#хвароба
Explore tagged Tumblr posts
Link
Belarusian dictator Alexander Lukashenko has hardly been heard from since he departed early from Vladimir Putin’s Victory Day festivities in Moscow on May 9th.
There has been speculation that Lukashenko is seriously ill or, more fancifully, that he has been poisoned by Putin for some unknown reason.
Belarusian president Alexander Lukashenko, who has not been seen in public since 8 May, did not appear at a ceremony in the capital of Minsk on Sunday, triggering speculation the longtime leader is seriously ill.
The prime minister, Roman Golovchenko, read a message from Lukashenko during an annual ceremony at which young people swear allegiance to the ex-Soviet state’s flag, the BelTA state news agency reported.
It gave no reason for Lukashenko’s absence five days after he appeared unwell and skipped parts of the commemorations in Moscow marking the Soviet Union’s victory over Germany in the second world war.
Lukashenko also did not speak at an event in Minsk marking the Victory Day anniversary, for the first time in his long presidency. That event, last Tuesday, was the last time he was seen in public.
Lukashenko’s office has declined to comment.
Lately the Lukashenko régime has been on a binge of sentencing opponents to long prison terms on flimsy charges.
– Founder Of Belarusian Symbols Shop Gets 13 Years In Prison On High Treason Charges – Belarusian Lawyer Who Consulted With Imprisoned Activists Gets Six Years In Prison – Pratasevich, Whose Plane Was Diverted To Minsk, Sentenced To Eight Years In Prison
Belarus has just 9.4 million people. So these high profile jailings of political prisoners stand out more than they would in Russia which has 15 times the population of Belarus.
#belarus#russia#alexander lukashenko#illness#rumors of poisoning#repression#political prisoners#россия#беларусь#жыве беларусь#александр лукашенко#аляксандр лукашэнка#хвароба#атручванне#владимир путин#путин хуйло#раман галоўчанка#далоў лукашэнку!#дыктатура#палітычныя вязні#раман пратасевіч#анастасія лазарэнка#павел белавус#яўген меркіс#путин – это лжедмитрий iv а не пётр великий
4 notes
·
View notes
Text
31-га жніўня
Ліст Артура Голмўуда да доктара Сьюарда
Гатэль Албэмарл, 31-га жніўня.
Дарагі Джэк!
Прашу зрабіць мне ласку. Люсі захварэла; нейкай акрэсьленай хваробы яна ня мае, але выглядае яна вельмі кепска, і з кожным днём ейны стан пагаршаецца. Спытаўся ў яе, ці няма на тое прычыны; не адважыўся пытаць яе маці, бо ў ейным стане здароўя турботы пра дачку могуць прывесьці да сьмяротнага выніку. Пані Ўэстэнра расказала мне па сакрэце, што ейны лёс ужо прадвызначаны – хвароба сэрца, – хоць бедная Люсі пра гэта яшчэ ня ведае. Я ж упэўнены, што нешта мучыць маю каханую дзяўчынку. Я разгублены; не магу глядзець на яе бяз болю. Сказаў ёй, што папрашу цябе агледзець яе, і хоць яна спачатку вагалася – ведаю, чаму, прыяцелю, – урэшце ўсё ж згадзілася. Знаю, што гэта балючае для цябе пытаньне, але гэта дзеля ейнага дабра, і таму я ня мушу марудзіць з просьбай, а ты – зь дзеяньнем. Прыяжджай заўтра ў Гілінгэм на абед а другой гадзіне, каб ня выклікаць падозраньня ў пані Ўэстэнры, а па абедзе Люсі скарыстаецца з нагоды, каб застацца з табою сам-насам. Я зайду на падвячорак, і мы зможам пайсьці разам; я моцна хвалююся й хачу параіцца з табой адразу, як ты яе агледзіш. Разьлічваю на цябе!
АРТУР.
2 notes
·
View notes
Text
Мышаматыль
Асноўныя жыхары Дома Гарадоў - мышапавукі. Але хімерная хвароба (таемны праклён мышынага роду) мае і іншыя формы. Некаторыя нават атрымліваюць крылы.
#артшляхта#беларускі тамблер#horror#dark fairytale#dark fantasy#moth#mouse#mice#chimera#horror art#monster art#creature design
14 notes
·
View notes
Text
Азірніся
Першы здольны верыць у цуды да апошняга, у другога вера ў незвычайнае перад святам пахіснулася, трэці згубіў яе, здаецца, назаўсёды. Колькі б год нам ні было, у сэрцы жыве маленькая надзея, што цуд усё-такі здарыцца. Дзе яго шукаць? Можа, ён схаваўся пад цяжарам паўсядзённасці, які мы гучна называем “праблемы”? Ці ён баіцца паказацца з-за сцяны смутку, якую мы перад сабой пабудавалі? А можа, ён зусім побач і трэба проста азірнуцца?
Частка 1. Не трэба цацак
Васьмігадовы хлопчык Вова задуменна сядзеў над лістком у клетачку. Патрэбныя словы ніяк не хацелі пераносіцца на паперу. Напіша сказ-два, паліча, што гэта не самы лепшы пачатак ліста – і адправіцца паперка на падлогу складаць кампанію сваім суродзічам па няшчасцю. Вова быў адзін: яго суседзяў бацькі на святы забралі дамоў. Ён пакуль што не ведаў, сустрэне Новы год у палаце з брыдкімі сценамі або побач са сваімі роднымі. Хлопчык перавёў позірк з паперы на вакно. На зямлю падаў снег. Хіба гэта не цуд, калі тыдзень назад было млосна, а зараз сама прырода стварае ўсім навагодні настрой? Ён заварожана глядзеў, як кр��жацца ў паветры сняжынкі, нібы з неба сыплюцца вялікія шматкі аўсянкі. Вова ўсміхнуўся сваім думкам: што-што, а бальнічная аўсянка яму абрыдла. Хлопчык узяў асадку, паднёс яе да паперы і зразумеў, што аднаго лістка яму можа не хапіць. Рука пачала выводзіць літары, якія па ланцужку пачалі складацца ў неабходныя словы.
“Прывітанне, Дзед Мароз! Вялікі табе дзякуй за падарункі, якія ты мне зрабіў на мінулы Новы год. Машынка на пульце кіравання вельмі крутая. Бачыў бы ты, як я палохаў ёй нашага ката Ваську! Зараз аўто стаіць у гаражы і чакае, калі зноў буду з ім гуляцца. Праўда, не зусім чакаў, што ты мне падаруеш сястрычку… Цяпер я не самы малодшы ў сям’і. Аднак вельмі люблю маленькую Насцю. У студзені ёй споўніцца годзік, а яна паспела зрабіць першыя крокі. Шкада, што я іх не бачыў… Здаецца, у гэтым годзе я паводзіў сябе няблага. Дапамагаў маме з сястрычкай, стараўся моцна не сварыцца са старэйшай сястрой Машай, шмат часу праводзіў у гаражы з татам. Вучоба мая магла б быць і лепшай, але хіба вінаваты, што правілы мне ніяк не запамінаюцца? Неяк так прайшоў мой год, і ўсё было б добра, калі б апошнія шэсць месяцаў я не правёў у бальніцы. Аднойчы раніцай мне стала блага: ванітавала і моцна балела галава. Бацькі заўважылі, што я стаў вельмі капрызным і часта губляў прытомнасць. Адвялі да доктара, а ён паклаў мяне на нейкі дзіўны апарат, сказаў, што ён мяне адсканіруе. Калі бацькі пачулі пра маю хваробу, то мама пачала моцна плакаць, а тата ўвогуле сышоў. Я глядзеў разгублена на ўрача, бо нічога не разумеў. Што такое рак? Гэта той, што плавае ў рэчцы? І што ён забыўся ў маёй галаве? Доктар крыху памаўчаў, бо яму не прывыкаць паведамляць дарослым пра такія страшныя рэчы. Потым паклаў рукі мне на плечы і сказаў: “Цяпер табе трэба быць вельмі моцным, каб перамагчы страшнага звера. Ты ж яго не баішся?”. Я ганарліва задраў галаву і дастаў свой нябачны меч. “Канечне, буду змагацца! Ну, рак, сцеражыся!”. Урач толькі ўсміхнуўся. Спачатку ў бальніцы было цяжка. Ніколі не забуду першы дзень. Мы ішлі з мамай па калідоры ў маю палату. Нам сустракаліся дзеці. Майго ўзросту, зусім маленькія і падлеткі. Яны былі падобныя да зданяў. Бледныя, з худзенькімі рукамі, у якія былі ўстаўлены нейкія трубкі, на галаве адсутнічалі валасы. Тады мне стала страшна. Я таксама такім стану? Мацней абхапіў маміну далонь, не хацеў, каб яна мяне адпускала і пакідала тут. І вось мы ў палаце. Мне здавалася, што я затрымаюся ў ёй не надоўга. Тыдзень-другі ўрачы паробяць мне чароўныя ўколы – і я зноўку буду дома ганяць з хлопцамі мяч і дзёргаць дзяўчат за косы. Так у жыцці мне ніколі не даводзілася памыляцца… Мне вельмі пашанцавала з суседзямі. Дзімон быў маім равеснікам, а Саша на чатыры гады старэйшым за нас. У Дзімона была благая кроў, а ў Сашы моцна балеў страўнік. Напэўна, праз тое, што ён не любіў есці суп. З хлопцамі было весела. Мы дурэлі, расказвалі ўночы адзін аднаму жахлівыя гісторыі, жартавалі з медсясцёр. Праз два месяцы ўрачы выпісалі Сашу, бо ён ішоў на папраўку. Як гэта слова называецца, калі хвароба бярэ тайм-аўт? А, успомніў – рэ-мі-сія. А вось Дзімону рабілася горш. Адной ноччу каля яго ложка сабралася шмат дактароў. Адзін з іх крычаў нешта кшталту “Рыхтуйце аперацыйную!”, другі ціха казаў: “Вельмі позна”. Урачы мітусіліся, падключалі сябра да невядомых мне апаратаў. Потым наступіла доўгая цішыня, якую прарэзаў вельмі непрыемны гук. Такі доўгі пранізлівы “пі”. А пасля Дзімона з галавой накрылі коўдрай і кудысьці павезлі. Больш я яго ніколі не бачыў. Зразумеў, што з ім здарылася бяда, калі ў палату зайшла яго мама. Яна была ў чорным і моцна плакала, седзячы на яго ложку. Так я застаўся зусім адзін. Кожны дзень быў горшым за папярэдні, бо пачалася хімія. У мае рукі ўстаўлялі трубкі, з дапамогай якіх па маім целе разлівалася вадкасць. Ад яе мне станавілася вельмі блага. Побач была мама і трымала за руку. Яна чамусьці плакала, калі ў мяне пачыналася ірвота, хоць урач сказаў, што гэта нармальна. Праз тыдзень мяне зноў паклалі на вялікі сканер, які нічога добрага не паказаў. Толькі я не губляў надзею, Дзядуля, і мужна змагаўся са страшным зверам. З задавальненнем наведваў заняткі, па-ранейшаму не любіў мовы, затое мне вельмі спадабалася чытаць. Чым яшчэ бавіць час у бальніцы, як не чытаннем добрых кніг? Зараз, Дзядуля, я раскажу табе вялікі сакрэт. Восе��ню ў нашым аддзяленні з’явілася новенькая – Вераніка. Табе не апісаць, якая яна прыгожая! Сапраўдная дзіснэеўская прынцэса з доўгай залацістай касой. Мы пазнаёміліся і пачалі сябраваць. Ты не ведаеш, што гэта такое, калі ў жываце нібы матылькі лётаюць? Разам мы хадзілі на хімію і разам адыходзілі ад яе. І вось здарылася страшнае. У Веранікі пачалі выпадаць яе цудоўныя валасы. Яна моцна плакала праз гэта. З кожным днём іх выпадала больш, і медсястра прапанавала пастрыгчыся. Столькі болю ў голасе я не чуў ніколі, калі з палаты Веранікі даносіліся нечалавечыя крыкі. Я не мог стрымаць інтарэсу і зазірнуў туды. Залацістыя пасмы павольна падалі на падлогу. Вераніка закрывала твар, не хацела глядзецца ў люстэрка, каб не ўбачыць страшнае відовішча. Яна плакала некалькі дзён, пасля пачала наведваць працэдуры ў ружовай касынцы. Ад гэтага для мяне яна менш прыгожай не стала. Часцей за ўсіх мяне наведвае мама. Мне здавалася, што яна павінна сядзець з маленькай Насцяй. Сястрычцы маці зараз больш патрэбная, чым мне. Аднак мама была са мной. Я пачаў заўважаць, як яна змянілася за шэсць месяцаў: пахудзела, асунулася, нават з’явіліся сівыя валасы, хоць мама ў мяне вельмі маладая. Яна супакойвала мяне, што з Насцяй сядзіць бабуля. Дзесьці з месяц назад бацькі ўпершыню прывялі да мяне сястрычку. Я моцна перажываў, каб яна не спужалася іншых дзяцей, мяне. Вось толькі дзяўчынка не плакала, а з інтарэсам нас разглядала. Блакітныя вочы ўважліва назіралі і за мной. Потым яна дакранулася да маёй галавы, на якой адсутнічалі валасы, правяла рукой па сваёй і ўсміхнулася. Значыць, прыняла за свайго. Больш бацькі Насцю з сабой не бралі. Раз на тыдзень да мяне завітвае цёця Жэня. Ёй вельмі не падабаецца, калі я яе так называю. “Ты мне дадаеш лішнія 20 гадоў, хо��ь мне ўсяго 21,” – сварыцца заўсёды яна. Дарэчы, гэтае імбірнае печыва прынесла Жэня. Летам яна карміла ўсё наша аддзяленне клубніцамі, чарніцамі, малінай, якія прывозіла з вёскі. Часам апранала касцюм клоўна і хадзіла па палатах, весяліла малышоў. Нядаўна Жэня прынесла мне “Гары Потара”, ад якога я ніяк не магу адарвацца. Вось так я і пражыў цэлы год, Дзядуля. Нядаўна ўрачы зноў правялі абследаванне. Доўга шапталіся, а пасля пазвалі маму. І ты не паверыш, здарыўся цуд! Мяне могуць вылечыць! У далёкай і вельмі цёплай краіне робяць аперацыю, якая падаруе мне жыццё. Доктар сказаў, што ў тых далёкіх краях ёсць мора, у якім немагчыма патануць, бо ты трымаешся на паверхні вады. Праўда, на аперацыю патрэбна шмат грошай, але я веру, што яны знойдуцца. З мамай я падзяліўся сакрэтам, дзе схаваў усе свае зберажэнні. Ведаеш, Дзядуля, у гэтым годзе я не буду прасіць у цябе шмат. Упэўнены, што ты вялікі чараўнік і можаш здзейсніць любое жаданне. Таму буду вельмі ўдзячным, калі ты зробіш так, каб матуля ніколі больш не плакала. Няхай у яе слёзы будуць толькі ад цыбулі. Для таты я папрашу, каб ён зноў пачаў усміхацца. Таксама ён жаліўся, што наш аўтамабіль зламаўся, таму было б добра, каб у яго з’явіўся новы джып. Цудоўным падарункам для старэйшай сястры Машы стала б тое, каб яе пачалі разумець дарослыя. Бацькі нешта казалі пра пераходны ўзрост, але гэта ўсё адгаворкі. Няхай паспрабуюць з ёй пагутарыць, каб Маша адчула сябе патрэбнай. Маленькай Насці пакладзі, калі ласка, пад елку ружовага поні. Мама расказвала, што сястрычка глядзела свой любімы мульцік і ціха, але выразна прамовіла – по-ні. Думаю, цацка ёй павінна спадабацца. І нарэшце для Жэні я папрашу, каб яна ніколі не сумавала. Ведаю, што дакладна падыме ёй настрой! Дзядуля, падаруй ёй прынца! Дарослыя кажуць, што каханне лечыць. Для сябе нічога не прашу. Мне не патрэбны новыя машынкі і канструктары лега, крутыя робаты і аўтаматы. Я зычу гэтыя цацкі іншым дзецям, якія не ведаюць бальнічных сцен і болю ад хіміі, якія не ведаюць слёз родных і страшных слоў ад урачоў. Падаруй, калі ласка, мне, Вераніцы, маім суседзям і іншым хлопчыкам і дзяўчынкам з аддзялення адно – здароўе. Большага нам і не трэба. Таксама, калі гэта магчыма, я хацеў бы сустрэць Новы год дома побач са сваёй сям’ёй. Для мяне кожны дзень, праведзены з імі, важны і самы лепшы. Толькі не ўпэўнены, што ўрачы мяне пусцяць, бо апошнія аналізы былі дрэннымі. Аднак да апошняга веру ў цуд і заўтра я прачнуся ў сваім ложку, буду ўдыхаць пах елкі, аб’ядацца мандарынамі і вадзіць карагоды з сёстрамі. Вова”.
Хлопчык уважліва перачытаў ліст і засунуў у канверт, які зрабіў сам. Цяпер яго патрэбна пакласці пад елку, каб усе жаданні абавязкова здзейсніліся, але ў палаце дрэва не было. Заставалася верыць, што ён зможа гэта зрабіць дома. Мама доўга адсутнічала, і Вова пачаў хвалявацца. Няўжо ўсе святы прыйдзецца сустрэць у шэрай палаце? Хлопчык стараўся адагнаць непрыемныя думкі. Трэба разважаць пазітыўна. Калі ён не трапіць на свята, то свята прыйдзе да яго. Родныя Вову не пакінуць. У дзвярах паказалася мама. Хлопчык заўважыў, што вочы ў яе чырвон��я і вільготныя ад слёз. Няўжо ўрачы ёй адмовілі? – У мяне для цябе добрая навіна: тры дні ты можаш правесці дома. Пасля я пастараюся дамовіцца, каб на Каляды цябе таксама адпусцілі. Мама, чаму ж ты тады плакала? Гэта так цудоўна! Вова хацеў скакаць ад радасці па ложку, але любы рэзкі рух выклікаў пацямненне ў вачах, таму адзінае, што ён мог зрабіць, гэта закрычаць: – Ура! У палату зазірнула медсястра: – У вас усё добра? – Так, я еду дадому! – крычаў шчаслівы Вова. Медсястра ўсміхнулася: гэтыя сцены не ведаюць сапраўднай і шчырай дзіцячай радасці. Не так часта тут можна пачуць смех. Добрых табе святаў, хлопча! – Давай прыбірайся тут і апранайся, я пачакаю цябе ў калідоры. Позірк мамы спыніўся не на беспарадку, які ўчыніў раніцай сын, а на каляровым канверце, дзе вялікімі літарамі быў подпіс – “Дзеду Марозу”. Жанчына асцярожна ўзяла яго, каб сын не заўважыў, і пакінула палату. Гэта быў першы год, калі яна вырашыла прачытаць ліст Вовы, каб ведаць, што падараваць яму. Дрыжачымі пальцамі асцярожна дастала ліст і пачала чытаць. Некалі такія роўныя і прыгожыя літары зараз скакалі адна вышэй другой, канец слоў было складана прачытаць, бо склады ўтваралі роўную лінію, як на кардыяманіторы. Яму робіцца горш. Жанчына ўзгадала словы ўрача аб тым, што калі тэрмінова не зрабіць аперацыю, то да наступнага Новага года Вова не дажыве. Яна чытала ліст і плакала, бо не магла пакласці пад елку тое, што прасіў сын. Яна была гатова падараваць яму сваё здароўе, толькі каб сын жыў і сустрэў не адзін Новы год. “Мы паедзем і зробім табе аперацыю. І ты абавязкова пакупаешся ў моры, у якім немагчыма патануць”. Вова прыбіраў шкуркі ад мандарынаў, рознакаляровыя абгорткі ад цукерак і крошкі ад печыва. Трэба абавязкова патэлефанаваць Жэні і падзяліцца сваёй радасцю. – Жэнька, прывітанне! Ты не паверыш, мяне адпусцілі дамоў! Ага, – ён крыху памаўчаў, слухаючы, што адказвае Жэня. – Завітвай да нас і не забудзь пра печыва. Вельмі яно ў цябе смачнае. Давай, да сустрэчы. Так, засталося толькі пакласці ў заплечнік ліст і ўсё. Хлопчык агледзеўся – канверта не было. Ён зазірнуў пад ложак – пуста. Няўжо… Ён выбег з палаты і ўбачыў маму з яго лістом. Вова моцна яе абняў. – Мамачка, не плач, калі ласка. Паабяцай мне, што ніколі не ўбачу тваіх слёз. Я абавязкова папраўлюся. Я шчыра веру ў гэты цуд. Жанчына гладзіла сына па спіне. Яна таксама хацела б верыць. У гэты час з пад’езда нумар тры выходзіла Жэня.
Частка 2. Маршрут №53
Жэня ў чарговы раз зняла акуляры, каб выцерці іх. Толькі яна праводзіла па шкельцах сурвэткай, як маленькія гарэзлівыя сняжынкі зноў на іх падалі. Дзяўчына паднесла акуляры да вачэй – нічога не відаць. Тады няма розніцы ці ты ў іх, ці без – далей свайго носа штосьці разглядзець уяўлялася немагчымым. Сёння быў другі дзень, калі ішоў снег. Да гэтага панаваў туман ды так, што горад нагадваў змрочны Сайлент Хіл. Зараз зямлю накрывала белая коўдра, ледзяныя крышталікі блыталіся ў валасах, а снег, падобны да салодкай ваты, прыемна хрусцеў пад нагамі. Напэўна, так і павінна быць за 48 гадзін да Новага года. Жэня чакала тралейбус. Канкрэтнага плану яна не мела – галоўнае ехаць, а там штосьці прыдумаецца. Можа, дзяўчына дакупіць некалькі падарункаў. Або возьме дадаткова кілаграм-другі мандарынаў. Ці прадукты для імбірнага печыва. А можна проста сесці ў тралейбус №53 і праехацца з пункту “М” – Малінаўка – у пункт “З” – Зялёны Луг – падумаць у дарозе, асэнсаваць нялёгкі год. З-за павароту паказаўся тралейбус-вусень з высокімі рожкамі. Натоўп людзей рвануў у цёплы салон. Жэня ўладкавалася ля вакна, пачала даставаць з кішэні навушнікі, як нешта калючае дакранулася да яе рукі. – Ай! – Прабачце, калі ласка. Мы вам з гэтай зялёнай прыгажунькай не зашкодзім? – Ды не, сядайце. Дзядуля з ахвотай прыняў яе прапанову. Цяпер елка не калолася, а лёгка казытала скуру. Дзяўчына адчула прыемны пах хвоі. Крыху гаркаваты, але вельмі родны. Калісьці яны таксама ставілі дома сапраўдную елку. Маленькая Жэня любіла яе ўпрыгожваць рознымі цацкамі. Вавёркі, шышкі, хаткі з заснежанымі дахамі, Дзед Мароз, Снягурка, шкляныя ледзяшы і шары – нават сёння яна можа пералічыць усе ўпрыгожванні, якія ў іх былі. Памятае Жэня, як мама апранула яе ў зялёную сукенку, а тата зладзіў для дачкі і яе чорнага ката Кузі фотасэсію. Шкада, што праз некалькі год бацькі аддалі перавагу штучнай елцы. Яна не пахла так прыемна, як сапраўдная, не калола рукі. Напэўна, тады і скончылася дзяцінства, калі ў хаце не стала хвойнага водару. Жэня ўключыла музыку. Дарога была няблізкай, бо тралейбус рухаўся вельмі марудна. У лепшым выпадку яна трапіць у Зялёны Луг праз паўгадзіны. Пра горшы дзяўчына не хацела думаць. Яе плэйліст складаўся з трэкаў Linkin Park, Metallica, Queen, Rammstein, некалькіх класічных кампазіцый ад Баха і Моцарта, прыкрых салодкіх балад пра каханне, саўндтрэкаў з любімых фільмаў і пары тройкі навагодніх песень.
Raindrops on roses and whiskers on kittens, Bright copper kettles and warm woolen mittens, Brown paper packages tied up with strings These are a few of my favourite things.
Павольная мелодыя, своеасаблівы калядны вальс. Раз-два-тры, раз-два-тры. Цікава, а спявак верыць у цуды? Загадвае жаданне ў навагоднюю ноч? Вось Жэня зрэдку займалася падобным глупствам. Яе сяброўкі пад бой курантаў нешта хуценька пішуць, паляць над келіхам з шампанскім, а потым залпам разам з попелам выпіваюць напой. Толькі Жэня ў іх ніколі не цікавілася, здзейснілася напісанае або не. Пакуль стрэлкі гадзінніка не сышліся на лічбе 12, яна ў думках прагаворвала, чаго больш за ўсё ёй хацелася атрымаць у новым годзе. Праўда, праз месяц забывалася пра загаданае. Так, што Жэня прасіла ў мінулы раз? Уладкавацца на добрую працу? Сустрэць прынца за рулём шыкоўнага Tesla Model X 90D? Не, яна не памятала. Песню, у якой салістка вельмі надрыўна пад гітару распавядала пра сваё няшчаснае каханне, перарвала паведамленне ў сацыяльнай сетцы. Пяць секунд – і прыйшло новае. Не, Жэня не будзе чытаць, а будзе далей слухаць трэк пра каханне. Дзесяць секунд – тэлефон зноў завібрыраваў. Дзяўчына не вытрымала і правяла пальцам па экрану, адкрыла “Вконтакте”. Ага, пайшло бурнае абмеркаванне, што гатаваць заўтра на стол.
Вадзім: Давайце хуценька адпісваемся, што нам патрэбна з прадуктаў. Мы зараз едзем з Сяргеем у гіпер. Ліза: Купіце нарэзку, хлеб, гарошак у аліўе. З фруктаў некалькі кілаграмаў мандарынаў, яблыкі, бананы. Даша: Гуркі не забудзьцеся! Вадзім: Окей. А колькі нам патрэбна запівону? Дзяніс: Усё залежыць ад таго, хто што будзе піць) Вадзім: Так, сябры, вы не адпісаліся наконт таго, які напой складзе вам кампанію ў навагодні вечар) Дзяніс: Стаўце +, хто будзе водку. Вадзім: + Дзяніс: Я ў табе не сумняваўся, братан))) Вадзім: Мяркую, да нас далучацца Сяргей і Саша. Дзяўчаты, вам браць віно? Ліза: Так, белае паўсалодкае. І шампанскае не забудзьце. Бутэлькі дзве-тры. Вадзім: Зразумелі. Хто не адпісаўся, прыходзіць са сваім аперытывам. І гэта не жарт)
Пальцы Жэні застылі ў міліметры ад экрана, каб напісаць паведамленне, але правільныя словы ніяк не хацелі прыходзіць. Да вечара далёка, сто разоў паспее папярэдзіць сяброў. Тралейбус спыніўся на прыпынку “Станцыя метро “Міхалова”. Дзядок з елкай даўно сышоў, на яго месца сеў малады хлопец з мандарынамі. Горад ахапіла мандарынавая ліхаманка. Куды ні кінь позірк – усе сядзяць з экзатычнымі аранжавымі фруктамі. Не дзіва, што ў салоне стаяў цытрусавы водар. Успаміны Жэні перанеслі яе на гэты ж прыпынак толькі год таму. Вось яна едзе з сяброўкай на Гамарніка, каб дапамагчы хлопцам накрываць на стол. Першы Новы год, які Жэня сустрэне, як дарослая – без бацькоў і ў вялікай кампаніі. Ну, не зусім вялікай. Чалавек восем іх было. Тое свята Жэня запомніла надоўга. Першыя гадзіны тры ўсё было добра. Папівалі сабе самаробную крамбамбулю, заядалі бутэрбродамі з чырвонай рыбай. Абменьваліся падарункамі і пажаданнямі. Вялі свецкія размовы. Сустрэлі Новы год. Пасля дванаццаці ўсім пачало зносіць вежу. Жэня блага памятае, як пасля шампанскага і крамбамбулі яна пераключылася на водку. Не памятае, як пераапранулася ў начную кашулю і ўладкавалася спаць на ўтульную канапу. Затое дзяўчына сёння добра можа ўзгадаць, як прачнулася пад абед у антуражы аднаго з твораў Эміля Заля. Першая думка – вады. Другая – дзе тут ванны пакой. Трэцяя – а ў Сяргея ёсць штосьці ад галавы? Усё ў тумане. Добрая палова кампаніі змылася а восьмай гадзіне раніцы. Другой палове было наканавана прывесці кватэру ў першапачатковы стан. Аднак толькі не Жэні. Яна аддала перавагу ўнітазу, які вельмі пяшчотна абдымала. Ну, вельмі ёй хацелася пазбавіцца ад наступстваў добра адзначанага свята. Мама потым з яе доўга кпіла: “Закрамбамбулілася ты, дачушка”. А Жэні ў тую хвіліну было не да смеху. Сябры ўключылі “Адзін дома”. Жэня старалася ўнікнуць у знаёмы сюжэт, але ляжала і ціха памірала. Гэта быў апошні шчаслівы Новы год Жэні. Пасля здарылася тое, што выкінула яе з сям’ёй з кола святаў на доўгія дванаццаць месяцаў. Жыццё страціла сэнс і радасць, не знаходзілася ў ім месца для цуду і каляровых фарбаў. Не будзе ў гэтым годзе на Каляды багатага стала. Не прыгатуе мама сваю традыцыйную страву – гуску, запечаную з яблыкамі і сухафруктамі, змазаную мёдам, каб была хрумсткая залатая скарынка. Якімі б справамі Жэня ні старалася забіць галаву, у святочны вянок з клопатаў тонкай чорнай стужкай уплятаўся смутак. Ехаць дадому Жэня не хацела, бо кожная рэч нагадвала б аб тым, што калісьці ў хаце гучаў смех, а сям’я збіралася разам. Цяпер ніколі не збярэцца. – Мама, ну, прыязджай да цёці Марыны на Новы год, – прасіла па тэлефоне Жэня. – За некалькі дзён з катамі і сабакам нічога не здарыцца, іх пакормяць суседзі. Табе трэба змяніць абстаноўку і ні ў якім разе не заставацца адной. – А ты дзе будзеш адзначаць? – Я… Эм… Ну, я думала пра сяброў. Мяне таксама пазвала да сябе Аня. Ды і малыя будуць мне рады. – Добра, угаварыла. Трэба толькі дастаць птушку. На Каляды вас чакаць? – Ага. Вібрацыя смартфона вярнула Жэню ў рэальнасць. Што можна так настойліва вырашаць?
Даша: А хто прывязе нармальныя келіхі і чаркі, каб не прыйшлося піць з аднаразовых пластыкавых кубкаў? Ліза: Крысціна абяцала прыхапіць іх з сабой. Даша: А ну ок, а то я пачала хвалявацца)
Пакуль Даша перажывала праз кубкі, у навушніках Жэні заспявала АВВА.
No more champagne And the fireworks are through Here we are, me and you Feeling lost and feeling blue.
Песня прымусіла дзяўчыну задумацца аб тым, што яна павінна быць у святочны вечар побач з сям’ёй. Жэня адчула сябе няёмка: яна сапраўды хацела сустрэць Новы год з людзьмі, добрую палову якіх яна добра не ведала? Калі там мама прыязджае? Сёння а пятай. Значыць, Жэня паспее даляцець да вакзалу, сустрэць і дапамагчы з пакункамі, бо мама не была б мамай, калі не цягнула з сабой банкі з хатнімі нарыхтоўкамі. Трэба толькі адпісаць, што планы змяніліся, і Жэня будзе адзначаць з сям’ёй… Яна збіралася зняць блакіроўку са смартфона, але адчула, як нешта халоднае дакранулася да яе скроні. Бакавым зрокам Жэня ўбачыла мужчыну ў чорнай масцы, які сядзеў на месцы яе суседа. І калі хлопец паспеў выйсці? – Без рэзкіх рухаў, – звярнуўся невядомы да Жэні. – Давай сюды імбірнае печыва. Што? Ад нечаканага пытання ў Жэні заняло дыханне. – У мяне няма печыва. – А калі знайду? – Ды няма яго ў мяне! – сарвалася на крык дзяўчына. – Жыць хочаш? Гані печыва! – Давайце я дам вам грошай, толькі не забівайце… Бандыт пачаў яе калаціць за плячо. Паміраць Жэня не хацела. А можа гэта шоў “Рзыгрыш”? Тады дзе камеры? – Толькі не забівайце, калі ласка… – Шаноўная, – калі ж яе перастануць калаціць, – шаноўная, выходзьце. Канечны прыпынак. – Што? Гэта быў усяго сон, навеяны песняй АВВА. Замест мужчыны ў масцы яе стараўся разбудзіць сусед, які ўсё-такі не сышоў. Трэба завязваць з начнымі пасядзелкамі за працай. Прысніцца ж такое. Дзяўчына села на ��аву. Смартфон разрываўся ад паведамленняў. Ёй было ўсё роўна, выбіраюць сябры паміж “Старой келлю” або Meine liebe Frau, звычайным “Савецкім шампанскім” або элітным замежным. Яна хутка друкавала тэкст.
Жэня: На жаль, у мяне крыху змяніліся планы, таму я вырашыла сустракаць Новы год з сям’ёй. Падарункі для кожнага я перадам праз Таню, мяса можаце не вяртаць. Я яго адбіла і прыправіла – стаўце ў духоўку ды запякайце. Прабачце, калі ласка, што так атрымалася. Жадаю вам добра адзначыць)
Жэня націснула на “Пакінуць гутарку” і пакрочыла ў бок базару.
Частка 3. Мандарыны на снезе
Адзінаццаць месяцаў (за выключэннем часу летняга адпачынку) Ганна Ігараўна расказвае старшакласнікам пра гідраксіды і альдэгіды. Аднак у снежні побач з праверкай стосаў сшыткаў з выніковымі кантрольнымі работамі ўзнікае новы, але прыемны, клопат – стварэнне навагодніх сувеніраў. Калі хатнія клаліся спаць, Ганна Ігараўна садзілася за працу. Да раніцы магла сшыць некалькі цацак для елкі, размаляваць талеркі і кубкі, пачаць вышываць крыжыкам зімовы пейзаж. Фотаздымкі з вырабамі жанчына выкладала ў Instagram, а напярэдадні Новага года ішла прадаваць сувеніры на базар, бо ведала: многія адкладаюць набыццё падарункаў на апошні дзень. І ў гэтым годзе Ганна Ігараўна не памылілася: народу было шмат. Нібы мурашы, яны мітусіліся сярод тарговых радоў, бегалі ад адной палаткі да другой. На жаль, каля яе ажыятажу на назіралася. Нічога, Ганна Ігараўна нікуды не спяшаецца. К сваім трыццаці васьмі жанчына паспела расчаравацца ў свяце. Ды і ў цуды ніколі не верыла. Хіба маглі яны быць у яе савецкім дзяцінстве? Жаданняў яна таксама не любіла загадваць. І ніколі не чакала, што за пяць хвілін да Новага года можа здарыцца нешта неверагоднае. Усё гэта казкі для дзяцей. Адзінае, у чым была карысць ад свята, гэта тое, што яна магла займацца любімай справай, якая адрывала ад цяжкіх думак і працы ў школе. – А колькі каштуе гэты Дзед Мароз? – звярнуўся да Ганны Ігараўны пакупнік. – 15 рублёў. – Дарагавата… – Гэта ручная праца. – Усё роўна дарагавата… Хацелася крыкнуць услед “Дык ідзіце і пашукайце, дзе танней”, але жанчына прамаўчала. Яна магла скінуць пару тройку рублёў у якасці святочнай зніжкі, але сёння жанчына не ўступіць ні капейкі. Трэба нечым кампенсаваць бяссонныя ночы. Торг ішоў блага, за тры гадзіны атрымалася прадаць некалькі шалікаў. Чамусьці ніхто не спяшаўся набываць калядныя вянкі. Ці не звязана гэта з тым, што ў людзей ён асацыіруецца з пахаваннем? Яны ў Ганны Ігараўны выглядалі не горш за тыя, што паказваюць у амерыканскіх навагодніх фільмах. Са званочкамі і шышкамі, абвязаныя чырвонай стужкай, на штучных ялінках – несапраўдны снег. Нічога вы не разумееце, людзі. Жанчына пацёрла замерзлыя рукі і дастала тэрмас з гарачай гарбатай. Адзін глыток – і па целе разлілося прыемнае цяпло. Сёння трэба хоць трэць асартыменту прадаць, каб купіць падарункі дзецям і мужу. Што там хацелі двайняты? Здаецца, Ірка прасіла новую парфуму, а Федзя казаў пра нейкую штуку для ноўтбука. Пра мужа Ганна Ігараўна не хацела думаць. У апошні час яны жылі, як не родныя, абменьваліся парай слоў па бытавых пытаннях ды разыходзіліся па сваіх справах. Напэўна, Фрэдэрык Бегбедэр меў рацыю, калі пісаў, што каханне жыве тры гады. У іх выпадку пачуццё знікла, калі двадцацідвухгадовая выпускніца педагагічнага ўніверсітэту Ганна даведалася, што цяжарная. Праз угаворы родных пабраліся шлюбам, бо нягожа маладой дзяўчыне быць маці-адзіночкай. Так і жылі, дзеля дзяцей. Часам у Ганны Ігараўны ўзнікала думка, што ў мужа магла з’явіцца палюбоўніца. Ну, а што, ён у яе быў мужчына прыгожы і інтэлігентны. Інтуіцыя не падвяла. Не, Ганна Ігараўна не была з тых, хто чытае чужыя паведамленні ў тэлефоне. Праўда адкрылася вельмі простым спосабам, як заўсёды здараецца ў галівудскіх фільмах: жанчына адчула чужы салодкі пах парфумы на кашулі мужа. Істэрычных сцэн са словамі “Ды як ты мог!” закочваць не стала. Ціха маўчала і трывала. Сам сыйдзе – добра, застанецца ў сям’і – таксама добра. Цуду ў выглядзе прабачэння, гарачага прызнання ў каханні і вечнай вернасці не чакала. Глупствы ўсё гэта. Шкада было Ірку і Федзю, якія бачылі халодныя і напружаныя адносіны паміж бацькамі. Ганна Ігараўна ведала, што двайняты даўно пранюхалі, чаму мама плача, калі гатуе вячэру, а бацька вяртаецца позна ноччу. Дзецям было па шаснаццаць, і яны ўсё добра разумелі. Матчына сэрца хвалявала адно: ці адчувалі сябе дзеці любімымі, калі ім было наканавана нарадзіцца ў нешчаслівай сям’і? – Прабачце, калі ласка, а колькі каштуе гэты вянок? Ганна Ігараўна адарвала погляд ад кубка з гарбатай. Каля палаткі з’явілася маладая дзяўчына. Яна з інтарэсам перабірала вянкі і спыніла свой выбар на самым вялікім. – 35 рублёў, – адказала жанчына ў прадчуванні рэплікі тыпу “Дарагавата”. – Я пераглядзела ўсе вянкі, і мне вельмі спадабаўся гэты. Ён не такі, як усе. А чым ён пахне? Ганна Ігараўна паэксперыментавала над сваім вырабам. Замест штучных хвойных ялінак абцягнула драўляны каркас ільняной тканінай і аборкай, наклеіла некалькі яловых і сасновых шышак, упрыгожыла кафейным зернем, засушанымі апельсінамі і лімонамі, палачкамі карыцы і зоркамі бадзяну. – Гэта спецыі, адтуль і пах. – Вельмі крута, я бяру. Маме спадабаецца. – Падбіраеце падарункі? – Ага. Як заўсёды нічога не прадумала, дацягнула да апошняга, а зараз бегаю і не ведаю, што каму набыць. – Можа, я магу вам дапамагчы? Для каго вам патрэбны падарункі? – Для пляменніка і яго сясцёр. Сёння хлопца адпусцілі з бальніцы на святы. – Хварэць перад Новым годам і Калядамі не вельмі добра. Колькі яму год? – Восем. І ў яго не грып. Ганна Ігараўна паглядзела на шчырую пакупніцу. Яна не мела права ўмешвацца ў чужое жыццё, пытацца, на што хлопчык хворы. Лепшае, што яна магла для яго зрабіць, падабраць падарунак. – Няхай папраўляецца. Зараз паглядзім, што можна зрабіць. Так, што тут у нас ёсць. Просты сувенір не пойдзе, з ім асабліва не пагуляешся. Вышываныя карціны таксама не зацікавяць хлопчыка. Напэўна, трэба задумацца аб тым, каб пачаць майстраваць машынкі. Вось лялькі для дзяўчат яна ж навучылася шыць. – Можа, у вас ёсць якія-небудзь пажаданні? Што яму падабаецца? Дзяўчына задумалася. Да цацак ён стаў раўнадушным, больш аддаваў перавагу кнігам, але іх тут не было. Трэба падараваць штосьці такое, каб ён глядзеў на рэч і ўспамінаў пра сваю непуцёвую цёцю ў далёкім Ізраілі. – Здаецца, я ведаю, што вам прапанаваць, – не дачакалася адказу Ганна Ігараўна. – Самы хадавы тавар – шалікі і шапкі. Які ў яго любімы колер? – У Ізраілі яму не спатрэбяцца шапка і шалік. – Ён едзе на адпачынак? – Не, на аперацыю. Ганна Ігараўна не ведала, што адказаць. Значыць, у хлопчыка сур’ёзная хвароба. – Давайце шукаць далей, – жанчына не ведала, што прапанаваць незнаёмцы. – Можа, ён паспее пахадзіць некалькі дзён вось у гэтым камплекце, – дзяўчына паказала рукой на сінія шалік і шапку. – Цёплая шапка лішняй не будзе. – Вельмі добры выбар. Ганна Ігараўна пачала складаць рэчы па пакетах. Дзяўчына перабірала вышываныя карціны. – Штосьці спадабалася? Вы хацелі нешта падабраць і для пляменніц. – Так, можна мне вось гэтую невялікую ляльку і чырвоны снуд. Астатнім родным я завязу імбірнае печыва. – Самі выпякаеце ці заказваеце ў каго? – Сама, – сціпла ўсміхнулася дзяўчына. – Ноч дакладна за��іхаюся ля пліты. – Не хочаце падабраць штосьці для сябе? – Не, вы што! Я вельмі дрэнна сябе паводзіла ў гэтым годзе, – засмяялася пакупніца. – Кожны на свята заслугоўвае падарунак. Адмова не прымаецца. Я вас зніжкай падкуплю, – Ганна Ігараўна пачала забывацца на сваё абяцанне не ўступаць ні капейкі. Жанчыне хацелася зрабіць прыемнае сумнай дзяўчыне. – Давайце паспрабуем. Ганна Ігараўна з азартам пачала перабіраць свае вырабы. Трэба штосьці вытанчанае, дзявочае. Шкатулкі ў гэтым годзе яна не рабіла, распісныя кубкі і талеркі зусім не тое. Можа, спытаць яе імя? Хаця чым гэта дапаможа? Яна ж не эксперт-астролаг, а звычайная настаўніца хіміі. Аднак паспрабаваць можна. – Як вас зваць? – Жэня. Не, яна не падобная да дзяўчыны з мужчынскім характарам. Вельмі мяккая і шчырая. Дзесьці ў яе было тое, што трэба. Ганна Ігараўна дастала каробку, у якой ляжалі альбомы. Яна не проста іх купляла, а потым упрыгожвала карункамі, шнуркамі ды аплікацыямі. Жанчына складала яго с нуля, старонка за старонкай. Напэўна, зараз прыйшоў іх час. – У мяне ёсць тое, што створана спецыяльна для вас, Жэня. Выбірайце! Яна выклала перад дзяўчынай альбомы. Маладыя зараз вельмі любяць фатаграфавацца, але зусім забыліся на тое, што ў звычайных папяровых здымках схавана сіла, непадуладная лічбавым. – Прыгожыя… Вось толькі ў мяне няма добрых фота. Ды і фатаграфавацца я не вялікі аматар. – Цяпер будзеце. Можна пачаць складаць уласную гісторыю. Захоўваць у альбоме шчаслівыя імгненні свайго жыцця. Паспрабуйце. Жэня няўпэўнена перабірала старонкі. Можа, жанчына мае рацыю. Можна прывезці з дому свае дзіцячыя фота, папрасіць сяброў даслаць у сацыяльных сетках здымкі з універа. І распачаць дапаўняць альбом новымі карткамі. – Угаварылі, бяру. – З мяне абяцаная зніжка. Калі ты нешчаслівая сама, то пачынаеш дарыць радасць іншым. Ганна Ігараўна была задаволена сабой, што змагла падняць настрой сумнай пакупніцы і для кожнага з яе родных падабраць падарунак. І нават запэўніць у тым, што ў свята трэба балаваць і сябе. – Дзякуй вам вялікі. З надыходзячым! – Калі ласка! І вам добрых святаў! Жанчына пачала складваць вырабы, якія сёння не змагла прадаць. Відаць, прыйдзецца напісаць у Instagram пост пра распродаж. А можа да Каляд усё збудзецца. Зараз час збірацца дадому, каб пачынаць прыбіраць кватэру ды наразаць салаты. Уключыць фонам якую-небудзь “Іронію лёсу” для стварэння святочнага настрою. Упершыню гэты Новы год яны з мужам сустрэнуць адны: дзеці папрасіліся да сяброў. Ганна Ігараўна прыпынілася ля палаткі з фруктамі, узяла два кілаграмы мандарынаў. Час вяртацца ў халодную рэальнасць, дзе сям’я развальваецца на кавалкі і няма намёку на свята. Не думайце, цудаў Ганна Ігараўна ўсё роўна не чакала. Глупства спадзявацца на тое, чаго ніколі ў яе жыцці не адбудзецца. А людзі навокал радаваліся. Смяяліся, набывалі адзін аднаму падарункі, цягалі вялікія і маленькія елкі. Жанчына ў гэтым годзе калючае дрэва не ставіла. Хопіць яе вянка са званочкамі ды шышкамі. Ганна Ігараўна зноў пагрузілася ў свае цяжкія думкі. На колькі яе хопіць, каб цярпець здраду мужа? Хіба гэта не знак, што двайнят заўтра не будзе і яны змогуць пагаварыць? У лепшым выпадку памірацца, у горшым – Новы год пачнецца з разводу. Аднак гэта лепш, чым жыць у ілюзіі, што ўсё добра. Можа, Ганна Ігараўна і далей падбірала бы словы да нялёгкай размовы, але жанчына адчула моцны ўдар. Здаецца, яна пераходзіла дарогу на зялёны. Ударыўшыся аб лабавое шкло аўтамабіля, жанчына ўпала на абочыну. Мандарыны аранжавымі пацеркамі рассыпаліся на снезе. На белым палатне з’явіліся неахайныя крывавыя мазкі, зробленыя рукой нябачнага мастака. – О, нехта не дачакаўся Новага года і назюзюкаўся па самае не хачу. Гэй, ты на нагах стаяць можаш? Ай, што з цябе возьмеш, выклікайце хуткую. Ганна Ігараўна ляжала на мяккім, нібы перына, снезе і думала пра тое, ці дадумаецца Ірка пачаць рэзаць салаты, ці прыбярэ Федзя свой камп’ютарны хлам, ці паспее яна сказаць, што моцна кахае мужа і ніколі не адпусціць яго да іншай. Жанчына адчувала, як яе паклалі на насілкі. У болевым шоку яна адкрыла вочы і ўбачыла зацягнутае шэрае неба і сняжынкі, якія падалі на яе пакуль цёплую скуру. Як бы ёй хацелася зараз быць побач з сям’ёй і рыхтавацца да свята. Вось толькі зараз Ганна Ігараўна правальвалася ў сон.
2 notes
·
View notes
Photo
калі мяне пасадзіць на лавачцы побач з пад'ездам, я дам фору любой бабцы, бо гадзінамі магу балбатаць пра хваробы. у мяне хапае гэтага лайна на траіх, і назавіце любую сістэму ў арганізме - я вам скажу, што там у мяне не так працуе. у цяжкія гадзіны я суцяшаю сябе думкай пра тое, што гэты недахоп капенсуецца шэрагам іншых якасцей, падараваных мне лёсам. канечне, бывае непрыемна - лінзы кантактныя б'юць па кішэні, цяжка адмовіцца ад салодкага, а часам проста хочацца выпіць нармальны бакал віна. аднак самая страшэнная для мяне хвароба... сіндром "адкладзенага на потым жыцця". пачынаючы з дробязей накшталт "прышыю гузік да паліто заўтра" (між тым паліто ўсё яшчэ без гузіка!) і скончваючы рэалізацыяй вялікіх мараў. менавіта гэта і адчуванне, што некатор важныя моманты ты прасраў назаўсёды, робіць мне балюча. а без віна я як-небудзь пражыву) #shadows #window #sunset #palace #girl #sun #ermitazh #aboutme #interior #memories #travel #spb #saintpeterburg #russia #russiatravel #belarus #belinsta #minskgram #трошкіпабеларуску #ныццё #procrastination
#ныццё#russiatravel#minskgram#ermitazh#palace#interior#spb#russia#procrastination#sunset#трошкіпабеларуску#memories#window#belarus#travel#aboutme#saintpeterburg#sun#shadows#girl#belinsta
2 notes
·
View notes
Text
сьненьні
Сон - гэта асаблівы стан сьвядомасьці чалавека і жывёл, ён складаецца з некалькіх стадый, якія паўтараюцца напрацягу ўсёй ночы, канешне калі вы не заснулі на сьвітанку. Вылучаюць дзьве асноўныя фазы сну: Non-Rapid eye movement (скарочана Non-REM альбо NREM) - павольны сон і REM - хуткі сон. Зараз нас цікавіць менавіта апошняя фаза.
Можна здагадацца, што падчас REM-фазы адбываюцца хуткія рухі вачэй, у такім стане чалавека вельмі складана абудзіць, а калі ў вас гэта атрымаецца, то абуджаны можа адчуць на сабе дзеяньне соннага паралюшу. Дарэчы, не самае прыемнае адчуваньне. Падрабязьней пра такі стан можна пачытаць у кнігах Олівэра Сакса, напрыклад.
Але REM мае яшчэ адну асаблівасьць: падчас гэтае фазы адбываюцца сьненьні. Праўда пакуль дакладна невядома адкуль яны бяруцца, але дасьледнікі кажуць, што існуе пэўная група нэўронаў, адказных за нашыя сьненьні.
Таксама працяглы час існавала меркаваньне, што REM-фаза нейкім чынам зьвязаная з паталягічнымі працэсамі ў мозагу і не так даўно зьявіліся падрабязнасьці пра гэта.
У новым дасьледваньні, навукоўцы пацьвердзілі сувязь паміж жудаснымі сьненьнямі і рызыкай разьвіцьця нэўрадэгэнератыўных працэсаў. Мажліва, начныя жахі і сутаргавыя рухі могуць быць адным з крытэраў дыягностыкі паркінсанізма і іншых захворваньняў. Пра гэта паведамлялася на штогоднай канфэрэнцыі Canadian Neuroscience Meeting.
Вядома, што пры парушэньнях фазы хуткага сну (RBD), чалавек не толькі перажывае цяжкія, поўныя гвалту сьненьні, але і мае адпаведныя зьмены ў паводзінах. Людзі, якія маюць праблемы з REM-фазай, могуць біцца, стагнаць і крычаць падчас сну, падаць з ложку і г.д. Пры нармальным стане арганізму жудасныя сны таксама могуць сьніцца, але натуральны паралюш ця��ліцаў (сонны паралюш) не дазваляе бурна рэагаваць на іх для нашай жа бясьпекі.
Прычыны ўзьнікненьня парушэньняў хуткага сну пакуль невядомыя. Выявіцца такія парушэньні могуць у любым узросьце, аднак часьцей за ўсё пакутуюць мужчыны сталага веку. Экспэрты ўжо даўно заўважылі мажлівую сувязь паміж RBD і неўрадэгэнератыўнымі працэсамі: хвароба Паркінсона, дэмэнцыя з утварэньнем бялковых цельцаў Леві, мультысыстэмная атрафія. Звычайна RBD за 6-15 гадоў перад выяўленьнем хваробы, аднак сувязь дагэтуль застаецца недакладнай.
Выправіць становічша паспрабаваў Джон Півер з калегамі і мышамі. Прыхільнікам анты-ГМА руху варта прыпыніць чытаньне. Яны вылучылі нэўроны, якія кантралююць хуткую фазу сна, і вывялі ГМ-лінію мышэй, у якіх актывізаваць гэтыя нэйроны можна з дапамогай лязэрнага выпраменьваньня. Такіх жывёл заражалі ГМ-вірусам, які правакуе накапленьне ў мазгах бялковых адкладаў, падобных на тыя, што ўзьнікаюць пры паркінсанізме.
Запускаючы ў мышэй хуткі сон, навукоўцы пацьвердзілі: такія “хворыя” жывёліны сьпяць цяжка і пры гэтым робяць сутаргавыя рухі, дэманструючы тым самым усе прыкметы RBD.
0 notes
Text
Расскажу как я съездил в Германию.
Приехали мы в городок Щёненген. Жили мы в лагере для детей/гостинице. С лестницы открывается вид на поле. Вдали виднеются ветряки, которые загораются по ночам красными огоньками.
Заселили меня с мальчиком Егором в двухместную комнату с двухъярусной кроватью. Спал я, естественно, на верхнем этаже. У каждого над головой была полка со светильником, куда я ставил на ночь лекарства и воду. Спалось хорошо, но жарковато.
После заселения мы сели в автобус и поехали в Вольфенбюттель на первую репетицию. Ехать приходилось долго, через поля и маленькие посёлки/городки (посёлки городского типа). Именно в тот день я начал чувствовать себя немного не очень. Как окопалось, у меня появилась температура 37.1 .
Когда мы приехали на место, у нас оставалось достаточно времени до репетиции с Мерел Мартинс(нашим новым педагогом). Мы решили пойти по магазинам.
На репетиции мне было совсем не очень, но начали мы круто. Мерелл нам всем очень понравилась. Она работала на то, чтобы мы получили удовольствие, а не" зубрежка". За три часа репетиции мы очень устали, несмотря на то, что казалось, будто мы репетировали пол часа.
После занятий мы поехали на обед, который организовывали руководители фестиваля. Обедали в большом шатре. Довольно вкусно и сытно))
После всего, уставши�� и сытые поехали назад в Щенинген, чтобы отдохнуть, набраться сил и вечером выступить в костёле.
После отдыха приехали к костелу. На нашем выступлении присутствовала Мерелл, что для нас было очень неожиданно. Ей понравились наши произведения и исполнение.
Под вечер мне было совсем худо, голос пропал и говорил как сорокалетняя джаз певица. Пришла девочка, с которой я сидел в автобусе и заварила мне чай. Было очень приятно
На следующий день мы поехали в Вольфенбюттель выступать на улице. Погода была не ахти, поэтому после этих выступлений все расклеились. Вот так проходил фестиваль. Нам каждому заплатили по пять евро. Это насобирали во время выступления
Ещё на улице были колокольчики, которые в определённое время начинали наигрывать разные мелодии популярных старых песен. Например Joe Dassin "Oh champs Elysees".
Поле наших выступлений к нам подошёл мужчина и предложил угостить нас настоящим мороженым бесплатно. Мы, конечно, согласились. Он пошёл в ближайшую кафешку и купил 43 порции мороженого. Вот такие щедрые люди))
На следующий день мы сразу с утра поехали на последнюю репетицию перед финальным концертом. С нами пели ещё и румыны. Мерелл ещё и битбоксить умеет) Мы были удивлены. Видео и фотографии я скачал через AirDrop у сотрудницы фестиваля, которая говорит по русски) Хоть репетировали по два раза в день( по три часа), удовольствие и настроение максимальное 
Финальный концерт. Перед ним мы с фотографировались с той сотрудницей, которая передала мне фото и видео. Она, как оказалось, россиянка. И наконец я сфотографировался с Мерелл. Очень-очень рад, что я это сделал)
На другой день после концерта мы уже поехали домой. По пути мы остановились в Варшаве, чтобы отстранялся автобус, а мы сходили в магазин а-ля "Авенюз". Долго стаяли в очереди для обмена евро на злотые. Помог дзяучынкам выбрать наряды. Ещё там нашёл Дарта Вейдера из Лего
Мы едем домой. Если бы не хвароба, то впечатление осталось бы лучше, но мне все равно очень понравилось. Получил море позитива и познакомился с людьми. 
0 notes
Text
9-га верасьня
Дзёньнік доктара Сьюарда
9-га верасьня. – Я быў досыць зьнясілены, калі дабраўся да Гілінгэму. Ня спаў дзьве ночы, і мой мозґ пачаў адчуваць зьняменьне, якое паказвала на мазґавую стомленасьць. Люсі ня спала й была ў добрым гуморы. Калі мы віталіся, яна пільна ўгледзелася ў мой твар і сказала:
– Ніякага пільнаваньня сёньня ўночы. Вы стаміліся. Я зноў добра пачуваюся; напраўду добра; і калі хто й мае сядзець пры ложку, тады гэта буду я пры ��ас.
Я ня стаў з гэтым спрачацца й пайшоў вячэраць. Люсі пайшла са мной, і, ажыўлены ейнай чароўнай прысутнасьцю, я добра паеў і выпіў колькі келіхаў выдатнага партвэйну. Затым Люсі павяла мяне нагару й правяла ў сумежны зь яе спальняю пакой, дзе ў каміне гарэў утульны агонь.
– А цяпер, – сказала яна, – заставайцеся тут. Я пакіну гэтыя дзьверы адчыненымі і таксама адчыню свае. Можаце легчы на канапу; знаю, што нішто не пераканае вас, дактароў, легчы спаць у пасьцель, пакуль вы дбаеце пра пацыента. Калі мне нешта спатрэбіцца, я паклічу, і вы зможаце адразу прыйсьці да мяне.
Прыйшлося пагадзіцца, бо я быў вельмі змораны й быў ня ў моцы нават сядзець. І калі яна паўтарыла сваё абяцаньне пазваць мяне пры канечнасьці, я адкінуўся на канапу й забыўся пра ўсё на сьвеце.
Дзёньнік Люсі Ўэстэнры
9-га верасьня. – Я такая шчасьлівая сёньня. Я была жудасна кволая, таму цяпер мажлівасьць думаць і рухацца адчуваецца, як сонечныя промні, што выглянулі пасьля працяглага пэрыяду непагадзі. Чамусьці адчуваю блізкасьць Артура. Ягоная прысутнасьць бадай што сагравае мяне. Думаю, хвароба й кволасьць маюць эгаістычны характар і прымушаюць нас думаць толькі пра сябе, а здароўе й дужасьць даюць свабоду Каханьню, якое можа вольна блукаць сярод думак і пачуцьцяў. Я ведаю, дзе мае думкі. Калі б Артур толькі знаў! Мой дарагі, мой любы, твае вушы мусяць сьвярбець, калі ты сьпіш, як яны сьвярбяць мне, калі я абуджаюся. Ох, шчасны супакой мінулае ночы! Як я спала, калі дарагі, добры доктар Сьюард пільнаваў мяне. І сёньня я ня маю баяцца спаць, раз ён так блізка і ў межах вокліку. Я ўдзячная ўсім за тое, што яны так ласкавы да мяне. Дзякуй Богу! Добрай ночы, Артуру!
1 note
·
View note
Text
3-га верасьня
Ліст доктара Сьюарда да паважанага Артура Голмўуда
3-га верасьня.
Мой дарагі Арт!
Ван Гэльсінг прыехаў і ўехаў. Езьдзілі зь ім у Гілінгэм; Люсі абачліва арганізавала ўсё так, каб мы былі адны – ейная маці абедала па-за домам. Ван Гэльсінг вельмі пільна агледзеў пацыентку. Калі ён прышле мне рэзультаты, я напішу табе, бо я, натуральна, не прысутнічаў у часе агляду. Баюся, ён вельмі заклапочаны, але пакуль кажа, што мусіць паразважаць. Калі я расказаў яму пра нашую прыязьнь і як ты давяраеш мне ў гэтай справе, ён сказаў:
– Ты мусіш расказаць яму ўсё, што думаеш. Таксама можаш расказаць яму, што думаю я, калі здагадваесься і ўважаеш патрэбным. Не, я не жартую. Тут не да жартаў; гэта пытаньне жыцьця й сьмерці, а хіба й нешта большае.
Я спытаў яго, што ён меў на ўвазе, бо казаў ён з усёй паважнасьцю. Гэта было, калі мы ўжо вярнуліся ў места, і ён піў гарбату перад сваім вяртаньнем у Амстэрдам. Аднак больш ён нічога не сказаў. Не сярдуй на мяне, Арце, бо ягоная маўклівасьць азначае, што ўвесь ягоны розум працуе на ейную карысьць. Ён усё растлумачыць, як надыдзе час, будзь пэўны. Так я сказаў яму, што проста падрабязна апішу наш візыт, як калі б пісаў спэцыяльны артыкул для «Дэйлі Тэлеґраф». Ён нічога не адказаў на гэта, але прыкмеціў, што Лёндан ужо ня так густа пакрыты сажаю, як у часы ягонага студэнцтва тут. Заўтра атрымаю ад яго справаздачу, калі ён пасьпее яе зрабіць. У любым выпадку ён дашле ліст.
Цяпер што да візыту. Люсі была больш вясёлая, чым у дзень майго першага візыту, і выглядала пэўна лепей. Яна згубіла тую зьмярцьвелую бледнасьць, якая так засмуціла цябе, і зноў нармальна дыхае. Яна была вельмі ветлая й зычлівая з Прафэсарам (зрэшты, як заўсёды); але я заўважыў, якіх высілкаў ёй гэта каштавала. Думаю, Ван Гэльсінг таксама заўважыў, бо з-пад сваіх густых броваў кінуў ужо добра знаёмы мне характэрны позірк. Затым ён загаварыў на розныя тэмы, за выняткам нас саміх і хваробаў, ды з такою бязьмежнаю прыязнасьцю, што Люсіна прытворнае ажыўленьне перарасло ў праўдзівае. Тады, без уяўнае зьмены тону, ён далікатна падвёў размову да цэлі нашага візыту, і лагодна сказаў:
– Мая даражэнькая паненка, для мяне вялікая прыемнасьць бачыць, як моцна вас кахаюць. Так моцна, мая мілая, што мне цалкам і не ўявіць. Мне сказалі, што ў вас упадак сілаў і зьмярцьвелая бледнасьць. А я ім адказваю: «Бач!» – Ён пстрыкнуў пальцамі ў мой бок і працягнуў: – Але мы пакажам ім, як яны памыляюцца. Як можа ён, – і ён паказаў на мяне тым самым рухам і кінуў той самы позірк, як тады, калі прадстаўляў мяне сваёй клясе студэнтаў пры, ці, хутчэй, пасьля пэўных абставінаў, на каторыя ніколі не забываецца мне нагадваць, – ведаць што-колечы пра юных жанок? Ён займаецца сваімі вар’ятамі, вяртае іх да шчасьлівага жыцьця і да тых, хто іх любіць. Праца цяжкая, але ўзнагароджвае тым, што дазваляе дараваць людзям шчасьце. Але займацца юнымі жанкамі?! Ён ня мае ані жонкі ані дачкі, а моладзь адкрываецца ня моладзі, а такім старым, як я, хто пазнаў гора й пакуты і ведае, што іх выклікае. Таму, мая дарагая, мы адправім яго ў сад пакурыць, а самі тым часам пагутарым сам-насам.
Я зразумеў намінак і выйшаў прагуляцца. Неўзабаве Прафэсар падышоў да акна й паклікаў мяне назад. З паважным выглядам ён сказаў:
– Я ўважна выслухаў і абследаваў пацыентку. Функцыянальнага расстройства яна ня мае. Згодны з табой у тым, што яна страціла шмат крыві раней. Але прычына не ў анэміі. Папрасіў яе прыслаць мне сваю пакаёўку, хачу задаць колькі пытаньняў, каб нічога не прагледзець. Добра ведаю, што яна скажа. Аднак, пэўная прычына ўсё ж такі ёсьць; усё на сьвеце мае сваю прычыну. Мушу вярнуцца дамоў і паразважаць. Пас��лай мне тэлеграму кожны дзень; і як будзе трэба – я прыеду зноў. Гэтая хвароба – а калі ня ўсё ў парадку, гэта і ёсьць хвароба – цікавіць мяне, як і гэтая мілая юная паненка. Яна зачаравала мяне, і я прыеду ўжо ня толькі дзеля цябе й хваробы, але й дзеля яе самой.
Як я згадваў раней, больш ён не сказаў ані слова, нават калі мы былі адны. І цяпер, Арце, ты знаеш усё, што знаю я. Буду пільна сачыць за ўсім. Спадзяваюся, твой бедны бацька ідзе на папраўку. Гэта мусіць быць жахлівая сытуацыя для цябе, мой добры прыяцелю, – разрывацца паміж дваімі дарагімі табе людзьмі. Ведаю пра тваё пачуцьцё абавязку перад бацькам, ты слушна робіш, што трымаесься яго. Я напішу, як твая прысутнасьць спатрэбіцца тут; таму занадта не хвалюйся, пакуль не пачуеш ад мяне.
1 note
·
View note
Text
17-га жніўня
Дзёньнік Міны Марэй
17-га жніўня. – Два дні бязь дзёньніка. Ня мела ахвоты пісаць. Здаецца, нібы нейкае цёмнае покрыва ахутвае нашае шчасьце. Ніякіх вестак ад Джонатана, Люсі слабее, а гадзіны ейнае маці зьлічаныя. Не разумею, чаму чахне Люсі. Яна добра есьць і сьпіць, цірэдка бывае на сьвежым паветры; але румянец на ейных шчоках блякне, а сама яна слабее з кожным днём; начамі чуваць, як яна цяжка дыхае, нібыта ёй бракуе паветра. Уночы я заўсёды трымаю ключ ад дзьвярэй прывязаным да запясьця, але яна ўстае, ходзіць па пакоі ды сядзіць у адчыненага акна.
Мінулай ноччу я прачнулася й знайшла Люсі ў акна; я пыталася абудзіць яе, але марна: яна самлела. Калі я ўрэшце здолела прывесьці яе да прытомнасьці, яна была надзвычай млявая й бязгучна плакала паміж даўгімі й цяжкімі ўдыхамі. Калі я спытала, як яна апынулася ў акна, яна пакруціла галавой і адвярнулася. Спадзяваюся, ейная хвароба ня вызваная тым няшчасным уколам аграфкай. Калі яна заснула, я зірнула на ейнае горла: тыя маленькія раны не загаіліся. Яны ўсё яшчэ адкрытыя й бадай больш вялікія, чым былі дагэтуль, зь ледзь белымі краямі. Яны падобныя да белых кропак з чырвонымі сярэдзінкамі. Калі яны не загояцца празь дзень ці два, патрабавацьму, каб яе агледзеў доктар.
Ліст, Сэмюэл Ф. Білінґтан & Сын, адвакацкая кантора, Ўітбі, панам Картэр, Патэрсан & кампанія, Лёндан
17-га жніўня.
Шаноўныя панове!
Гэтым лістом пасылаем накладную на тавары, адпраўленыя Вялікай паўночнай чыгункай. Груз мусіць быць дастаўлены ў Карфакс, паблізу Пэрфліту, неадкладна па прыбыцьці на таварную станцыю Кінґс-Крос. Дом на даны момант парожні, таму дадаём ключы, кожны з каторых пазначаны ярлыком.
Прашу пакласьці скрыні, у колькасьці пяцідзесяці, якія зьяўляюцца прызначаным грузам, у часткова разваленую частку ��удынку, пазначаную літарай «А» на прыблізнай схеме ў дадатку. Ваш прадстаўнік лёгка пазнае гэтае месца, бо гаворка ідзе пра старажытную капліцу пры рэзыдэнцыі. Груз адпраўляецца цягніко�� у 9:30 сёньня ўвечары і прыбудзе на Кінґс-Крос у 4:30 заўтра папаўдні. Наш кліент хацеў бы атрымаць тавар як мага хутчэй, таму будзем вельмі ўдзячныя, калі вашыя прадстаўнікі прыбудуць на Кінґс-Крос у названы час і неадкладна перавязуць груз у месца прызначэньня. Дзеля ўнікненьня мажлівых затрымак праз службовыя патрабаваньні што да плацяжоў, гэтым дадаём чэк на дзесяць фунтаў (£10), аб атрыманьні якога просім паквітаваць. Як расходы будуць менш данай сумы, рэшту можаце вярнуць; як больш – па першым патрабаваньні мы неадкладна вышлем чэк на пакрыцьцё розьніцы. Па завяршэньні просім пакінуць ключы ў вэстыбюлі дому, дзе іх зможа забраць уласьнік, увайшоўшы з дапамогай запаснога ключа.
Ласкава просім не трактаваць нашую настойлівую просьбу прысьпешыць справу як парушэньне дзелавой ветласьці.
Са шчырай павагай да шаноўных паноў, Сэмюэл Ф. Білінґтан & Сын.
1 note
·
View note
Text
3-га верасьня
Ліст доктара Сьюарда да паважанага Артура Голмўуда
3-га верасьня.
Мой дарагі Арт!
Ван Гэльсінг прыехаў і ўехаў. Езьдзілі зь ім у Гілінгэм; Люсі абачліва арганізавала ўсё так, каб мы былі адны – ейная маці абедала па-за домам. Ван Гэльсінг вельмі пільна агледзеў пацыентку. Калі ён прышле мне рэзультаты, я напішу табе, бо я, натуральна, не прысутнічаў у часе агляду. Баюся, ён вельмі заклапочаны, але пакуль кажа, што мусіць паразважаць. Калі я расказаў яму пра нашую прыязьнь й як ты давяраеш мне ў гэтай справе, ён сказаў:
– Ты мусіш расказаць яму ўсё, што думаеш. Таксама можаш расказаць яму, што думаю я, калі здагадваесься й уважаеш патрэбным. Не, я не жартую. Тут не да жартаў; гэта пытаньне жыцьця й сьмерці, а хіба й нешта большае.
Я спытаў яго, што ён меў на ўвазе, бо казаў ён з усёй сур’ёзнасьцю. Гэта было, калі мы ўжо вярнуліся ў места, і ён піў гарбату перад сваім вяртаньнем у Амстэрдам. Аднак больш ён нічога не сказаў. Не сярдуй на мяне, Арце, бо ягоная маўклівасьць азначае, што ўвесь ягоны розум працуе на ейную карысьць. Ён усё растлумачыць, калі надыдзе час, будзь пэўны. Так я сказаў яму, што проста падрабязна апішу наш візыт, як калі б пісаў спэцыяльны артыкул для «Дэйлі Тэлеґраф». Ён нічога не адказаў на гэта, але прыкмеціў, што Лёндан ужо ня так густа пакрыты сажаю, як ў часы ягонага студэнцтва тут. Заўтра атрымаю ад яго справаздачу, калі ён пасьпее яе зрабіць. У любым выпадку ён дашле ліст.
Цяпер што да візыту. Люсі была больш вясёлая, чым у дзень майго першага візыту, і выглядала пэўна лепей. Яна згубіла тую зьмярцьвелую бледнасьць, якая так засмуціла цябе, і зноў нармальна дыхае. Яна была вельмі ветлая й зычлівая з Прафэсарам (зрэшты, як заўсёды); але я заўважыў, якіх высілкаў ёй гэта каштавала. Думаю, Ван Гэльсінг таксама заўважыў, бо з-пад сваіх густых броваў кінуў ужо добра знаёмы мне характэрны позірк. Затым ён загаварыў на розныя тэмы, за выняткам нас саміх і хваробаў, ды з такою бязьмежнаю прыязнасьцю, што Люсіна прытворнае ажыўленьне перарасло ў запраўднае. Тады, без уяўнае зьмены тону, ён далікатна падвёў размову да цэлі нашага візыту, і лагодна сказаў:
– Мая даражэнькая паненка, для мяне вялікая прыемнасьць бачыць, як моцна вас кахаюць. Так моцна, мая мілая, што мне цалкам і не ўявіць. Мне сказалі, што ў вас упадак сілаў і зьмярцьвелая бледнасьць. А я ім адказваю: «Бач!» – Ён пстрыкнуў пальцамі ў мой бок і працягнуў: – Але мы пакажам ім, як яны памыляюцца. Як можа ён, – і ён паказаў на мяне тым самым рухам і кінуў той самы позірк, як тады, калі прадстаўляў мяне сваёй клясе студэнтаў пры, ці, хутчэй, пасьля пэўных абставінаў, на якія ніколі не забываецца мне нагадваць, – ведаць што-колечы пра юных кабет? Ён займаецца сваімі вар’ятамі, вяртае іх да шчасьлівага жыцьця і да тых, хто іх любіць. Праца цяжкая, але ўзнагароджвае тым, што дазваляе дараваць людзям шчасьце. Але займацца юнымі кабетамі?! Ён ня мае ані жонкі ані дачкі, а моладзь адкрываецца ня моладзі, а такім старым, як я, хто пазнаў гора й пакуты й ведае, што іх выклікае. Таму, мая дарагая, мы адправім яго ў сад пакурыць, а самі тым часам пагутарым сам-насам.
Я зразумеў намінак і выйшаў прагуляцца. Неўзабаве Прафэсар падышоў да акна й паклікаў мяне назад. З паважным выглядам ён сказаў:
– Я ўважна выслухаў і абследаваў пацыентку. Функцыянальнага расстройства яна ня мае. Згодны з табой у тым, што яна страціла шмат крыві раней. Але прычына не ў анэміі. Папрасіў яе прыслаць мне сваю пакаёўку, хачу задаць колькі пытаньняў, каб нічога не прагледзець. Добра ведаю, што яна скажа. Аднак, нейкая прычына ўсё ж такі ёсьць; усё на сьвеце мае сваю прычыну. Мушу вярнуцца дамоў і паразважаць. Пасылай мне тэлеграму кожны дзень; і калі будзе трэба, я прыеду зноў. Гэтая хвароба – а калі ня ўсё ў парадку, гэта й ёсьць хвароба – цікавіць мяне, як і гэтая мілая юная паненка. Яна зачаравала мяне, і я прыеду ўжо ня толькі дзеля цябе й хваробы, але й дзеля яе самой.
Як я згадваў раней, больш ён не сказаў ані слова, нават калі мы былі адны. І цяпер, Арце, ты знаеш усё, што знаю я. Буду пільна сачыць за ўсім. Спадзяваюся, твой бедны бацька ідзе на папраўку. Гэта мусіць быць жахлівая сытуацыя для цябе, мой добры прыяцелю, – разрывацца паміж дваімі дарагімі табе людзьмі. Ведаю пра тваё пачуцьцё абавязку перад бацькам, ты слушна робіш, што трымаесься яго. Я напішу, калі твая прысутнасьць спатрэбіцца тут; таму занадта не хвалюйся, пакуль не пачуеш ад мяне.
4 notes
·
View notes
Text
9-га верасьня
Дзёньнік доктара Сьюарда
9-га верасьня. – Я быў досыць зьнясілены, калі дабраўся да Гілінгэму. Ня спаў дзьве ночы, і мой мозґ пачаў адчуваць зьняменьне, якое паказвала на мазґавую стомленасьць. Люсі ня спала й была ў добрым гуморы. Калі мы віталіся, ян�� пільна ўгледзелася ў мой твар і сказала:
– Ніякага пільнаваньня сёньня ўночы. Вы стаміліся. Я зноў добра пачуваюся; напраўду добра; і калі хто й мае сядзець пры ложку, тады гэта буду я пры вас.
Я ня стаў з гэтым спрачацца й пайшоў вячэраць. Люсі пайшла з мной, і, ажыўлены ейнай чароўнай прысутнасьцю, я добра паеў і выпіў колькі келіхаў выдатнага партвэйну. Затым Люсі павяла мяне ўгару й правяла ў сумежны зь яе спальняю пакой, дзе ў каміне гарэў утульны агонь.
– А цяпер, – сказала яна, – заставайцеся тут. Я пакіну гэтыя дзьверы адчыненымі й таксама адчыню свае. Можаце легчы на канапу; знаю, што нішто не пераканае вас, дактароў, легчы спаць у пасьцель, пакуль вы дбаеце пра пацыента. Калі мне нешта спатрэбіцца, я паклічу, і вы зможаце адразу прыйсьці да мяне.
Прыйшлося пагадзіцца, бо я быў вельмі змораны й быў ня ў сілах нават сядзець. І калі яна паўтарыла сваё абяцаньне пазваць мяне пры канечнасьці, я адкінуўся на канапу й забыўся пра ўсё на сьвеце.
Дзёньнік Люсі Ўэстэнры
9-га верасьня. – Я такая шчасьлівая сёньня. Я была жудасна кволая, таму цяпер мажлівасьць думаць і рухацца адчуваецца, як сонечныя промні, што выглянулі пасьля працяглага пэрыяду непагадзі. Чамусьці адчуваю блізкасьць Артура. Ягоная прысутнасьць бадай што сагравае мяне. Думаю, хвароба й кволасьць маюць эгаістычны характар і прымушаюць нас думаць толькі пра сябе, а здароўе й дужасьць даюць свабоду Каханьню, якое можа вольна блукаць сярод думак і пачуцьцяў. Я ведаю, дзе мае думкі. Калі б Артур толькі знаў! Мой дарагі, мой любы, твае вушы мусяць сьвярбець, калі ты сьпіш, як яны сьвярбяць мне, калі я абуджаюся. Ох, шчасны спакой мінулае ночы! Як я спала, калі дарагі, добры доктар Сьюард пільнаваў мяне. І сёньня я ня маю баяцца спаць, раз ён так блізка й у межах вокліку. Я ўдзячная ўсім за тое, што яны так дабры да мяне. Дзякуй Богу! Добрай ночы, Артуру!
2 notes
·
View notes
Text
31-га жніўня
Ліст Артура Голмўуда да доктара Сьюарда
Гатэль Албэмарл, 31-га жніўня.
Дарагі Джэк!
Прашу зрабіць мне ласку. Люсі захварэла; нейкай акрэсьленай хваробы яна ня мае, але выглядае яна вельмі кепска, і з кожным днём ейны стан пагаршаецца. Спытаўся ў яе, ці няма на тое прычыны; не адважыўся пытаць яе маці, бо ў ейным стане здароўя турботы пра дачку могуць прывесьці да сьмяротнага выніку. Пані Ўэстэнра расказала мне па сакрэце, што ейны лёс ужо прадвызначаны – хвароба сэрца – хоць бедная Люсі пра гэта яшчэ ня знае. Я ж упэўнены, што нешта мучыць маю каханую дзяўчынку. Я разгублены; не магу глядзець на яе бяз болю. Сказаў ёй, што папрашу цябе агледзець яе, і хоць яна спачатку вагалася – ведаю, чаму, стары дружа, – урэшце ўсё ж згадзілася. Знаю, што гэта балючае для цябе пытаньне, прыяцелю, але гэта дзеля ейнага дабра, і таму я ня мушу марудзіць з просьбаю, а ты – зь дзеяньнем. Прыяжджай заўтра ў Гілінгэм на абед а другой гадзіне, каб ня выклікаць падазрэньня ў пані Ўэстэнры, а па абедзе Люсі скарыстаецца з нагоды, каб застацца з табою сам-насам. Я зайду на падвячорак, і мы зможам пайсьці разам; я моцна хвалююся й хачу параіцца з табой адразу, як ты яе агледзіш. Разьлічваю на цябе!
АРТУР.
2 notes
·
View notes
Text
17-га жніўня
Дзёньнік Міны Марэй
17-га жніўня. – Два дні бязь дзёньніка. Ня мела ахвоты пісаць. Здаецца, нібы нейкае цёмнае покрыва ахутвае нашае шчасьце. Ніякіх вестак ад Джонатана, Люсі слабее, а гадзіны ейнае маці зьлічаныя. Не разумею, чаму чахне Люсі. Яна добра есьць і сьпіць, цірэдка бывае на сьвежым паветры; але румянец на ейных шчоках блякне, а сама яна слабее з кожным днём; начамі чуваць, як яна цяжка дыхае, быццам ёй бракуе паветра. Уночы я заўсёды трымаю ключ ад дзьвярэй прывязаным да запясьця, але яна ўстае, ходзіць па пакоі ды сядзіць у адчыненага акна.
Мінулай ноччу я прачнулася й знайшла Люсі ў акна; я пыталася абудзіць яе, але марна: яна самлела. Калі я ўрэшце здолела прывесьці яе да прытомнасьці, яна была надзвычай млявая й бязгучна плакала паміж даўгімі й цяжкімі ўдыхамі. Калі я спытала, як яна апынулася ў акна, яна пакруціла галавою й адвярнулася. Спадзяваюся, ейная хвароба ня вызваная тым няшчасным уколам аграфкай. Калі яна заснула, я зірнула на ейнае горла: тыя маленькія раны не загаіліся. Яны ўсё яшчэ адкрытыя й бадай больш вялікія, чым былі дагэтуль, зь ледзь белымі краямі. Яны падобныя да белых кропак з чырвонымі сярэдзінкамі. Калі яны не загояцца празь дзень ці два, патрабавацьму, каб яе агледзеў доктар.
Ліст
Сэмюэл Ф. Білінґтан & Сын, адвакацкая кантора, Ўітбі панам Картэр, Патэрсан & кампанія, Лёндан
17-га жніўня.
Шаноўныя панове!
Гэтым лістом пасылаем накладную на тавары, адпраўленыя Вялікай Паўночнай чыгункай. Груз мусіць быць дастаўлены ў Карфакс, паблізу Пэрфліту, неадкладна па прыбыцьці на таварную станцыю Кінґс-Крос. Дом на даны момант пусты, таму дадаём ключы, кожны зь якіх пазначаны ярлыком.
Прашу пакласьці скрыні, у колькасьці пяцідзесяці, якія зьяўляюцца прызначаным грузам, у часткова разваленую частку будынку, пазначаную літарай «А» на прыблізнай схеме ў дадатку. Ваш прадстаўнік лёгка пазнае гэтае месца, бо гаворка ідзе пра старажытную капліцу пры рэзыдэнцыі. Груз адпраўляецца цягніком у 9:30 сёньня ўвечары й прыбудзе на Кінґс-Крос у 4:30 заўтра папаўдні. Паколькі наш кліент хацеў бы атрымаць тавар як мага хутчэй, будзем вельмі ўдзячныя, калі вашыя прадстаўнікі прыбудуць на Кінґс-Крос у названы час і неадкладна перавязуць груз у месца прызначэньня. Дзеля ўнікненьня мажлівых затрымак праз службовыя патрабаваньні што да плацяжоў, гэтым дадаём чэк на дзесяць фунтаў (£10), аб атрыманьні якога просім паквітаваць. Калі расходы будуць менш данай сумы, рэшту можаце вярнуць; калі больш – па першым патрабаваньні мы неадкладна вышлем чэк на пакрыцьцё розьніцы. Па завяршэньні просім пакінуць ключы ў вэстыбюлі дома, дзе і�� зможа забраць уласьнік, увайшоўшы з дапамогай запаснога ключа.
Ласкава просім не трактаваць нашую настойлівую просьбу прысьпешыць справу як парушэньне дзелавой ветласьці.
З шчырай павагай да шаноўных паноў, Сэмюэл Ф. Білінґтан & Сын.
0 notes