#хрыста
Explore tagged Tumblr posts
oladuch · 11 months ago
Text
Учора з вячора засьвяціла зора.
Учора з вячора, засьвяціла зора,
Засьвяціла зора.
Зора засьвяціла – сьвет узьвесяліла.
Зора засьвяціла – сьвет узьвесяліла,
Сьвет узьвесяліла.
Сьвет узьвесяліўся – Хрыстос нарадзіўся.
Сьвет узьвесяліўся – Хрыстос нарадзіўся,
Хрыстос нарадзіўся.
Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце.
Людзі, прыбягайце Хрыста прывітайце,
Хрыста прывітайце.
Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне.
Хрыста нараджэньне людзям на збаўленьне
Людзям на збаўленьне
2 notes · View notes
mnaasilveira · 11 months ago
Text
«Вялікі рух Бога» ў Нікарагуа
______________________________________________________________ Ніжэй прыводзіцца кароткі змест артыкула з da CBN News. ______________________________________________________________ Хрысціянскія місіянеры сталі сведкамі «вялікага дзеяння Бога» ў неспакойнай Нікарагуа. Місіянерка Брыт Хэнкок паведаміла пра тысячы цудаў і дзясяткі тысяч навернутых да Хрыста сярод прыкладна 650 000 чалавек, якія…
Tumblr media
View On WordPress
0 notes
Photo
Tumblr media
А мне няхай не надарыцца хваліцца, хіба толькі крыжам Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз які для мяне сьвет укрыжаваны, і я — для сьвету. ГАЛЯТАЎ 6:14 НЗПРП #belarus🇧🇾 #belarus #belarusinsta #беларусь🇧🇾 #беларусь #беларусь1 #Галатјаните #ГАЛЯТАЎ #сьветусьвет #укрыжаваны #хрыста #госпада #крыжам #толькі #толькітак #хіба #хваліцца #надарыцца #няхай #няха #няха😍 #нях https://www.instagram.com/p/BnEIYNDlCIKyqVrY0um17bIQQYpSNy8BWpbPAo0/?utm_source=ig_tumblr_share&igshid=l96sc0ofy2n8
0 notes
kudlasevich · 4 years ago
Video
youtube
Анатоль Кудласевіч, аўтарскае чытанне верша "Сатана"
Анатоль КудласевичС А Т А Н А Раскажу небыліцу я, Як прысніўся мне сатана. Мне прысніўся жахлівы сон: Сатана сеў на дольны трон. Ваша справа – не верыць мне, Пакланіцца яму, Сатане. Бо цяпер не магу маўчаць, Колькі можна было чакаць? Ускрываецца зноў пячаць: Кожны выбярэ долю сам, Заўтра выбары Беларусам. Людзі, слухайце, што скажу: Ёсць прароцтвы, я не хлушу, Не паверыце сёння мне – Рогі вернеце сатане. А як вырастуць рогі зноў, То наяве тады,  без сноў Зыркне  іншы, шкляны выскал… Праўду, скажаце, я казаў. Хто такі я, каб верыць мне? Што ж, - паверце тады сатане… Яго бачыце кожны дзень Вы па “целіку��: дзе ні дзе Яго можна яшчэ сустрэць Нават проста сярод людзей, Ды з аховаю. Накарміў ён ужо народ, Толькі выйдзе наадварот - Адрыгнецца нам Змова з моваю! - Ты нам пальцам яго пакажы, Будзем ведаць тады, як жыць Побач з д’ябалам. Падмануў, дык няхай дрыжыць, Жаба жабаю! - Пальцам, кажаце, паказаць? Паказаць, ды яшчэ расказаць – Даць папробаваць? Добра. Слухайце… Перад вамі стаіць паэт, Перад вамі яго партрэт. Сатана – гэта людзі я, Толькі розніца ёсць адна: Ён - на золаце пасядзеў, А я - ў холадзе пасівеў; Ён бастард, а я проста бард; Ён вялікі, а я – малы… Гэта выклік да сатаны. Я не ведаю, як тут быць Мо падкажаце, што рабіць? Ну навошта мне Божы дар? Як дзве кроплі падобны твар? Слухай, Госпадзе! Слухай, Русь! Ёсць прароцтвы на Беларусь. Караткевіч даўно пісаў, Бог спускаўся і ўваскрасаў У Гародні. Мілінкевіч цяпер адтуль Пад магчымая свісты куль - На уладу Смела рушыў ЗА БЕЛАРУСЬ! Слухай, Госпадзе! Слухай, Русь! На бой з д’яблам. Ну, навошта мне Божы дар: Як дзве кроплі падобны твар Лукашэнкаў? Ён – бастард, а я – проста бард Кудласевіч. Я даўно яго правяраў, Ўсё цярпеў я, і ўсё чакаў: “Мо памылка?” Я семнаццаць прайшоў Галгоф, Людзі, мілыя, я не Бог – Проста хлопец. Дык чаму тады трэцці раз Перакручваецца Парнас На Галгофу. Не бастард я, а проста бард - Кудласевіч. І навошта мне Божы дар, Як дзве кроплі падобны твар Лукашэнкаў? Я цяпер на сваю бяду Адпусціў сабе бараду. Смех зноў чуецца тут і там: “Ты падобны стаў да Хрыста Не распятага”. Вось, дзве тысячы шосты год, І навошта мне мой народ Церпялівы? Вось вясна на парог ідзе Адчуваю, што быць бядзе! Малпа Бога! Гэты дадзены “бацькаў” твар І навошта мне Божы Дар - Глохнуць людзі. Шэсць гадоў я запар маўчаў, Яшчэ Пушкін калісьць сказаў – Цар ад Бога. Не прайшло і двухсот гадоў, Перакручваецца наноў: Цар - нічога… Колькі зсечана з плеч галоў!? Помста вечная за жыдоў: Твар у пекле. Ёсць пад сонейкам               вёска Бобр* Вы ж паклоніцеся:               “Ён добры…” Мо аслеплі?!!         * Вёска "Бобр" - Крупскі раён, Мінская вобласць. Аляксандр Пушкін, вядомы беларускі мастак расп��сваў Храм у сваёй роднай вёсцы Бобр, грошай за работу не ўзяў. А заместа ганарару папрасіў у мясцовага бацюшкі дазвол намаляваць сцэну Страшнага суда. Святар, нічога не падазраючы, пагадзіўся… Цяпер паглядзець на Страшны суд версіі Пушкіна прыязджаюць нават з Амерыкі. А справа ў тым, што замест кананічных герояў Святога пісання Алесь размясціў у пекле нестандартную кампазіцыю: узначальвае яе прэзыдэнт, які і зараз жыве і кіруе дзяржавай, і экзаршы мітрапаліт усяе Беларусі Філарэт. Акрамя іх, па меркаванню Пушкіна, гарантавана пападуць у пекла “стукачы”, амонаўцы, што ваююць дубінкамі супраць свайго народу… Скляпенне Царквы упрыгожвае вобраз Хрыста, які трымае у руках разгорнутае Дабравесце. Старонкі вечнай кнігі пустыя… Але зусім не па прычыне ляноты іконапіца. Проста Аляксандр Пушкін перакананы, што ў царкве, збудаванай для беларускіх прыхажан у беларускім сяле Бобр, Гасподзь наш Ісус Хрыстос павінен размаўляць са сваёй пастваю на яе роднай, беларускай мове, якая і была дадзена беларскаму народу Богам. Тройчы звяртаўся мастак да мітрапаліта Філарэта з просьбаю блаславіць напісанне “Ойча Наш” і словаў з Евангелля ад Мацвея на Богам дадзенай нам мове ў зацверджаным кананічным перакладзе, але адказа так і не атрымаў… Больш таго, храм збудаваны яшчэ ў 1995 годзе да гэтага часу не асвечаны. (Матэрыял узяты з кнігі Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па беламу” – журналісткі БДГ, зверскі забітай невядомымі ў сваёй кватэры ў 2004г. А я ж ведаў гэтую журналістку, інтэрв’ю брала, калі выйшла “Анталогія беларуская эптафіі”). Да гэтага імені можна дадаць яшчэ прозвішчы: Карпенка, Захаранка, Красоўскі, Завадскі… Але гэта ўжо палітыка… Брудная справа? Я так не думаю: поскудзь трэба душыць сумленнем. Гасподзь ЁСЦЬ!!! Тут мой подпіс: 17 сакавіка, пятніца 2006г.
1 note · View note
severetheoristtriumph · 4 years ago
Photo
Tumblr media
Малітва да святога Арханёла Міхала, апекуна Беларусі (29. IX)* Святы арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і ўваскрасенне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы. У табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна, ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб спакоі, каб перамог уладу сатаны, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева анёлаў, праз цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву. Святы арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла сатану і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!» Амэн. #мирноенебо #счастливаястрана #противнасилия https://www.instagram.com/p/CD66e4Thgsf/?igshid=1a19zsr3gwjq5
0 notes
mnaasilveira · 1 year ago
Link
0 notes
mnaasilveira · 1 year ago
Text
Luz de Maria, беларускі
__________________________________________________________________ ВУЧАННЕ ПАНА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА ДА ЛУЗ ДЭ МАРЫЯ 21 ЖНІЎНЯ 2023 Г [Глядзіце вэб-сайт: https://revelacionesmarianas.com/english.htm ] Браты і сёстры, Я бачу мілага Езуса ў велічы, уласцівай Яго Боскасці, і Ён кажа мне: мой каханы, Як я радуюся за людзей, якія вырашаюць навярнуцца і не вагаюцца ў гэтым рашэнні, улічваючы…
View On WordPress
0 notes