне, а я пайшла заняцца абедам, пераважна, каб не замінаць яму. Калі я вярнулася, ён узбуджана хадзіў туды-сюды па пакоі. Ён кінуўся да мяне й узяў мяне за абедзьве рукі.
– Ох, мадам Міна, не перадаць словамі, як я вам абавязаны. Гэты дакумэнт ёсьць праменем сонца. Ён адчыняе браму для мяне. Я ашаломлены, асьлеплены такім сьвятлом, хоць за ім заўсёды зьбіраюцца хмары. Але вы не разумееце, ня можаце зразумець. Аднак я вам удзячны, вы малайчына. Мадам, – вельмі ўрачыста сказаў ён, – калі вам або вашай сям’і калі-колечы спатрэбіцца дапамога Абрагама Ван Гэльсінга, спадзяваюся, вы дасьцё мне знаць. Мне будзе вельмі прыемна, калі я змагу ўслужыць вам, як сябар; усе мае веды, мой досьвед і майстэрства будуць у вашым распараджэньні. Адны людзі напоўненыя цемрай, другія – сьвятлом; вы ж поўная сьвятла. Вашае жыцьцё будзе шчасьлівым і добрым, а ваш муж знойдзе шчасьце ў вас.
– Але ж, доктару, вы пераацэньваеце мяне, і апрача таго – вы зусім ня знаеце мяне.
– Ня знаю вас? Я, стары, хто ўсё сваё жыцьцё вывучаў мужчынаў і жанок! Я, хто прысьвяціў сябе дасьледаваньню мозґу й усяму, што яму належыць й што зь яго вынікае! Я прачытаў ваш дзёньнік, які вы былі ласкавыя перапісаць для мяне, і кожны радок у ім дыхае ісьцінай. Я, хто прачытаў ваш чароўны ліст да беднай Люсі пра ваш шлюб і давер, і ня знаю вас! Ох, мадам Міна, добрыя жанкі расказваюць такія рэчы, што й анёлам можна чытаць; а мы, мужчыны з прагай да ведаў, маем нешта накшталт вачэй анёла. Ваш муж мае шляхетную натуру, і вы таксама, бо ўмееце давяраць, а там, дзе ёсьць нізкая натура, даверу быць ня можа. А ваш муж – раскажэце мне пра яго. Ці добра ён пачуваецца? Ці цалкам аправіўся па ліхаманцы?
Я вырашыла скарыстацца з нагоды, каб спытаць яго пра Джонатана, таму сказала:
– Ён бяз мала выздаравеў, але сьмерць пана Гокінса была для яго вялікім узрушэньнем.
– Але, але. Я прачытаў два апошнія лісты ад вас, – перабіў ён.
Я працягнула:
– Думаю, паховіны вельмі засмуцілі яго, бо калі ў мінулы чацьвер мы былі ў месьце, зь ім зноў здарыўся прыступ.
– Прыступ, і так хутка па ліхаманцы! Гэта дрэнна. А прыступ якога роду?
– Яму здалося, што ён убачыў некага, хто нагадаў яму аб нечым жудасным, нечым, што прывяло да ягонае ліхаманкі.
Тады я ня вытрымала. Спачуваньне да Джонатана, жах, які ён перажыў, жудасная таямніца ягонага дзёньніка ды страх, які апанаваў мяне з тае пары, раптам нахлынулі на мяне. Думаю, я ўпала ў гістэрыку, бо кінулася на калены, працягнула да яго рукі й маліла вылечыць майго мужа. Ён узяў мяне за рукі, падняў і ўсадзіў на канапу, а сам сеў поруч; трымаючы маю руку ў сваёй, ён прамовіў зь бязьмежнай цеплынёю:
– Маё жыцьцё пустое й самотнае, у ім заўсёды было столькі працы, што амаль не заставалася часу на сяброўскія адносіны; але з тых часоў, як мой прыяцель Джон Сьюард выклікаў мяне сюды, я пазнаёміўся з такой колькасьцю добрых людзей ды пабачыў столькі шляхетнасьці, што цяпер яшчэ больш адчуваю сваю адзіноту, якая бяз мала вырасла за апошнія гады. Паверце, я прыбыў сюды зь вялікай пашанай да вас, і вы далі мне надзею – надзею не знайсьці тое, што я шукаў, а надзею ў тое, што яшчэ засталіся добрыя жанкі, якія робяць жыцьцё шчасьлівым; добрыя жанкі, жыцьцё й праўда якіх могуць стаць добрай навукай для дзяцей. Я рады, вельмі рады, што магу быць карысны вам; бо калі ваш муж пакутуе, яго хвароба належыць да тых, якія я вывучаю й у якіх маю досьвед. Абяцаю вам, што ахвоча зраблю для яго ўсё, што змагу – ўсё, каб ягонае жыцьцё было здаровае й мужнае, а вашае – шчасьлівае. Цяпер вам трэба падсілкавацца. Вы моцна ўзрушыліся. Муж Джонатан не хацеў бы бачыць вас такой бледнай; гэта ня пойдзе яму на карысьць. Таму дзеля яго вам трэба паесьці ды ўсьміхнуцца. Вы расказалі мне ўсё пра Люсі, таму больш ня будзем гаварыць пра гэта, каб не трывожыцца. Сёньня я застануся ў Эксэтэры, бо хачу падумаць над тым, што вы мне расказалі, а калі ўсё абдумаю, задам вам колькі пытаньняў, калі дазволіце. І тады вы таксама раскажаце мне пра клопаты мужа Джонатана, але не цяпер. Цяпер вы мусіце есьці; раскажаце мне ўсё пасьля.
Па абедзе, калі мы вярнуліся ў гасьцёўню, ён сказаў:
– А цяпер расказвайце пра яго.
Я спужалася, што гэты вялікі вучоны чалавек прыме мяне за слабую дурніцу, а Джонатана за вар’ята – ягоны нататнік такі дзіўны – таму завагалася працягваць. Але ён быў такі чароўны й добры, і абяцаў дапамагчы, таму я даверылася яму й сказала:
– Доктар Ван Гэльсінг, мой расказ прагучыць такім дзівакаватым, што я прашу вас не сьмяяцца зь мяне або майго мужа. З учорашняга дня мяне мучаць сумневы; прашу вас быць ласкавым і не ўважаць мяне за неразумную дурніцу праз тое, што я ў пэўнай меры паверыла ў пэўныя вельмі дзіўныя рэчы.
Ён супакоіў мяне як сваімі манерамі, так і словамі, калі сказаў:
– Ох, мая мілая, калі б вы толькі зналі, па якой дзівацкай прычыне я прыехаў сюды, гэта вы б сьмяяліся зь мяне. Я навучыўся не пагарджаць вераваньнямі іншых, якімі б дзіўнымі яны ні былі. Я заўсёды стараўся трымаць розум адкрытым; і закрыць яго маглі б не звычайныя рэчы, а надзвычай дзіўныя рэчы, такія, якія прымушаюць чалавека сумнявацца, вар’яцтва гэта або не.
– Дзякуй, вялізны дзякуй! Вы зьнялі мне клопат з галавы. Калі дазволіце, я дам вам прачытаць адзін дакумэнт. Ён даўгі, але я перапісала яго на машынцы. Зь яго вы даведаецеся, што непакоіць мяне й Джонатана. Гэта копія ягонага падарожнага натаніка, у якім ён апісаў усё, што зь ім здарылася. Не гаварыцьму пра яго; прачытайце й разважце самі. І тады, калі мы сустрэнемся, мажліва, вы будзеце так ласкавы, што падзеліцеся сваімі думкамі.
– Абяцаю, – сказаў ён, калі я дала яму паперы. – Калі дазволіце, заўтра ранкам я завітаю да вас і вашага мужа.
– Джонатан будзе дома ў палову на дванаццатую; прыходзьце паабедаць з намі, і тады вы пазнаёміцеся зь ім; потым мы можаце пасьпець на хуткі цягнік у 3:34, на якім даедзеце да Падынґтану перад восьмай.
Ён зьдзівіўся, што я ведала расклад руху цягнікоў на памяць, але ня знаў, што я вывучыла расклад руху ўсіх цягнікоў у Эксэтэр, а таксама з Эксэтэру, каб дапамагчы Джонатану ў выпадку, калі ён сьпяшаецца.
Ён узяў паперы з сабой ды выйшаў, а я сяджу й думаю – сама ня знаю пра што.
Ліст Ван Г��льсінга да пані Гаркер
(дастаўлены ганцом)
25-га верасьня, шостая гадзіна вечара.
Шаноўная мадам Міна!
Я прачытаў той цудоўны дзёньнік вашага мужа. Можаце спаць спакойна. Гэта ўсё дзіўна й жудасна, але ёсьць праўдай! Аддаю ў заклад галаву. Пагроза, можа, і існуе, але не для вас з мужам. Ён мужны таварыш; і мой жыцьцёвы досьвед падказвае мне, што у чалавека, здольнага спусьціцца па муры ў той пакой – дый яшчэ двойчы, – узрушэньне ня можа вызваць трывалай шкоды для здароўя. Ягоныя мозґ і сэрца ў парадку; гэта я вам гарантую, так што можаце не турбавацца. Маю да яго шмат пэўных пытаньняў. Я рады, што завітаў да вас сёньня, бо даведаўся адразу столькі, што проста ашаломлены – ашаломлены, як ніколі дагэтуль, і мушу падумаць.
Адданы вам, АБРАГАМ ВАН ГЭЛЬСІНГ.
Ліст пані Гаркер да Ван Гэльсінга
25-га верасьня, 6:30 вечара.
Мой паважаны доктар Ван Гэльсінг!
Шчыра дзякую за ваш чулы ліст, які зьняў вялікі клопат з маёй галавы. І ўсё ж, калі гэта праўда, якія жудасныя рэчы існуюць у сьвеце, і як гэта жахліва, калі той чалавек, тая пачвара, напраўду ў Лёндане! Нават страшна падумаць. Толькі што, пакуль пісала, атрымала тэлеграму ад Джонатана: ён кажа, што сёньня ўвечары выяжджае з Ланстану ў 6:25 і будзе тут у 10:18. Таму замест абеду, калі ласка, прыходзьце пасьнедаць з намі а восьмай, калі гэта не зарана для вас. Вы зможаце ўехаць, калі сьпяшаецеся, цягніком у 10:30, які прыбывае ў Падынґтан у 2:35. Не адказвайце на гэты ліст; адсутнасьць адказу я ўспрыму, як згоду прыйсьці на сьняданак.
Верная й удзячная вам, МІНА ГАРКЕР.
1 note
·
View note
Photo
Мои начинания пришлись на время «неприятия» обществом pole dance. Однако несмотря на свой статус, убеждения и воспитание, мама воспринимала его правильно. И нет, я не убеждала ее будто pole dance асексуален или это «чисто спорт». Мамы такие же женщины, они бы и сами бы учились, если бы им вернули годы и здоровье. Но туфли на платформе в стиле стрипов мама носила🌚 помню до этого фото мама продержала на вытянутых руках планшет, чтобы заснять, как я танцую😊 под шквалистым ветром и под палящим солнцем🌞 #allwriter #artist #moscow #вобразе #пьеро #москва @allwriter #сокольники #pdблог #pdblog #pdblogger #олимпийскийдень #мама #poledancer #poledancelife #воздух #воздушноекольцомосква #тренер (at Сокольники (дворец спорта)) https://www.instagram.com/p/B3_h0tgo-Nl/?igshid=1wv4euynub4bv
#allwriter#artist#moscow#вобразе#пьеро#москва#сокольники#pdблог#pdblog#pdblogger#олимпийскийдень#мама#poledancer#poledancelife#воздух#воздушноекольцомосква#тренер
0 notes
Photo
Просто нравится! 👏😍 За фото спасибо @gulbinskaja_photo #простонравится #красивоефото #розы #роза #нафонероз #испанскийтанец #вобразе #девушка #народныйкостюм #spanishdance #latviangirl #roses #karuselis #ансамблькарусель #Salaspils #Саласпилс #Latvija #дочка #daugavasmuzejs (at Daugavas muzejs) https://www.instagram.com/p/CCf2lx-n-Mi/?igshid=1xg9tx3jaz69l
#простонравится#красивоефото#розы#роза#нафонероз#испанскийтанец#вобразе#девушка#народныйкостюм#spanishdance#latviangirl#roses#karuselis#ансамблькарусель#salaspils#саласпилс#latvija#дочка#daugavasmuzejs
0 notes
Photo
Написали на днях из к/с entral Partnership, неожиданно предложили эпизодическую роль в сериале: компьютерный дизайнер, задрот, сказали по фактуре подхожу.... Ну на пробы съездил, отсняли меня, не знаю какой вердикт будет, но мне понравилось, недаром значит в школьном театре я играл✌#задрот #театр #роль #вобразе #роли #мужик #вочках #настиле #cinema #кино #сериал #cinemastar #кинопробы #кинозвезда #пацан https://www.instagram.com/p/B3m0gNEoW4u/?igshid=1ro5xhrwjv6h2
#задрот#театр#роль#вобразе#роли#мужик#вочках#настиле#cinema#кино#сериал#cinemastar#кинопробы#кинозвезда#пацан
0 notes
Photo
После слов "пора валить" Либералы обычно спрашивают "куда"? А патриоты "кого"!? : : : #ТворческийМомент #СтопКадр #Дубль #Сцена #Хлопушка #Вкадре #Вобразе #Грим #ЖизньКипит #Лысый #НаКонецТо #БезБороды #Щетина #1 #Кино #Кадр #ЛюбимаяРабота #СкороНаЭкранах #Фильм #Сериал #Невский5 #Авторитет #Персонаж #Горыныч #Кинокомпания #ТрииксМедиа #НТВ (at Komarovo, Sankt-Peterburg, Russia) https://www.instagram.com/p/CMmQckqprWa/?igshid=1xx207owedopu
#творческиймомент#стопкадр#дубль#сцена#хлопушка#вкадре#вобразе#грим#жизнькипит#лысый#наконецто#безбороды#щетина#1#кино#кадр#любимаяработа#скоронаэкранах#фильм#сериал#невский5#авторитет#персонаж#горыныч#кинокомпания#трииксмедиа#нтв
0 notes