#няхай
Explore tagged Tumblr posts
diaboceta · 2 years ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
каханай няхай будзе вечны савецкі саюз
304 notes · View notes
yinwille · 25 days ago
Text
З надыходзячым вас новым годам, шаноўныя, і няхай ён будзе не горшым за папярэднія! Зычу вам вам цеплыні ў душы, натхнення ствараць і сіл дасягаць новых вяршынь! Вужы заўсёды былі сябрамі беларусам, дык няхай год Змяі стане для нас усіх крыніцай шчасця і здзяйснення мар! 🐍 З Новым Годам!
4 notes · View notes
angierockaomi · 2 years ago
Text
Summer 2023
Спі, смейся, чытай сапраўды добрыя кнігі, еш садавіну, сачы за сваёй скурай, рыхтуй бліны, гуляй усю ноч, хадзі ў кафэ, плач ад шчасця, сустракай світанкі, праводзь велізарную колькасць часу з каханымі людзьмі і проста кахай сябе. Іншымі словамі, няхай лета 2023 будзе дзівосным і незабыўным!
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
16 notes · View notes
ealexandra · 1 year ago
Text
хочацца весці эстэтычны і цікавы тамблер, але нічога ў галаву не лезе. няхай першы пост будзе своеасаблівая візітнай карткай пра мяне.
імя: Аляксандра (Алеся)
дн: 10 ліпеня
інтраверт, infj, меланхолік-флегматык
чытаю, пішу, іграю на фано, падарожнічаю, зараз вучуся і жыву ў Варшаве.
люблю Беларусь гарбату, псоў, прыроду, Вірджынію Вулф, мастацтва і людзей.
4 notes · View notes
redfield-by · 2 years ago
Text
Tumblr media
Праўдзівы стаўшы (сапраўды ўваскрос) , няхай Уваскрашэнне Гасподняе прыйдзе ў нашых душы і прынясе крэпасць духу і міласэрнасць душы ( год міласэрнасці - каталікі)
4 notes · View notes
knizhnycmok · 2 years ago
Text
Хачу АС, дзе сярод Вэняў, якіх ВВС забраў з лагера ваеннапалонных, А-Юань быў не адзіным дзіцём. Што А-Юань быў малодшым, а старэйшай было гадоў 14 (ВВС, гледзячы на яе, думаў, што сам ён у 14 прыехаў у Гусу на навучанне, і богі, якім жа ён быў дзіцём тады), і паміж імі - яшчэ паўтары дзясятка дзяцей без дзяцінства.
Tumblr media
Гэтая дзяўчына ўжо дастаткова дарослая, каб ведаць, хто такі Ілінскі патрыярх. Яна ведае, што ён рабіў з тымі, хто ваяваў пад сцягамі з чырвоным сонцам, і што ён рабіў з іх трупамі. Як ён прымушаў іх забіваць сваіх жа.
Яна была дзіцём, калі пачалася вайна, і тым не менш яе тройчы лавілі, ��алі яна пыталася выйсці на поле бою супраць Ілінскага патрыярха. Бо ён не чалавек, ён бяздушная пачвара, і ўсё, чаго яна хацела, гэта адпомсціць за сваіх бацькоў і братоў, целы якіх засталіся недзе там, у невядомасці.
Яна называе Вэнь Цін здрадніцай за тое, што тая звярнулася да Ілінскага патрыярха
(– Ён забіў іх! Ён знішчыў нас, як ты можаш!
– Няхай мяне праклянуць мёртвыя, але я вінная клапаціцца пра жывых).
Яна адмаўляецца размаўляць з ім, але глядзіць яму ў вочы, кідаючы выклік кожнае імгненне свайго існавання.
Вэй Вусянь прымае яе нянавісць. Прымае кожнае абвінавачанне, кожнае злое слова, нават калі яна крычыць, што лепей бы яе забілі ў тым лагеры, як Вэнь Ніна, чым жыць тут, пад апекай дэмана.
Дзякуючы шчасліваму ланцугу падзей яны жывуць. Яны выжываюць, і хутка іх называюць ужо Ілін Вэй, маленькім ордэнам пад кіраўніцтвам - прыглядам - Юньмэн Дзян.
Аднойчы лёд на яе сэрцы трэскаецца.
– Навучы іх. Ты заклінальніца, я бачыў цябе з мячом. І цябе навучылі, як заклінальніцу з Вэнь. Я магу іх навучыць талісманам, Цін-дзе – медыцыне, але толькі ты можаш навучыць іх майстэрству мяча, як Вэнь.
– Вэнь даўно ўжо няма ў гэтым свеце, ты сам паклапаціўся пра гэта.
– У тваіх сілах адрадзіць тое, чым спакон вякоў ганарыліся Вэнь.
– Пад тваім іменем.
Ён з сумам і надзеяй паглядзеў на яе.
– Магчыма, аднойчы ты зможаш назваць сваё.
У свае 17 яна па-ранейшаму ненавідзіць Ілінскага патрыярха. І як першая вучаніца Ілін Вэй, вучыць сваіх шыды і шымэй, хто яны на самой справе - і чым яны могуць ганарыцца.
Tumblr media
6 notes · View notes
idiotcola-blog · 2 months ago
Text
Няхай хоць прысніцца, хоць нешта добрае
Tumblr media
0 notes
drakulabielaruskaj · 3 months ago
Text
6-га лістапада
Дзёньнік Міны Гаркер
6-га лістапада. – Позна папаўдні мы з Прафэсарам рушылі на ўсход насустрач Джонатану. Ішлі мы павольна, хоць дарога й вяла стромка долу, бо нам прыйшлося ўзяць з сабой цяжкія пледы й футры, каб не застацца безь цяпла ў такі холад і сьнег. Нам таксама прыйшлося ўзяць частку правізіі, бо мы былі ў поўнай самоце; наколькі мы маглі бачыць скрозь сьнегапад, вакол не было жадных знакаў жыльля. Прайшоўшы каля мілі, я стамілася ад цяжкае хады й села адпачыць. Тады мы азірнуліся і ўбачылі абрысы замку Дракулы, які выразна вырысоўваўся на фоне неба; мы знаходзіліся так глыбока ў падножжа ў��горку, на якім ён стаяў, што Карпацкія горы былі далёка ніжэй. Мы ўбачылі замак ўва ўсёй ягонай велічы, на краю стромы, якая аддзяляла яго ад суседніх узгоркаў з усіх бакоў. Гэтае месца таіла ў сабе нешта дзікае й вусьцішнае. Мы чулі аддаленае выцьцё ваўкоў. Яны былі далёка, але гук, хоць і прыглушаны сьнегападам, напоўніў нас жахам. Доктар Ван Гэльсінг пачаў шукаць нейкае стратэгічнае месца, дзе б мы былі лепш абароненыя ў выпадку атакі. Выбоістая дарога, хоць і занесеная сьнегам, вяла далей долу.
Неўзабаве Прафэсар пазваў мяне, таму я ўстала й пайшла да яго. Ён знайшоў цудоўнае месца, нешта накшталт натуральнае пячоры ў скале з уваходам паміж двума валунамі. Ён узяў мяне за руку й зацягнуў усярэдзіну.
– Глядзеце! – сказаў ён. – Тут вы будзеце ў бясьпецы; а калі зьявяцца ваўкі, я распраўлюся зь імі адзін па адным.
Ён прынёс футры й зрабіў для мяне выгодны ложак. Потым дастаў правізію й прымусіў мяне есьці. Але я не магла; сама мысль была мне агідная, і, як бы моцна я ні хацела дагадзіць яму, я так і не змагла перасіліць сябе. Ён засмуціўся, але ня стаў мяне ўпікаць. Выняўшы �� торбы свой палявы бінокль, ён забраўся на валун і пачаў аглядаць гарызонт. Раптам ён выгукнуў:
– Глядзеце! Мадам Міна, глядзеце! Глядзеце!
Я ўскочыла й стала каля яго; ён перадаў мне бінокль і паказаў, куды глядзець. Падняўся моцны вецер, і густы сьнег цяпер шалёна кружыўся. Аднак час ад часу завіруха сьціхала, і я магла разгледзець навакольную прастору. З вышыні, на якой мы знаходзіліся, можна было пабачыць вялікую адлегласьць; і далёка, за белай сьнежнай пустэчай, я ўбачыла раку, якая вілася й выгіналася, нібы чорная стужка. Проста перад намі, ужо ня так далёка – папраўдзе так блізка, што мяне зьдзівіла, як мы не заўважылі раней, – імчала група вершнікаў. Сярод іх быў даўгі воз, які, нібы сабачы хвост, віляў з боку ў бок з кожнай няроўнасьцю дарогі. Фігуры вылучаліся на фоне сьнегу, і я заўважыла, што яны былі апранутыя, як сяляне або цыганы.
На возе ляжала вялікая прастакутная скрыня. Калі я ўбачыла яе, у мяне замёрла сэрца, бо я адчула, што канец блізка. Надыходзіў вечар, і я добра разумела, што на захадзе Істота, якая знаходзілася там, атрымае свабоду й зможа ўцячы ў адным са сваіх шматлікіх абліччаў. Ад страху я павярнулася да Прафэсара, але, на мой жах, яго там не аказалася. Крыху пазьней я ўбачыла яго доле. Ён рысаваў вакол валуна круг – такі ж самы, у якім мы знайшлі прытулак мінулай ноччу. Скончыўшы, ён зноў стаў побач са мной і сказаў:
– Прынамсі тут вы будзеце ў бясьпецы ад яго!
Ён узяў у мяне бінокль і ў часе чарговага зацішша акінуў позіркам усю прастору пад намі.
– Гляньце, як шпарка яны едуць, – сказаў ён; – яны сьцёбаюць коней і гоняць іх галёпам. – Ён замоўк, а потым дадаў глухім голасам: – Скачуць, каб пасьпець да захаду. Мы можам спазьніцца. Няхай Бог дапаможа нам!
Наляцеў густы сьнег і зацьміў увесь краявід. Аднак неўзабаве ён сьцішыўся, і доктар Ван Гэльсінг зноў навёў бінокль на раўніну. Раптам раздаўся крык:
– Глядзеце! Глядзеце! Глядзеце! Два коньнікі гоняцца за імі з поўдня. Гэта мусіць быць Кўінсі ды Джон. Бярэце бінокль! Зірнеце, пакуль сьнег усё не зацьміў!
Я паглядзела ў бінокль. Тымі коньнікамі маглі быць доктар Сьюард і пан Морыс. Ува ўсякім разе я была ўпэўненая, што Джонатана сярод іх не было. Тым ня менш, я знала, што Джонатан быў недалёка; агледзеўшыся, я ўбачыла на поўначы яшчэ двух коньнікаў, якія імчаліся з каркаломнай хуткасьцю. Адзін зь іх быў Джонатан, а другі, ведама, лорд Ґодалмінг. Яны таксама гналіся за групай з возам. Калі я сказала аб гэтым Прафэсару, ён, як шкаляр, крыкнуў ад радасьці і, як сьнегапад зноў перашкодзіў назіраньню, прыгатаваў свой ўінчэстэр, абапёршы яго на валун каля ўваходу ў нашае сховішча.
– Яны набліжаюцца, – сказаў ён. – Калі прыйдзе час, мы акружым цыганоў з усіх бакоў.
Я ўзяла свой рэвальвэр, бо, пакуль мы размаўлялі, выцьцё ваўкоў раздавалася ўсё гучней і бліжэй. Калі завіруха на момант сьцішылася, мы зноў паглядзелі ў бінокль. Было дзіўна бачыць, як побач з намі камякамі падаў сьнег, а ўдалечыні сонца сьвяціла ўсё зырчэй і зырчэй, пакуль хілілася к горным пікам. Накіроўваючы бінокль ува ўсе бакі, я бачыла то тут, то там цёмныя кропкі, якія рухаліся паасобку, парамі, тройкамі й групамі – гэта ваўкі зьбіраліся, учуўшы здабычу.
Кожная хвіліна чаканьня здавалася вечнасьцю. Вецер налятаў ґвалтоўнымі парывамі й замятаў нас віхурыстымі клубамі сьнегу. Часам мы нічога ня бачылі перад сабой; а іншы раз, калі вецер праносіўся міма з глухім гукам, ён расчышчаў паветраную прастору вакол нас, так што мы маглі бачыць, што дзеялася здалёк. Апошнім часам мы так прызвычаіліся назіраць за ўсходамі й захадамі, што з дакладнасьцю маглі сказаць, калі гэта адбудзецца; і мы зналі, што неўзабаве сонца зойдзе. Было цяжка паверыць, што паводле нашых гадзіньнікаў мы правялі ў тым скалістым сховішчы менш за гадзіну, перш як групы вершнікаў пачалі збліжацца. Падзьмуў моцны й роўны паўночны вецер. Ён, відаць, разагнаў сьнежныя хмары, бо сьнег цяпер падаў зрэдку. Цяпер мы маглі выразна бачыць людзей з кожнай групы вершнікаў. Як ні дзіўна, тыя, за кім гналіся, здавалася, не ўсьведамлялі або, прынамсі, ня дбалі пра тое, што за імі гоняцца; аднак, калі сонца апусьцілася яшчэ ніжэй, яны нібыта памчаліся яшчэ шпарчэй.
Яны набліжаліся. Мы з Прафэсарам схаваліся за нашым валуном і трымалі зброю напагатове; я бачыла, што ён цьвёрда вырашыў ня даць ім прайсьці. Ніхто ня знаў, што мы там.
Раптам два галасы выкрыкнулі:
– Стой!
Адзін – голас майго Джонатана, вельмі ўзбуджаны; а другі – голас пана Морыса, які прагучаў цьвёрдым і рашучым тонам, нібы ціхі загад. Цыганы маглі не разумець чужое мовы, але тон, якім гэта было сказана, не пакідаў сумневаў. Яны інстынктыўна нацягнулі лейцы, і ў той жа міг лорд Ґодалмінг і Джонатан нагналі іх з аднаго боку, а доктар Сьюард і пан Морыс – з другога. Павадыр цыганоў, пышны мужчына, які сядзеў на сваім кані, як цэнтаўр, махнуў ім рукой і суровым голасам сказаў сваім таварышам ехаць далей. Яны сьцёбнулі коней, якія кінуліся наперад, але нашыя мужчыны ўскінулі ўінчэстэры й загадалі ім спыніцца. У той жа момант мы з Ван Гэльсінгам падняліся з-за валуна й наставілі на іх сваю зброю. Убачыўшы, што іх акружылі, яны нацягнулі лейцы й спыніліся. Павадыр павярнуўся да іх і нешта сказаў, пасьля чаго кожны з цыганоў выцягнуў сваю зброю – нож або пісталет – і падрыхтаваўся да нападу.
Павадыр шпаркім рухам лейцаў скіраваў каня наперад і, паказаўшы спачатку на сонца – якое цяпер было нізка над горнымі пікамі – а потым на замак, сказаў нешта, чаго я не зразумела. Тады чацьвёра нашых мужчынаў саскочылі з коней і кінуліся да воза. Я павінна была б спужацца за Джонатана, які апынуўся ў такой небясьпецы, але пал бітвы падзеяў на мяне, як і на ўсіх іншых; я не адчувала страху, а толькі дзікае, вялізнае жаданьне нешта зрабіць. Убачыўшы нашыя шпаркія рухі, павадыр цыганоў даў загад; ягоныя людзі адразу атачылі воз, зрабіўшы гэта ў нейкай недысцыплінаванай манеры, заўзята штурхаючы й пхаючы адзін аднаго.
Сярод гэтае мітусьні я бачыла, як Джонатан з аднаго боку людзкога кола, а Кўінсі – з другога, прабіваюцца да воза; было відочна, што яны наважыліся скончыць сваю працу да захаду сонца. Здавалася, нішто не магло спыніць ці хаця б затрымаць іх. Яны не зварачалі ўвагі ані на скіраваную на іх зброю, ані на бліскучыя нажы цыганоў перад імі, ані на выцьцё ваўкоў за іхнімі сьпінамі. Імпэт і яўная рашучасьць Джонатана бадай застрашылі тых, хто стаяў перад ім; яны інстынктыўна расступіліся й дазволілі яму прайсьці. У той жа міг ён ускочыў на воз і зь нейкай неймавернаю сілай падняў вялікую скрыню й кінуў яе на зямлю. Тым часам пану Морысу прыйшлося ўжыць сілу, каб прабіцца праз кола цыганоў. Увесь час, пакуль я, затаіўшы дыханьне, сачыла за Джонатанам, краем вока я бачыла, як ён роспачна праціскаўся наперад пад бліск нажоў, якімі размахвалі цыганы. Ён адбіваўся сваім вялікім паляўнічым нажом, і спачатку я думала, што яму таксама ўдалося бясьпечна прайсьці; але калі ён апынуўся каля Джонатана, які к таму часу ўжо саскочыў з воза, я ўбачыла, што ён прыціскае бок сваёй левай рукой і кроў цячэ паміж ягоных пальцаў. Калі Джонатан з шалёнай энэргіяй узяўся за адзін канец скрыні, намагаючыся падважыць века сваім вялікім нажом, ён, не зважаючы на рану, утрапёна ўзяўся за другі канец. Цьвікі з рыпам паддаліся, і века скрыні было адкінутае ўбок.
К таму часу цыганы, убачыўшы, што знаходзяцца пад прыцэлам ўінчэстэраў і на ласцы лорда Ґодалмінга й доктара Сьюарда, здаліся й перасталі супраціўляцца. Сонца ўжо амаль датыкалася горных вяршыняў, і ўся група адкідвала на сьнег даўгія цені. Тады я ўбачыла Графа; ён ляжаў у скрыні на зямлі, якая па ґвалтоўным падзеньні з воза крыху прысыпала яго. Ён быў сьмяротна бледны, нібы васк��вая фігура, а ягоныя чырвоныя вочы глядзелі жахлівым помсьлівым позіркам, які быў мне добра знаёмы.
Калі ён убачыў, што сонца заходзіць, выраз нянавісьці ў ягоных вачах зьмяніўся на трыюмф.
Але ў той жа міг Джонатан узмахнуў сваім вялікім нажом. Я закрычала, калі ўбачыла, як лязо разразае горла Графа, пакуль нож пана Морыса працінае ягонае сэрца.
Гэта быў нейкі цуд; на нашых вачах ягонае цела рассыпалася ў пыл і зьнікла.
Да канца жыцьця буду радавацца, што перад сьмерцю на ягоным твары зьявіўся выраз супакою, які я ніколі не спадзявалася на ім убачыць.
Замак Дракулы цяпер вырысоўваўся на фоне чырвонага неба, і ў промнях заходняга сонца было добра відаць кожны камень яго разбураных зубчатых муроў.
Цыганы, уважаючы, што гэта мы былі прычынаю незвычайнага зьнікненьня нябожчыка, бяз жаднага слова павярнулі коней і кінуліся на ўцёкі. Тыя, хто былі бяз коней, ускочылі на воз і крычалі вершнікам, каб яны не пакідалі іх. Ваўкі, якія адступілі на бясьпечную дыстанцыю, пайшлі сьледам за імі, пакінуўшы нас у спакоі.
Пан Морыс, які асунуўся на зямлю, абапёрся на локаць, прыціскаючы руку да бока; кроў усё яшчэ струменіла скрозь ягоныя пальцы. Я кінулася да яго, бо Сьвяты круг больш ня ўтрымліваў мяне; тое самае зрабілі два дактары. Джонатан укленчыў за ім, і паранены паклаў галаву яму на плячо. Уздыхнуўшы, ён узяў мяне за руку. Ён мусіў убачыць на маім твары пакуту, якая перапаўняла маё сэрца, таму што ён усьміхнуўся й сказаў:
– Я такі шчасьлівы, што змог вам дапамагчы! О Божа! – раптам выкрыкнуў ён, намагаючыся сесьці й паказваючы на мяне. – Дзеля гэтага варта было памерці! Глядзеце! Глядзеце!
Сонца цяпер знаходзілася якраз на верхавіне гары, і чырвоныя промні падалі на мой твар, заліваючы яго ружовым сьвятлом. Адным парывам мужчыны ўпалі на калені, і шчырае «Амэн» сарвалася зь іхніх вуснаў. Паміраючы сказаў:
– Дзякуй Богу, усё было не дарма! Глядзеце! Ейны лоб чысьцейшы за сьнег! Праклён зьняты!
І, на нашае вялікае гора, з усьмешкай і ў цішы, гэты мужны джэнтэльмэн сканаў.
1 note · View note
v0e · 1 year ago
Note
Я ем мілага пацука, абдымаю яго, люблю яго, нюхаю, з любоўю цалую і ем яго косці, прабачце, што з'еў усе яго косці і зрабіў цудоўны пірог з мілага пацука, прабачце, прабач мяне за ем мілую пацуку, прабачце, я люблю пацука, так міла, пацука, так міла
Tumblr media
прабач, мой брат, я ведаю, што пацук выглядаў такім смачным і сакавітым, што ты не мог не з'есці ўсё і не спячы тое, што засталося ў пірагу, я прабачаю, ідзі, памаліся Госпаду аб прабачэнні і памаліся за сям'ю пацукоў, якая загінула цяпер страціў свайго бацьку, няхай Гасподзь вядзе вас у вашым імкненні атрымаць дабраславеньне Госпада і вылечыць вас ад вашых грахоў на пацуках.
1 note · View note
natalliamichalina · 2 years ago
Text
хто цябе скраў?
(зіма)
немаведама хто стаіць цьвікі і тканіна ў сьнягу хаваецца, быццам саромеецц��, але ад бясконцага поля не ўцячы і неба маўчыць, і рукам карціць вочы-тапазы хутчэй ухапіць з асэнсаваньнем адзіным - што атрымаецца іх хіба рассыпаць і ў сьнезе згубіць..
/ дзе і калі я цябе знайду? ведай, што я прымаю любыя (твае) умовы. я здолею, я змагу. я праз лес перайду, я раку разьнясу, і, калі будзе трэба, лес разбуру. дзеля цябе пасваруся з богам, і няхай ужо нават зьнікне тая аблога
//
(лета)
я гуляю з сонечным зайчыкам, што адскоквае ад цьвіка. так, як адрыньваецца тваё сэрца, калі мы разам. як твой поглед не любіць крананьні ветра да маіх валасоў, не любіць сачыць, як парыў разрывае нашу павольную сувязь, гладзь пасмаў, і раптоўна робіцца пахмурна //
пах мураў урэшце прарваны водарам кветак і мёду чую, як гэта гучыць тваім голасам у маёй галаве. ён таксама як мёд ён як першы званок у тэатры, калі можаш яшчэ хвіліны павольна ісьці з тэрасы кавярні ў партэр - любавацца чужымі партрэтамі, на адным з якіх, з чорна-белай усьмешкай застыўшы, мог бы застацца ты.
і ніякія мае малітвы не ўваскрэсяць той малады парыў, выкрадзены гадамі, нахабна, нібыта адбыўся акт рабаваньня пасярод дня.
/
пяю ціхенька “малітву”, кранаючы позіркам цені, шукаю адбіткі прывідаў, шукаю ды не знаходжу, бо гэта сапраўдны ты мне аднойчы сказаў, адкуль я паходжу, і разгадаў мае сны, нібыта яны ўжо калісьці тваімі былі
на драўляным чорным стале нехта ваду разліў, нехта ўсё спыніў, але гэта не ты - хтосьці, хто не падобны на гучаньне званка, бо ён мяне не натхняе ісьці ў паўпустую залю, бо ён мне не дапамагае, і я нарэшце губляю ўспамін аб напружаных рысах твару ў момант, калі ў тваёй галаве летні вецер сумбурныя думкі няспынна ганяе, пад бязгучнай уладай якіх той парыў у мае адчуваньні апошні цьвік забівае
0 notes
ttsgrupp · 2 years ago
Photo
Tumblr media
"Дзень роднай мовы" Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, — Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і астрогі? Супроць каго рыхтуеце расправы І шыбеніцы ўзносіце пад хмары, Штодня арганізуеце аблавы І ўсіх мабілізуеце жандараў? Супроць каго рыхтуеце вы змовы З прадажнымі і юдамі і богам, — Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога!" Максім Танк. 1931 год. Гэты верш наш славуты паэт Максім Танк адрасаваў палякам, якія падчас акупацыі 1931 - 1939 гадоў, спрабавалі шляхам рэпрэсій і прыгнёту з��ішчыць беларускую ідэнтычнасць у Заходняй Беларусі. Акупанты пацярпелі паразу ў сваіх планах, гісторыя пакарала прыгнятальнікаў, Другая Рэч Паспалітая, вязніца народаў, сама была знішчана і знікла ў віры Другой Сусветнай Вайны. Зараз польскія суседзі зноў лязгаюць зброяй каля беларускіх граніц. На жаль, гістарычны ўрок не засвоены. Асобнай пагарды заслугоўваюць т.зв. мясцовыя "нацыяналісты"  - "свядомае кола", каторыя спрабуюць зрабіць з мовы інструмент палітыкі, супрацьпаставіць беларускую мову рускай, "змагацца за незалежнасць", але выключна ад Расіі, гатовыя зноў лізаць панскія польскія боты. На жаль, ёсць і тыя, каму беларуская мова муляе вочы ўнутры нашай краіны, а таксама ў брацкай Расіі, хто фактычна грае ў дуду з "свядомым колам", адмаўляючы беларусам і беларускасці ў праве на існаванне. Пішуць лухту, нібыта мову маёй бабулі выдумаў ці то Ленін, ці то Сталін, ці то палякі з габрэямі альбо аўстра - венгерскі Генштаб. Гэта значыць, што наша мова мае патрэбу ў дзяржаўнай і грамадскай падтрымцы. Вядома, па жыцці большасць грамадзянаў Беларусі размаўляе па-руску, так склаўся гістарычны лёс, але мова ў дадзеным выпадку нібыта бацькоўскі скарб і нікому не дазволена чапаць яе бруднымі лапамі. Дарагія суайчыннікі, віншую Вас з днём роднай мовы! Няхай працвітае наша беларуская культура і суверэнная дзяржава! https://t.me/shpakouski (at Minsk, Belarus) https://www.instagram.com/p/Co7izGjN1AS/?igshid=NGJjMDIxMWI=
0 notes
artsistemservis · 2 years ago
Photo
Tumblr media
З нагоды Дня роднай мовы. "Дзень роднай мовы" Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога, — Дык для каго будуеце, панове, Канцлагеры, катоўні і астрогі? Супроць каго рыхтуеце расправы І шыбеніцы ўзносіце пад хмары, Штодня арганізуеце аблавы І ўсіх мабілізуеце жандараў? Супроць каго рыхтуеце вы змовы З прадажнымі і юдамі і богам, — Калі няма на свеце маёй мовы, Майго народа і мяне самога!" Максім Танк. 1931 год. Гэты верш наш славуты паэт Максім Танк адрасаваў палякам, якія падчас акупацыі 1931 - 1939 гадоў, спрабавалі шляхам рэпрэсій і прыгнёту знішчыць беларускую ідэнтычнасць у Заходняй Беларусі. Акупанты пацярпелі паразу ў сваіх планах, гісторыя пакарала прыгнятальнікаў, Другая Рэч Паспалітая, вязніца народаў, сама была знішчана і знікла ў віры Другой Сусветнай Вайны. Зараз польскія суседзі зноў лязгаюць зброяй каля беларускіх граніц. На жаль, гістарычны ўрок не засвоены. Асобнай пагарды заслугоўваюць т.зв. мясцовыя "нацыяналісты"  - "свядомае кола", каторыя спрабуюць зрабіць з мовы інструмент палітыкі, супрацьпаставіць беларускую мову рускай, "змагацца за незалежнасць", але выключна ад Расіі, гатовыя зноў лізаць панскія польскія боты. На жаль, ёсць і тыя, каму беларуская мова муляе вочы ўнутры нашай краіны, а таксама ў брацкай Расіі, хто фактычна грае ў дуду з "свядомым колам", адмаўляючы беларусам і беларускасці ў праве на існаванне. Пішуць лухту, нібыта мову маёй бабулі выдумаў ці то Ленін, ці то Сталін, ці то палякі з габрэямі альбо аўстра - венгерскі Генштаб. Гэта значыць, што наша мова мае патрэбу ў дзяржаўнай і грамадскай падтрымцы. Вядома, па жыцці большасць грамадзянаў Беларусі размаўляе па-руску, так склаўся гістарычны лёс, але мова ў дадзеным выпадку нібыта бацькоўскі скарб і нікому не дазволена чапаць яе бруднымі лапамі. Дарагія суайчыннікі, віншую Вас з днём роднай мовы! Няхай працвітае наша беларуская культура і суверэнная дзяржава! https://t.me/shpakouski/3094 (at Беларусь, Минск) https://www.instagram.com/p/Co7gWgEtDSI/?igshid=NGJjMDIxMWI=
0 notes
angierockaomi · 2 years ago
Text
Змагайся, родненькая Украіна. В 2023 пераможам. І ў Беларусі, і ў Украіне пераможам.
І няхай да наступнага новага года скончыцца вайна!
З надыходзячым Новым годам❤️
Tumblr media
3 notes · View notes
marozivaart · 2 years ago
Photo
Tumblr media
Ёсць у свеце, такі чалавек @aliaksei.budzko якога я вельмі люблю і паважаю) вельмі люблю ўсе яго праекты і заўсёды радуюся яго поспехам))) з вялікім задавальненнем распрацавала і набіла яму гэтыя татуіроўкі) няхай яны прынясуць табе поспех) з надыходзячым цябе новым годам!!! ))) There is a person @aliaksei.budzko whom I love and respect) he has all his best projects and I always rejoice at his success))) I designed and filled these tattoos with great pleasure for him) I hope they will bring you good luck) Happy New Year to you my dear friend !! !))) #tattoo #graphictattoo #blackabdwhitetattoo #tattoominsk #maroziva #marozivatattoo #tribal #tribaltattoo #abstractarttattoo #татуіроўка #чорнабелаятатуіроўка #трайбл #трайблтату #графічнаятатуіроўка #татуіроўкаменск #тату #татуировка #чернобелаятату #татуминск #графическаятатуировка https://www.instagram.com/p/CmxJOwTIPKV/?igshid=NGJjMDIxMWI=
3 notes · View notes
someonewholikesartalot · 3 years ago
Text
Дзень сёмы. 24.12.21
Я дазваляю сабе памарыць ля мора…
Ён ненавідзеў святы, вось і цяпер нічога не хацелася святкаваць. Пасля чарговай сваркі з сям’ёй, там, дзе прымушалі прыбрацца ў даўно захламленым пакоі, падлетак вылецеў з дома куляй і пабег на ўзбярэжжа.
Быў шторм, снег налятаў на хлопца, засыпаў яму за непаслухмянасць за шыварат лёгкай курткі, што трапілася пад руку. Мора каціла высокія хвалі, якія з шумам разбіваліся аб камяні на ўзбярэжжы.
Але хлопцу тут было зусім не страшна. Таму што пасля такога шторму заўжды цёпла вяртацца ва ўтульны горад, у якім зараз шмат ліхтароў, упрыгожванняў, цёплых спеваў у дамах, цёплых напояў у гатавальні.
Зараз ён мог адпачнуць ад усяго свету. Бо проста ён даўно разлюбіў жыццё. Яшчэ тады, калі яго бацькі выгналі ўлетку не адпачываць, а працаваць. Ён у любы іншы час быў рады капейцы, але не калі яна цалкам сыходзіла ў сям’ю, а справа была адразу пасля цяжкіх іспытаў.
Цяпер жа ўпершыню за доўгі час ён быў адзін. Сядзеў наўпрост на халоднай зямлі, не баючыся нічога. Ні ледзяных свінцовых хваляў, ні завірухі.
Ён не здагадваўся, што цяпер з дома выбегла старэйшая сястра, якая насамрэч даўно хацела з ім і бацькамі пагутарыць, заступіцца за хлопчыка, але штосьці яе спыняла.
Хлопец сядзеў небяспечна блізка, а вецер узмацняўся. У адзін момант бліснула маланка, а вушы заклала ад грому.
Ён не ведаў, што сястра ў курсе, дзе ён найбольш любіць праводзіць час. Яна была ўважлівай, і, насамрэч, ледзь ён папрасіў бы, яна з асалодай прыйшла б на дапамогу. Але ўсім думалася, што проста падлетак адбіваецца ад рук, звязаўшыся з не самымі выдатнымі школьнымі сябрамі.
Яна бегла, стараючыся, аднак, не перастудзіць горла, на ўзбярэжжа.
Калі хлопцу стала няўтульна, ён апошні раз зірнуў на мора. Цяпер яго заманілі ліхтарыкі дома. І няхай дома зноў будзе скандал. Яму стала сапраўды лягчэй.
Але на яго замахнулася высачэзная хваля. Яна пагражала яму забраць з сабой назаўжды. Так здавалася хлопцу, які пісаў вершы.
- Адпаўзі, дурань, - зашумела хваля.
І які не ўцяміў яшчэ, што сястра, аднойчы натыкнуўшыся на іх, праплакала ўвесь вечар над глыбінёй вобразаў і ладным складам іх, паабяцаўшы, што падтрымае яго, як толькі ён пажадае камусьці паказаць, на што здольны.
- Мне і тут добра, - адказаў хлопец у думках.
- Я адбяру ў цябе паветра, дыханне, мары, цеплыню і жыццё. Адпаўзай!
- Чаго дзеля?
- Цябе кліча сястра…
Так падумалася яму, бо ззаду пачуўся слабы жаночы голас, і ён падумаў, што яму ўсё падалося.
- Пустое.
- Я папярэджвала.
То была апошняя думка перад тым, як на яго ўпала залішне пагрозлівая хваля. А не, не апошняя. Ён не паспеў адпаўзці.
Хваля была жорсткай, але справядлівай. Разбіўшыся на хударлявым хлапечым целе, яна страціла сваю сілу і адразу адышла назад. Калі б хлопец бачыў гэты момант, ён бы падумаў, што хваля схіліла сваю цёмна-сівую галаву на бок, сунімаючы сваіх сясцёр і назіраючы, як яго сястра падлятае да яго. Крычыць імя, плача, адцягвае назад на ўзбярэжжа, выклікае хуткую.
У гэтым маленькім гарадку ноч прайшла зусім не па-святочнаму: чуткамі зямля поўніцца, то ўсе ведалі, што адзін з самых ціхіх хлопчыкаў апынуўся адзін на штармавым узбярэжжы. Яго ўратавалі, але ён не імкнуўся прыходзі��ь у сябе.
У той жа вечар, калі шок і горыч ад магчымай страты іх любімага брата і сына сышла, бацькі вымушаны былі прызнаць, што ён не адпачываў.
Сястра – што дарма маўчала.
Маленькі брат – што дарма ябеднічаў.
- Ён жа не дрэнна вучыўся, - выцвілым ад слёз го��асам казала маці.
- Ды і грошы насамрэч у нас былі, мы не бедавалі, - сціснута адказваў бацька. – Я думаў, што праца прывучыць яго да лепшага. І не прадбачыў, што так будзе.
- Ён піша вершы, - як бы пра сябе заўважыла сястра. – Любіць мора і вершы. І проста, сапраўды, стаміўся.
- Калі б не стаміўся, зараз з такой асалодай бы развешваў свайго любімага зялёнага колеру гірлянды.
- Адпачне якраз на вакацыях…
- Спадзяемся…
Але ў навагоднюю ноч хлопец прыйшоў у сябе. Бо ў палаце была ўся сям’я, якая весела запрашала яго быць нароўні з ім.
І ён, які насамрэч і ў думках не хацеў сканчваць жыццё самагубствам, а толькі задумаўся, з радасцю вярнуўся, каб самому перадумаць шмат чаго наконт свайго ладу жыцця. Што трэба клапаціцца пра сябе і не забіваць на сон і вучобу, што варта быць смялей і не баяцца быць сабой.
Бо цяпер з таго фатальнага вечара ў яго была падтрымка.
І не пытайцеся, чаму гэтая песня))
10 notes · View notes
knizhnycmok · 2 years ago
Text
недзе напрыканцы фестываля ветраніц.
– Трэба будзе запрасіць Альбеда да нас, у Сумеру.
– Думаю, на Сабзеруз? Яму мусіць спадабацца ў нас. І няхай Цукрозу з сабой возьме!
– Так. І брата.
– Брата?..
– Ну так. Ён на Цмокавым хрыбце жыве.
– Альбеда ніколі не казаў пра брата.
– Я выпадкова яго сустрэў. Здаецца, яны не ладзяць. Альбеда досыць дзіўна адрэагаваў, калі я спытаў яго пра блізнюка.
– Гм. Прапанаваць у любым выпадку можна.
або гісторыя як Альтэрбеда трапіў на тэрапію да аранар, а аранары пасля чарговага пацыента ўсё ж такі адкрылі платны кабінет
Tumblr media
ps Альтэрбеда, дарэчы, застанецца ў Сумеру як аб'ект даследавання аднаго вядомага навукоўца з амурты. Ну і часам як кампаньён у яго з мужам ложку, але тсс, ніхто не бачыць.
Нахідзе новы сябар Цігнары не падабаецца. Яна бы наогул яго з Сумеру выгнала, як Доктара калісці, але ж ён нічога не зрабіў дрэннага. Наадварот, дапамагае з дазорам, дзеліцца ведамі па алхіміі – Нахіда й не ведала, што ў Мондзе такая моцная школа алхіміі. Але ж недзе на падсвядомасці ён ёй проста не падабаецца. Ад яго ледзь не дрыжыкі па скуры і агульнае адчуванне блізкай бяды.
(Рукхадэвата ведала пра ўнёсак Рэйндоцір у падзенне Хаэнрыях. Нахіда не памятае)
Tumblr media
Нахіда давяраецца меркаванню свайго найсправядлівейшага суддзі і маўчыць.
3 notes · View notes