#праз
Explore tagged Tumblr posts
vilistime · 24 days ago
Text
Свински джолан в мултикукър
Свински джолан в мултикукър – напоследък доста готвя в този уред и често нещата се получават! Само на Любака едни експерименти за чипс от алабаш и ябълки леко изгоряха, докато се прави на интересен 😃 А джолана си иска своето време за готвене и този по-нов вариант на тенджера под налягане ��и помогна. Споделям и продуктите, които използвах: 1300 грама свински джолан; 3 скилидки чесън; 1…
0 notes
givemegifs · 2 years ago
Photo
Tumblr media
0 notes
nr-cemetery · 10 months ago
Text
Tumblr media
Не, свет не з'ехаў з глузду. Ён заўжды быў гэткім - проста тое стала цяжэй не заўважать. Боляча, дужа. Але трэба глядзець, у тым ліку й дзеля творчасці - мае творы будуць моцнымі праз больш свядомага й дасведчанага мяне. Асабліва калі то казкі.
24 notes · View notes
sentaichurchill · 1 year ago
Text
I've never thought I'd have to make a post like this but :
do not fucking interact with me if you support sn//t game and/or you are a fan of it. I do not fucking care what your reasons are, just go fuck yourself and don't interact with my content. I'd handle losing some followers over the fans who harass, doxx people over criticism and then pretend that it's nothing and "that it's good" and "cope."
go fuck yourself.
таксама распаўсюджваецца калі вы даведаліся аб гульне праз агляды рос. ютубераў як вертасэксуал і яго тыпы. аўдыторыя трансфобаў і квірфобаў у гульне з небінарнымі пратаганістамі тут не патрэбна. плюс калі вы самі трансфобны тады чаму лайкаеце пасты т-хлопца ( мяне ) ??? лол
31 notes · View notes
redfield-by · 1 month ago
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Некалі ў позднесавецкі час мае бацькі купілі раман Г. Кірылава "Пах жыта". Кніга доўга стаяла на паліцы, усё не было часу яе прачытаць. Таму што ў ёй уваскрашаюцца падзеі пасля 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі. З боку гледжання аўтара апісваецца пра добрых камуністаў якія устанавлівалі савецкую ўладу на захадзе віцебшчыны. Але калі чытаць з пазіцыі сёняшняга часу то разумееш што па-першае аўтар пытаўся максімальна рэалістычна паказаць падзеі, па другое - пісаць думкі і разважанні "між строк", па трэцяе - маё пачуццё як гісторыка кажа што любыя спробы ашчаслівіць людзей (агульная калектывізацыя, насільнае збіранне грошай праз дзярж пазыкі, размовы з "добрымі" НКУС - чакістамі, барацьба з рэлігіяй і гд) не прыводзіць не да чаго добрага. Яскрава раскрыты ў рамане тэмы тагачаснага быту, кахання, адносін паміж людзьмі.
Tumblr media
5 notes · View notes
drakulabielaruskaj · 7 months ago
Text
28-га траўня
Дзёньнік Джонатана Гаркера (запісаны стэнаграфічна)
28-га траўня. – Зьявіўся шанец уцячы ці, прынамсі, паслаць вестку дамоў. Да замку прыйшла група цыганоў – яны разьмясьціліся лягерам на дзядзінцы. Маю запісы пра іх у сваім нататніку. Хоць яны й зьяўляюцца характэрнай этнічнай групай для гэтае мясцовасьці, яны блізкія сваякі ўсіх раманскіх плямёнаў. Тысячы цыганоў жывуць у Мадзяршчыне й Трансыльваніі, амаль па-за законам. Як правіла, яны далучаюцца да якога-колечы чалавека высокага паходжаньня ці баяра і носяць ягонае імя. Яны бясстрашныя, не рэлігійныя, за выняткам забабонаў, і гавораць на ўласных дыялектах раманскае мовы.
Напішу лісты дамоў і паспрабую ўгаварыць цыганоў завезьці іх на пошту. Я ўжо пазнаёміўся зь імі праз акно. Яны зьнялі капелюшы й пакланіліся ў рэверансе, а затым паказалі знакі, якіх я, аднак, не зразумеў, як і іхняе мовы...
Я напісаў лісты. Ліст Міне я застэнаграфаваў і проста папрасіў пана Гокінса перадаць яго ёй. Я растлумачыў ёй сваю сытуацыю, за выняткам усіх жахаў, пра якія пакуль мог толькі спэкуляваць; іначай яна б моцна ўсхвалявалася й напалохалася. Калі ж Граф перахопіць мае лісты, ён усё адно ня ведацьме ані маіх таямніцаў ані та��о, што мне ведама...
Я перадаў лісты; кінуў іх праз краты на вакне разам з залатой манэтай і мігамі патлумачыў, каб іх завез��лі на пошту. Адзін чалавек ўзяў іх, прыціснуў да сэрца й пакланіўся, а потым паклаў у свой капялюш. Больш за гэта зрабіць я ня мог. Я пракраўся ў кніжню й пачаў чытаць. Граф не паказваўся, таму я пачаў пісаць у дзёньнік...
Прыйшоў Граф. Ён сеў поруч і пачціва-салодкім голасам прамовіў, паказваючы мне лісты:
– Цыганы далі мне гэта; ня ведаю, адкуль яны ўзяліся, але мушу даведацца. Бач! – напэўна, ён агледзеў іх раней. – Адзін ліст ад пана майму сябру Пітэру Гокінсу, а другі, – тут ён разгарнуў кувэрт і зірнуў на дзіўныя сымбалі на аркушы, пасьля чаго ягоны твар памрачнеў, а вочы загарэліся ліхім полымем, – подлая рэч, абраза майму сяброўству й гасьціннасьці! Ён не падпісаны, таму й ня мае да нас дачыненьня.
Ён спакойна трымаў ліст і кувэрт над полымем лямпы, пакуль агонь ня зьнішчыў іх. Затым працягнуў:
– Ліст Гокінсу я, вядома, адпраўлю, бо ён ваш. Вашыя лісты – сьвяшчэнныя для мяне. Выбачайце, мой сябар, што ненаўмысна зламаў пячатку на ім. Ці не запячатаеце яго зноў?
Ён працягнуў мне ліст і з пачцівым паклонам уручыў мне новы кувэрт. Мне нічога не заставалася, апрача як падпісаць кувэрт і моўчкі аддаць яму. Калі ён выйшаў з пакоя, я пачуў, як у замку ціха павярнуўся ключ. Праз хвіліну я падышоў да дзьвярэй і паспрабаваў адчыніць іх, але марна – яны былі замкнёныя.
Праз гадзіну ці дзьве Граф вярнуўся ў пакой – ён ціхенька ўвайшоў, але ўсё адно абудзіў мяне, бо я драмаў на канапе. Пабачыўшы, што я спаў, ён у ветлівай і прыемнай манеры сказаў:
– Ці вы, мой сябар, стаміліся? Кладзецеся спаць. Сон – самы надзейны адпачынак. Сёньня я ня маю прыемнасьці гутарыць з вамі, бо я вельмі заняты. Спадзяваюся, вы добра высьпіцеся.
Я пайшоў у свой пакой, лёг у ложак і хутка заснуў. Як ні дзіўна, я ня сьніў аніякіх сноў. Нават у роспачы ёсьць месца супакою.
2 notes · View notes
yinwille · 8 months ago
Text
Музыка вясны
Бясконца-блакітнае неба раскінулася над галавой, нібы загатоўка палатна для жывапіснай імправізацыі мастачкі-прыроды. І на тле туркусовага палатна, якое кранула пакуль толькі асляпляльна-яскравая пляма жыццярадаснага веснавога сонца, гарэзавалі першыя пералётныя птушкі, і іх радасным пошчакам нібыта падтаквала сама зямля, паспеўшы засумаваць па іх за доўгія зімовыя месяцы. Падтаквала цурчаннем ручаёў, праз якія, незадаволена бурчучы, скакалі паспешлівыя мінакі; падтаквала капеллю, падтаквала дзівоснай песняй за гранню ўспрымання, і песню гэтую могуць пачуць толькі тыя, чыё сэрца адкрытае свету, яшчэ не паспеўшы пакрыцца ледзяной коркай і ашчацініцца калючкамі пад гнётам жыццёвага бязладдзя.
Саскочыўшы з плота, я з гучным плюхам увязла красоўкамі ў размоклай зямлі. У ноздры ўдарыў цяжкі пах глебы, такі дзікі і ў той жа час такі родны і заспакаяльны, нібы дотык матчыных далоняў. Перабраўшыся на асфальт, каб не прамачыць ногі канчаткова, я зноў паглядзела дагары, прыжмурыўшыся на сонца, што заблыталася ў пакуль яшчэ голых галінах дрэў. Падумаць толькі, як хутка ажывае прырода, залітая яго цёплымі залацістымі промнямі.
Бо мінула ўсяго два тыдні вясны.
А працяг можна пачытаць на АОЗ або на комікс.бай!
5 notes · View notes
knizhnycmok · 2 years ago
Text
хачу фанфік пра вельмі набожнага Дылюка.
Такога, які сур'ёзна моліцца Барбатосу, пакідае кветкі ля Статуй, робіць шчодрыя ахвяраванні Сабору, часам прыходзіць да сясцёр. Такой была яго маці, таму Кая, хоць і не верыць у ніякіх багоў, ніколі не смяецца з наіўнай, шчырай веры Дылюка. Дылюк жа нават у іншых мясцінах, ля статуй іншых багоў працягвае шаптаць малітвы ветру.
Ружарыя - так, Ружарыя дазваляе сабе досыць скептычныя выказванні, але Дылюку ўпотай падабаюцца яе схаластычныя дыскусіі з такім жа скептыкам-бардам, які хутка стаў заўсёдным кліентам. Нават калі не песні, дык трапныя размовы Каі, Ружарыі і Венці вабяць кліентаў (і калі ў таверне стала менш голасных спрэчак і драк - што ж, Дылюк не можа не бачыць усіх плюсаў гэтай троіцы).
Пакуль аднойчы падчас адной з такіх размоў Кая не ловіць позірк Дылюка і не разраджаецца смехам. Дылюк злуецца, бо не разумее, чаму: яны даўно не дзеці, каб вось так лёгка і бяскрыўдна хіхікаць адзін з аднаго, ды й супрацоўніцтва падчас апошніх падзей з Жудасцю Буры, то бок Двалінам, дазваляе ім з Каяй і на людзях паказваць свае больш цёплыя адносіны. Падымае з пытаннем брыво, на што Кая толькі косіцца на Венці. Дылюк не хоча думаць, што за бязглуздзіца прыйшла яму ў галаву. Захоча - сам скажа. Услед за Каяй на Дылюка з усмешкай глядзяць зялёныя вочы барда...
праз шмат гадоў, гледзячы ў такія ж яскравыя вочы, Дылюк успомніць той вечар - і ціха-ціха, каб толькі веце�� чуў, моліцца.
«мой каханы вецер,
хай свяціцца імя тваё»
Tumblr media Tumblr media Tumblr media
10 notes · View notes
lateeveningblog-blog · 1 year ago
Text
Бяз назвы
Пятніца
Раніцай атрымаў паведамленне ад таты. Жадае легкай пятніцы і кажа, што наперадзе выходныя.
Гэта мы ўчора размаўлялі, ён пачуў маю стомленнасьць і засмучаннасьць і цяпер падртымлівае.
Здавалася б, нічога такога. Але, калі б мне хто на некалькі год раней сказаў, што тата будзе мяне так падтрымліваць, я б здзівіўся трохі.
Ён за некалькі астатніх год стаў куды больш чутлівы. А з моманту, як высветлілася, што ў яго рак, то і ўвогуле.
Субота
Прыгожы сонечны ранак. І, нарэшце, нават настрой палепшыўся.
Бо як пашкодзіў калена некалькі тыдняў назад, так і хадзіў сумны, што не магу бегаць. І не патраплю на марафон у Кіеў напрыканцы кастрычніка.
То мо хаця б выбярэмся з Анею ў прыгожы восеньскі Менск.
Субота
Ізноў паведамленне. Мама з татам дасылаюць сэлфі. Павезлі бабулю на лецішча. Сонечна ў іх там таксам. Усьміхаюцца. Прыгожыя.
Субота
Ежу доўга чакалі. Але во прынеслі нарэшце. Трэ тату будзе пазьней набраць, пра кваліфікацыю Формулы-1 распавесьці.
Мама тэлефануе.
"Дзіма... Тата... Тата ўпаў і не дыхае... там, на лесвіцы... што рабіць,!?"
"Хуткую выклікай. Зараз. І Мішу, Мішу звані. Мо што падкажа"
Субота
Цёмна ў вачах. Ногі трохі ватныя. Трэ на паветра. Хутчэй. Інакш упаду.
"Мама, ну што там"
"Дзіма, ён памер. Памёёёёр"
Еньчыць.
Субота
Таксі дадому. Скласьці якія рэчы.
"Цёмнае. Аня, трэ цёмнае збіраць. Халера, яно ўсё ў пралцы."
Селі ў машыну. Паехалі.
"Мама, мы будзем праз гадзіны дзьве"
"Хуткая была. Спынілася сэрца.Цяпер чакаю, пакуль прые��уць забяруць цела. Ён тут ляжыць на лесьвіцы. Халодны. А я сяджу побач".
Субота
"Добрай ночы. Ці можна ў вас замовіць залю на развітанне і месца на могілах? Так. Раніцай трэба пад'ехаць? Добра, а дзявятай будзем".
Нядзеля
Цягнік ідзе крыху больш за гадзіну. Большасьць гэтага часу я гляджу ў вакно. І думаю, як я гэта зраблю. Як я змагу сесьці ў яго машыну. З якой толькі ўчора ён выхадзіў яшчы жывы. Дзе яго рэчы, флэшка з яго музыкай. Сядушка выстаўлена пад яго. Нават пах - яго.
Слезы моўчкі коцяцца па шчоках.
Нядзеля
Мы з Анею пешшу ідзем з вакзалу. Так мы хадзілі у маім дзяцінстве з татам і мамай, калі прыязджалі да бабулі. Гэты шлях у дзяцінстве падаваўся такім доўгім. Зараз ён хуткі. Але ўсё навокал у гэтым гарадку нібыты так і застыла ў часах майго дзяцінства. Старыя дамы, аўтобусы, стары двор бабулі. І недзе у маёй памяці малады тата.
Нядзеля
“Вера званіла. Пыталася, ці будзеш ты падымацца”
“Не. Не буду. Сяду і паеду”.
Не падымаўся. І не ведаю, ці калісьць буду. 
Панядзелак.
У морге я раней ніколі не быў. 
Выдалі пакет з адзежай. Падпісалі нейкія паперкі.
“Дзіма, мы не будзем тут гэта выкідаць у сметніцу. Я хачу ўсё гэта спаліць.”
“Добра, зробім па дарозе”.
Панядзелак
Пакетаў было некалькі. Але трупны пах ад адзежы пачаў адчувацца ў машыне. 
“Трэба недзе ўжо спыніцца”.
Сінтэтыка і падобныя матэрыялы гараць вельмі хутка. Куртка, красоўкі. 
Ільняныя прасьціны гараць вельмі павольна. 
Невыноснае чаканне. 
Аўторак
Маці еньчыць. Кідаецца на труну. Ледзьве трымаецца на нагах.
У залю заходзіць шмат розных людзей. Большасьць з іх я ведаю. 
Нехта нешта кажа. Нехта абдымае. Нехта суе канверты ў кішэню. 
Аўторак
Хлоцы мае прыхалі. Пачаставалі гарбатай. Салодкая, цёплая.
Аўторак
Навошта мы тут трымаем гэтыя свечкі. Тата як мінімум быў агносьцікам, а хутчэй атэістам. 
Аўторак
Паціснуў рукі. Падзякваў. Паабяцаў, што ўсе, што трэба, зраблю. Ды і развітаўся.
Аўторак
Крышку закрылі. Цвікі ўвагналі. Спусьцілі ў яму. 
Укіную апошнюю маленькую жменю халоднай зямлі. 
Далей мужыкі пачалі працаваць лапатамі.
Аўторак
Людзі пастаялі. Ды па��халі. 
І мы. 
А ён застаўся.
2 notes · View notes
xaniro · 2 years ago
Text
Беларусь
Сакавік
Tumblr media
Прывітанне, мой дарагі чытач.
Вітаю цябе ў часопісе 'Запіскі вандроўніка'. Сёння я раскажу табе пра маю Радзіму. Беларусь.
Споведзь вандроўніка
Пішу гэтыя радкі сідзячы ў аэрапарту Баку. Слёзы чамусьці набягаюць на вочы хвалямі. Менавіта, ўпершыню мне так цяжка развітвацца з сям'ёй, сябрамі, домам.
У пошуках музы
Калі я прыехала, праз некаторы час пачала планаваць новую калоначку. Але ў якісьці момант расхвалявалася, што надхнення зусім няма.
Tumblr media
На прыканцы маіх вандраванняў мяне надхнілі ўсе моманты, якія здарыліся са мной тут. І сустрэча з сябрамі, з бацькамі, новыя спартыўныя прыгоды. Добрая праца з ранку аж да захаду. Шмат чаго...
Заслона
Мая пазіцыя заўсёды была аднолькавай, без модных тэндэнцый. Мне заўсёды было боляча за культуру, за мову, за нас.
За тое, аб чым з болем у сэрцы я не магу яшчэ напісаць, дзеля бяспекі маёй сям'і.
Але што я магу?
Магу паведаць табе, мой дарагі чытач, пра тое, што адчыняе дзверы. Пра тое, што адчыняе сэрца. Пра дабро.
Tumblr media
Сябар
Мой візіт у Беларусь атрымаўся тэатральным.
І гэта - проста падарунак. Бо Тэатр для мяне - гэта родны сэрцу дом.
З Ленай мы навучаліся яшчэ ў каледжы мастацтваў. Калі я прыехала яна запрасіла мяне ў музычны.
Пра тое, як я люблю музычны тэатр казаць не буду.
Гэта было цудоўна! На паклоне я трымала слёзы як магла. А потым Лена спыталася, ці сумую я за Тэатрам. Гэтага было дастаткова. Вось і вадаспады слёз.
Канешне я сумую. Вельмі.
Так у музычны мы наведваліся аж два разы.
А потым, мая даражэнькая сяброўка Алена запрасіла мяне на спектакль у Наш тэатр.
Наш - таму што мы пазнаёміліся там, Наш- таму што самыя цікавыя ролі і моманты майго жыцця звязаныя менавіта з гэтым тэатрам.
Канешне, я гатавалася, каб наведацца як глядач. Але мяне запрасілі за кулісы.
Я так удзячна за такі цёплы візіт, за абдымашкі, за тую тэатральную сям'ю якая як на мой погляд засталася, не гледзячы на тое, што я больш там не працую. Дзякуй вам вялікі ад усяго мойго сэрца.
Некалькі разоў я прыходзіла глядзець на Алену ў спектаклях.
Наш з Аленай творчы тандэм там і пачаўся. Яшчэ ў часы тэатру. Шмат мы пражылі побач: побач працавалі ў Кітае /чытай калоначкі пра Кітай/. А зараз побач пішам ілюстрацыйную гісторыю на ангельскай мове ' Book shop'.
Я лічу, што такое адбываецца раз у жыцці, маю на ўвазе і сяброўства, і творчы подых, і жаданне поспеху. І падтрымка, калі цяжка. Усё ўсё. На мой погляд - гэта скарб!
Беражыце сваіх сяброў! І хадзіце ў Тэатр.
Tumblr media
Спартыўны
Што такое беларускі сакавік?
Гэта шэрае неба, шэрыя будынкі, шэры настрой. Усе толькі і чакаюць, калі ж ужо з'явіцца сонейка і яскравыя колеры.
Яшчэ ў Турэччыне я адкрыла для сябе новае хоббі - слэклайн. Таму некалькі разоў сустракалася з хлопцамі ды дзяўчатамі, якія займаюцца гэтым відам спорта прафесійна ў нас.
Трэба насамрэч любіць слэк, каб збірацца так вось у парку ў халадрыгу, зусім безкаштоўна, каб проста пахадзіць. Каб і іншыя людзі даведаліся, што такое існуе. Гэта насамрэч, цудоўна! Гэта яднуе.
Таму, беларусы, хто яшчэ ў Мінску, там хлопцы і дзяўчаты такую цікавую актыўнасьць прапануюць. Завітвайцеся! Калі што спасылку на суполку я дашлю.
Tumblr media
Натура
А мы адпраўляемся на прыроду.
Як зараз памятаю сваё дзяцінства і бабуліны прасторы. У нас было зашмат зямлі. І адно з маіх улюбёных месц акрамя ластаўкіных гнёздаў ды яблыні, што была касмічным караблём, я любіла бегаць па пожні. Паляжаць на ёй, падыхаць мяккімі пахамі травы. Гэта заўсёды быў і ёсць цэлы мір для мяне.
Люблю прыроду.
Tumblr media
С Зоей мы сябруем з дзяцінства. Яшчэ са школы, нават у музыкалцы былі побач.
Менавіта седзячы перад вогнішчам якое мы распалілі, я і пачула надхненне для калонкі. Гэта так дзіўна - проста адпачнуць пасля вялікай працы на зямлі. Падсмажыць хлеб на вагні. Паслухаць птушак, што заліваюцца песнямі, і глядзець на зоркі.
Tumblr media
Так прайшло амаль што ўсё маё дзяцінства. Таму так блізка сэрцу былі моманты, якія мы правялі побач с Зоей.
Tumblr media
Сям'я
Ведаеце, аднойчы, было сказана: " Тваё шчасце там, дзе тваё сэрца."
Я не магу сказаць, што двор ці дом, дзе я расла надае мне цёплыя ўспаміны. Не, гэты не зусім так.
Але бачыць цеплыню матуліных вачэй - гэта шмат для мяне.
Я не была ў Лепелетак часта, думаю больш, чым апошніх 5 гадоў.
Мяне крыху прывёў у жах горад. Яго становішча.
Бо ўсё 'абкрадзена', разбурана. Мо адзіны касцёл крыху трымаецца і то. Я была ў шоцы. Мяне заўсёды гэта нервавала. Бо горад знакаміты з 1439 года. А зараз - гэта нават і не вёска. А нешта нейкае.
Лепельчане, паглядзіце на мост, які амаль што разваліўся, на дарогі ў якіх можна зламіць ногі. Ніколі не разумею, навошта будаваць замкі, калі за варотамі сметнік. Заўсёды можна зрабіць нешта, нават калі і не атрымаецца, але сама рашучасць да дзеі, да змен - многа каштуе.
А якая прыгожа натура, сэрца горада на вялікім возеры. Дзе рэчкі і чароўныя сасновыя бары. Дзе астравы і магічныя традыцыі ды абрады.
Дзе ўвечары салавей пяе калыханку, а ты стаіш пад зорным небам - перад тварам сусвету.
Tumblr media
Мінск
Мінск, гэта мае ўстановы адукацыі, любімы касцёл. Сустрэчы для абмеркавання практаў, іх рэалізацыі, ды і проста, сустрэча для кубачка кавы.
Але канешне - мае родныя. Гэта дом, дзе мяне заўсёды чакаюць, нават, калі я прыязджаю аж на паўгады. Гэта дом, дзе заўсёды двіж і смачная ежа. Дзе вельмі позняя вячэра пад кінастушку пераўтвараецца ў нешта магічнае. Гэта цуд, які вельмі складана пераўтварыць у словы.
Ведаеце, эмацыйна было крыху складана, пасля таго самага году. Сумна.
Але жыццё працягваецца і на твары я ізноў запальваю ўс��ешку. Бо ў такіх абставінах ты маеш толькі адзін шлях - шлях наперад.
Tumblr media
Пост скрыптум
Любое вандраванне, як і ўсё на гэтай зямлі залежыць ад нас саміх і канешне ад людзей, якія побач з намі. Таму, беражыце адзін аднаго пакуль гэта магчыма, а гэта магчыма вечна.
Да сустрэчы, Беларусь. Я веру, што наступнага разу ты будзеш вольнай.
На фота краявіды горада Лепеля Віцебскай вобласці, вёсачкі Казлы ды Мінску.
Усім мір🤙🏻
З любоўю �� сэрцы, (с) Аксана Машара.
5 notes · View notes
dhr-ao3 · 2 years ago
Text
твой кліч самоты да мяне // your lonely calls to me
твой кліч самоты да мяне // your lonely calls to me https://ift.tt/39d60hY by tedious_one Менш, чым праз год пасля вайны, стажорка-лекар Герміёна Грэйнджэр наведвае Азкабан, каб правесці медыцынскае абследаванне, але там яна знаходзіць тое, што не павінна бачыць, і, не маючы іншага выбару, яна спрабуе з гэтым што-небудзь зрабіць. Words: 2787, Chapters: 1/1, Language: беларуская Fandoms: Harry Potter - J. K. Rowling Rating: Teen And Up Audiences Warnings: No Archive Warnings Apply Categories: F/M Characters: Hermione Granger, Draco Malfoy Relationships: Hermione Granger/Draco Malfoy Additional Tags: Healer Hermione Granger, Azkaban, Hurt Draco Malfoy, Hurt/Comfort, Post-War, Angst and Hurt/Comfort, Digital Art, Translation, Пераклад на беларускую, translation in belarusian, беларуская мова via AO3 works tagged 'Hermione Granger/Draco Malfoy' https://ift.tt/gaviowf May 09, 2023 at 11:29PM
2 notes · View notes
apytanki · 2 years ago
Text
10 анімэ, каб пазнаёміцца з мной.
Адказвайце праз рэблоґі, каб проста паўдзельнічаць ды падзяліцца сваімі інтарэсамі або даць сваім падпісантам даведацца пра вас больш.
3 notes · View notes
ohdsad · 12 days ago
Text
Метады ўсведамлення ў сне
Tumblr media
“Вечар. Школа. У актавай зале праводзіцца штосьці кшталту дыскатэкі, але музыка гучыць надта ціха. Мае спробы хаця б трошкі павялічыць гучнасць, каб у людзей, нарэшце, з'явілася жаданне нармальна патанцаваць, а не стаяць каля сценачкі і адчуваць няёмкасць, зрывае жанчына, якая кожны раз б'е мяне па руках і пры гэтым нічога не тлумачыць. 
“Нейкі дзяцячы садок”, — думаю я і выходжу з залы, каб знайсці нармальную музыкальную калонку, якую можна б было далучыць да апаратуры. Дзесьці ў калідоры мяне спыняе даволі дз��ўнае пачуццё. Я гляджу сабе пад ногі, потым на падлогу і сцены, аглядаю калідор, і адчуваю нейкую дэзарыентацыю. 
“Штосьці тут не так… Але што менавіта?”. І адразу ж лаўлю сябе на наступнай цікавай думцы: “А што, калі гэта ўсё — сон?”. Вось так сюрпрыз… Успамінаю, як лёгка можна праверыць ці маю я рацыю, і задаю сабе пытанне: “Ці я знаходжуся ў сне?”. І на гэтым моманце мяне пачынае трошкі пахістваць. Я зноў гляджу на ногі, потым на рукі, і разумею, што я пачынаю нашмат лепш адчуваць сваё цела. У сэнсе — АДЧУВАЦЬ, а не плыць прывідам па памяшканні, як гэта было некалькі секунд таму. А пасля я разумею, што калідор, у якім я знаходжуся — мне незнаёмы, як і сама школа, і тым больш мне незнаёмы людзі ў ёй. 
— Так, я — у сне... — кажу сама сабе ўжо ўслых і усміхаюся.”
1.04.2024 
Думаю, пакуль вы чыталі мой сон, вам не трапілася на вочы нічога такога, што магло б выклікаць нейкія пытанні. Усвядомілася і ўсвядомілася. Але, па праўдзе, гэты ўсвядомлены сон адрозніваецца ад усіх астатніх УС, якія ў мяне былі. 
Я магла чакаць ад 1-га красавіка любы “жарт” у мой бок: сонны параліч або ледзяны кашмар, а, можа, і ўвогуле нічога. Але аб тым, што я атрымаю падарунак у выглядзе ўсведамлення не зусім уласцівым мне метадам, я б нават і не падумала. 
Пра метад, якім я скарысталася і якія яшчэ метады існуюць, расказваю ніжэй простымі словамі.
Але спачатку, Сплюшачкі, хочацца сказаць наступнае:
навучыцца ўсвядомленым снам можа кожны. Не трэба нараджацца з нейкім асаблівым дарам, які перадаецца ад бацькоў бацькоў і іх бацькоў, і г. д. Патрэбны толькі час, жаданне, мэта і абавязкова намер.
Але не варта даводзіць сябе да крайнасцяў, калі штосьці не атрымліваецца. Калі сёння не атрымалася, не прымушайце сябе праз сілу, а паспрабуйце, напрыклад, паўтарыць спробу праз дзень. Давайце сабе адпачыць, рабіце перапынкі, бо ў адваротным выпадку вы згубіце настрой, інтарэс і галоўнае — стварыце рызыку парушыць рэжым сну. Ні ў якім разе не сварыцеся на сябе, калі ў вас не атрымалася. Не думайце, што вы нейкія не такія і ніколі не слухайце тых, хто кажа вам, што нічога ��кладанага тут няма, гэта ўмее любы дурак, а вось вы чамусьці не ўмееце. Вы і не абавязаны ўмець! Памятайце, калі ласка: што б вам не распавядалі пра прыгажосць і карысць УС — у першую чаргу важны і неабходны ЗВЫЧАЙНЫ, здаровы сон. Бо пасля ЎС, калі вы будзеце ўпэўнены, што паспалі і адпачылі, ведайце, што ваш мозг не адпачываў так, як яму гэта патрэбна. 
А калі вы маеце праблемы са сном (бессань, або вы спіце і невысыпаецеся і інш.), або нават нейкае захворванне — калі ласка, узважце ўсе “за” і “супраць”, і вырашыце для сябе, што для вас найгалоўнае — вашае здароўе або ўсвядомленыя сны. Бо ніхто не паклапоціцца пра вас, акрамя вас саміх. У такім выпадку, я бы параіла абмеркаваць гэтае пытанне са спецыялістам, які займаецца вашым здароўем і давесці, па магчымасці, свой рэжым сну да нармальнага стану.
На гэтым — усё, а я працягваю асноўную тэму допісу.
Метад усведамлення пасярод сну (з дапамогай тэставання рэальнасці): 
на працягу ўсяго дня чалавек павінен рабіць тэсты на адрозненне сну ад стану няспання. Напрыклад: 
▫️ задаваць сабе пытанне “Я сплю ці не сплю?” і адказваць на яго ўсвядомлена, упэўніўшыся ў тым, што ўсё вакол не сон. Тут трэба быць вельмі ўважлівым да таго, дзе вы знаходзіцеся і што знаходзіцца вакол вас, каб у сне было лягчэй заўважыць штосьці незвычайнае;  
▫️на працягу дня ўважліва разглядаць свае рукі (далоні, пальцы). Каб спосаб спрацаваў найлепш, яго можна таксама сумесціць з пытаннем “Я сплю ці не сплю?”. З цягам часу гэта можа ператварыцца ў звычку, якая прасочыцца ў вашыя сны, што зможа дапамагчы ў іх ўсвядоміцца; 
Цікавы прыклад: я спрабавала выпрацаваць у сябе такую звычку — глядзець на свае рукі. У адным са сваіх сноў, каб праверыць, сплю я ці не, я пачала падлічваць пальцы. Уявіце сабе, як я рагатала, калі колькасць пальцаў на руцэ змянялася з кожнай спробай іх падлічыць: то 6, то 8, а на абедзвюх руках увогуле 11, а то і 13! 
Прамы метад усведамлення ў сне: 
вы кладзяцеся ў ложак і спрабуеце адразу трапіць ва ўсвядомлены сон. 
Сэнс у тым, што трэба адсочваць увесь працэс засынання да самага ўсведамлення ў сне, пры гэтым неабходна цалкам паслабіць сваё цела (раю звяртаць увагу нават на ваш твар, асабліва ў вобласці паміж бровамі і лба, якія з цягам часу могуць напружыцца, пакуль вы будзеце спрабаваць сканцэнтравацца), выраўняць сваё дыханне і ўважліва сачыць за тым, каб не праваліцца ў сон. Вы фізічна адчуеце той самы момант, калі трэба будзе ўстаць/выкаціцца/выпаўзці ў сон (гэта можа суправаджацца гулам у вушах, мурашамі па целу і г. д.). Галоўнае, не падскокваць надта рэзка! 
Гэта той самы метад, якім карыстаюся я сама, без выконвання дадатковых тэхнік (пра іх раскажу ў іншым допісе). Хаця, тым, хто пачынае займацца ўсвядомленымі снамі або толькі плануе, звычайна раюць карыстацца непрымым метадам, бо ён лічыцца прасцейшым за ўсе астатнія. Для мяне ж менавіта прамы метад аказаўся найбольш: 
▫️эфектыўным (магчыма, з той прычыны, што чымсьці ён падобны да стану соннага паралічу, толькі без адчування страху, і таму мне лягчэй трапіць ва ЎС); 
▫️ цікавым (бо гэта працэс, які вы цалкам кантралюеце, а гэта, між іншым, новы досвед, які, на маю думку, ні з чым не параўнаеш). 
І, галоўнае: 
▫️ прыемным (адчуваць, як цела паступова пераходзіць у стан спакою, напаўняецца цяплом і пазбаўляецца цяжару — асабіста для мяне падобна на СПА-працэдуру). 
Непрамы метад: 
вы прачынаецеся і адразу спрабуеце трапіць ва ўсвядомлены сон. Нармальны цыкл сну завяршаецца на фазе хуткага сну (REM — Rapid Eye Momant — Хуткі Рух Вачэй), у гэтай жа самай фазе чалавек звычайна і ўсведамляцца ў сне, менавіта таму гэты метад лічыцца найпростым для ўсведамлення, бо трапіць ва ЎС можна ўжо праз хвіліну пасля абуджэння. 
Знешняя стымуляцыя: 
метад, у якім выкарыстоўваюцца спецыяльныя прыборы (акуляры, павязкі), дзейнасць якіх заключаецца на мігценні святла і якія актывуюцца ў час фазы хуткага сну. 
Варта дадаць, што гэтым метадам нельга карыстацца людзям з такім захворваннем, як эпілепсія.  
Што да майго першакрасавіцкага падарунка, то як вы ўжо маглі зразумець — я ўсвядомілася ў сне непрамым метадам. І як я ўжо напісала ў пачатку — гэты метад не зусім мне ўласцівы, хаця, і заяўлены, як найпрасцейшы. 
Менавіта ў гэтым і падарунак: адчуць ��ое, што ўжо даўно знаёма, але трошкі па-іншаму — вельмі прыемна і цікава, што не кажы. Магчыма, у будучыні гэты ��освед як-небудзь дапаможа мне ва ўсведамленні. Магчыма, сноў, у якіх я змагу ўсвядоміцца непрамым метадам, стане больш. Час пакажа 😉
Гэта далёка не ўсе метады ўсведамлення. Ведаю, што ёсць яшчэ — больш складаныя, з пэўнымі дэталямі і нюансамі. Магчыма, аднойчы я пра іх напішу. Сёння ж мы з вамі разабралі найпростыя і найраспаўсюджаныя з іх, каб вам было прасцей зарыентавацца. Але калі вы хочацца падзяліцца нейкай інфармацыяй на гэтую тэму, я заўсёды чакаю вас у каментарах. Упэўнена, я знайду для сябе штосьці новае і цікавае! 
Беражыце сябе! 
Поспехаў вам! 
І дзякуй, што былі са мной. 
Ваша Сонная 💛🌙
1 note · View note
nr-cemetery · 1 year ago
Text
Tumblr media Tumblr media
Фіялетавы. Праз творчасць мінулае перакідаецца ў будучыню - але заўсёды інакш.
28 notes · View notes
ogbukuosbs · 4 months ago
Text
День флага России
Сотрудники нашей библиотеки приняли участие в праз... Читать дальше »
0 notes
redfield-by · 1 year ago
Text
Пахіліўся дуб да дуба
Ды бурчыць, гамоне:
— Што-та вецер вельмі груба
Загуляў сягоння!
Паглядзі, сусед, на пушчу,
Як трашчаць галіны,—
Там у самую ўжо гушчу
Вецер сілы кінуў!
Вунь, прымець, старуха-хвойка
Сскочыла з карэння,
А вунь там з бярозы бойкай
Валіцца паленне.
Пакацілася удоўжкі
І асіна-сваці...
Фу, ты! аж мяне у дрожкі
Пачало кідаці!..
Што? Не ўстояла і ліпа —
Рухнула, бядачка!..
Ці ж быць можа? Ўжо захліпаў
І стары твой бацька.
Ах! што гэта?.. Праз узгоркі...
Ці ж то к нам?.. Ой, ногі...
І, не скончыўшы гаворкі,
Рынуў дуб, як доўгі.
Янка Купала 1918
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
2 notes · View notes