#геншынімпакт
Explore tagged Tumblr posts
Text
хачу фанфік пра вельмі набожнага Дылюка.
Такога, які сур'ёзна моліцца Барбатосу, пакідае кветкі ля Статуй, робіць шчодрыя ахвяраванні Сабору, часам прыходзіць да сясцёр. Такой была яго маці, таму Кая, хоць і не верыць у ніякіх багоў, ніколі не смяецца з наіўнай, шчырай веры Дылюка. Дылюк жа нават у іншых мясцінах, ля статуй іншых багоў працягвае шаптаць малітвы ветру.
Ружарыя - так, Ружарыя дазваляе сабе досыць скептычныя выказванні, але Дылюку ўпотай падабаюцца яе схаластычныя дыскусіі з такім жа скептыкам-бардам, які хутка стаў заўсёдным кліентам. Нават калі не песні, дык трапныя размовы Каі, Ружарыі і Венці вабяць кліентаў (і калі ў таверне стала менш голасных спрэчак і драк - што ж, Дылюк не можа не бачыць усіх плюсаў гэтай троіцы).
Пакуль аднойчы падчас адной з такіх размоў Кая не ловіць позірк Дылюка і не разраджаецца смехам. Дылюк злуецца, бо не разумее, чаму: яны даўно не дзеці, каб вось так лёгка і бяскрыўдна хіхікаць адзін з аднаго, ды й супрацоўніцтва падчас апошніх падзей з Жудасцю Буры, то бок Двалінам, дазваляе ім з Каяй і на людзях паказваць свае больш цёплыя адносіны. Падымае з пытаннем брыво, на што Кая толькі косіцца на Венці. Дылюк не хоча думаць, што за бязглуздзіца прыйшла яму ў галаву. Захоча - сам скажа. Услед за Каяй на Дылюка �� усмешкай глядзяць зялёныя вочы барда...
праз шмат гадоў, гледзячы ў такія ж яскравыя вочы, Дылюк успомніць той вечар - і ціха-ціха, каб толькі вецер чуў, моліцца.
«мой каханы вецер,
хай свяціцца імя тваё»
10 notes
·
View notes
Text
прэ-#сайтамы мадэрн-ас, дзе Сайна кананічны задро- прабачце, гік, аль-Хайтам - вядомы актор інтэлектуальнага кіно, а Цігнары грае галоўнага персанажа ў франшызе экранізацыі камп'ютарнай гульні (яшчэ Сайна і Цігнары сябры дзяцінства, але пра гэта мала хто ведае)
Аль-Хайтам праспорыў Цігнары ў нейкай дробязі (напамін: ніколі не спорыць з Цігнары на п'яную галаву) і ц��пер павінен сыграць галоўнага злодзея ў новай частцы франшызы. Яго як выканаўца ролі афіцыйна павінны абвесціць на комік-коне, але ж чуткі, вядома, прасачыліся... Таму комік-кон поўніцца касплэерамі яго будучага персанажа. Аль-Хайтам не дужа любіць прамоўшн - са слухавымі апаратамі знаходзіцца сярод людзей складана, але наведванне комік-кона разам з астатняй камандай было часткай кантракта, таму ён тут, намагаецца пазбегнуць натоўпа ў туалеце для персанала і ўдзельнікаў.
Усё было добра, пакуль на выхадзе ён не сутыкнуўся з чарговым касплэерам.
- Прабачце! - але аль-Хайтам толькі глянуў на белавалосага - божа, фільм яшчэ не выйшаў, чаму вас, апранутых мной, так шмат і што ты робіш у памяшканнях для ўдзельнікаў комік-кона - і пайшоў шукаць Цігнары.
***
Фільм меў ашаламляльны поспех. Аль-Хайтам прызнае, што здымкі, прэм'ера і сам фільм апынуліся не такімі непрыемнымі, як ён чакаў. Канешне, Цігнары ён пра гэта не скажа, але ва ўсмешцы таго і так чытаецца «я жа табе гаварыў». Яму нават спадабалася тая безумоўная падтрымка і любоў фанатаў, а колькасць дыскусій і фан-творчасці ўсіх відаў, ну. Раней ён ніколі не сутыкаўся з такім. Цігнары асцярожна папярэдзіў яго выставіць фільтры і наладзіць ігнаруемыя словы ў сацыяльных сетках, аднак аль-Хайтаму было цікава і ніхто не зможа яго вінаваціць. Так што у яго нават ёсць любімыя мастакі і - пра гэта ён дакладна нікому не скажа - фікрайтары. Адзін. Самы любімы. Махаматра.
Цігнары і Каві не былі б сабою, калі б не высветлілі гэта за першы жа месяц пасля прэм'еры (напамін: менш піць побач з гэтымі двума).
Набліжаўся апошні комік-кон, які ён павінен быў наведаць у межах кантракта. Астатнія мерапрыемствы прамоўшна былі цярпімымі, але на комік-коне была, здаецца, бясконцая колькасць людзей, і напрыканцы дня ў вачах ужо зіхацела ад бясконцых успышак і пражэктараў. Апошняя гадзіна, і можна будзе нарэшце адключыць слухавыя апараты. Але пакуль...
- Прабачце, я в��даю, што ўжо позна, але можна ��алі ласка адно фота з вамі? - збоку стаяў яшчэ адзін касплэер. Чарговы ён сам. На перыферыі занадта ехідна пасміхаліся Цігнары і Каві, і ён павінен быў звярнуць на іх больш увагі, аднак мужчына чакаў яго адказу.
- Добра, давайце.
Некалькі асцярожных здымкаў, і мужчына са шчаслівай усмешкай пайшоў да сваёй сяброўкі.
- Аль-Хайтам, - са спіны працягнуў Цігнары, - а ты ведаеш, хто гэта быў?
- А я павінен ведаць кожнага касплэера?
- А гэта быў не толькі касплэер. Ён яшчэ вядомы сваімі фанфікамі. Публікуецца пад нікам «Махаматра», памятаеш такога?
...бляць.
п.с.
- Кандакія, о божа, ён трымаў мяне за талію.
- Сайна, я ажно бачу сэрцайкі ў тваіх вачах.
- Кандакія, гэта было найлепшым што магло здарыцца са мной у жыцці.
- Дык папрасі Цігнары вас пазнаёміць.
- Я НЕ МАГУ, ГЭТА ЖА АЛЬ-ХАЙТАМ.
- ...і што?
- Ай, не ўсім так шанцуе, як табе з Дзіх'яй.
п.п.с.
Тым вечарам аль-Хайтам парушае сваё ўласнае правіла і пераходзіць у ціўтар Махаматры. І дужа доўга разглядае фота з подпісам «рыхтуюся да комік-кона, падобна атрымалася?». І спадзяецца, што Цігнары ніколі не заўважыць, што ён на яго падпісаўся. З ФЭЙКА. І фота захаваў.
original cosplay by _ARMEYES_ (twitter)
#caitham#cytham#haino#genshin impact modern au#bygenshinimpact#belarusian fic#al haitham#геншынімпакт
1 note
·
View note
Text
да як жа бесіць калі Сайна малююць амежкай на фоне шафы-Хайтама 😑😑
Сайна моцны, вынослівы, з сухімі жылістымі мышцамі, грубай цёмнай скурай (асабліва на далонях ад кап'я) і сухімі вуснамі. Ён больш робіць, чым кажа, і можа самастойна перамагчы банду пустыннікаў. Яшчэ ў яго праблемы з разуменнем уласных патрэб - бо ён звык у пустыні цярпець спякоту і холад, голад і шматкіламетровыя пераходы без прыпынкаў, таму цяпер нават на адпачынку ён не рэагуе на пэўныя сігналы арганізма. Ён спакойна прымае тое, што можа быць не найлепшым і памыляцца, і выбірае адразу выпраўляць свае памылкі, а не рэфлексаваць над імі. У вольны час Сайна лазіць па падземных лабірынтах пустыні, таму з пункту гледжання незнаёмцаў ён зусім не адпачывае, а безперапынна палюе на злачынцаў. Яшчэ ў Сайна кінк на нетрывіяльнае выкарыстанне дэндра (не пытайцеся) і розум.
Хайтам не менш вынослівы і такі ж не ўважлівы да сігналаў арганізма, але праз тое, што з дзяцінства падчас чытання і вучобы забываў паесці і паспаць. Ужо ў акадэміі ў якасці абавязковых дадатковых курсаў за межамі спецыялізацыі ён выбраў баявыя мастацтва і нечакана для сябе палюбіў фізічныя нагрузкі. Чакана для ўсіх у класе ён стаў лепшым, таму часта працаваў у пары з інструктарам. Ён не любіць дэманстраваць свае недахопы, таму нікому не дазваляе ўбачыць сябе ў акулярах, а свае слухавыя апараты прадстаўляе як мадэфіцыраваную версію Акашы. У вольны час... Забудзьцеся, у галоўнага пісца Акадэміі няма вольнага часу. Дома ён выбірае цішыню (адключыць і зняць слухавыя апараты) і камфорт (акуляры, мяккі свет, максімальна функцыянальная прастора). Дома ў Хайтама, здаецца, не менш кніг, чым у бібліятэцы Акадэміі, і кожную з іх ён прачытаў і мае сваё меркаванне. Праўда, мастацкай літаратуры там амаль няма, за выключэннем прызнанай класікі - большасць тамоў то навуковыя даследаванні, і ў кожным - безліч каментароў і заўваг самога Хайтама.
20 notes
·
View notes
Text
Сайна прачнуўся на світанку, каб вярнуцца ў пустыню да сваіх абавязкаў, толькі не чакаў, што не зможа выпутацца з мяккіх лоз і з-пад хваста каханка.
Цігнары ноччу ўва сне падалося што Сайна кудысьці падымаецца і ён абсалютна неўсвядомлена выпусціў лозы.
Такая звычка ў Цігнары з'явілася неяк раптоўна і абсалютна лагічна: праз тое, што бачыліся яны добра калі раз на месяц. Першыя разы Цігнары заліваўся чырванню і прасіў прабачэння, пакуль Сайна паміраў ад пачуццяў унутры. Цяпер жа Цігнары ўсім сваім выглядам дэманструе "проста прымі. ты чымсьці незадаволены?", а Сайна па-ранейшаму памірае ад пачуццяў унутры.
4 notes
·
View notes
Text
Яэ Міка умее падымаць адно брыво. Эі з гэтага вар'юе: Міка і так глядзіць на ўсіх як на пыл пад сваімі нагамі, а з выгнутым ідэальнай дугою брывом выклікае жаданне замоўкнуць навекі.
– Хопіць, – фыркае Эі, – так на мяне глядзець.
У фіялетавых вачах насупраць з'яўляецца ўсмешка. І пляваць, што гэта Эі яе працадаўца. Дзесьці з-за спіны Эі ледзь не фізічна адчувае, як пламянее абурэннем Сара. Ад актыўных дзеянняў Сару спыняе толькі відавочная любоў Эі к Міка – і тое, што гэта Міка наняла яе для аховы Эі.
– Я паступіла неабдумана, а ты была права. Дзякуй, што ўтрымала кампанію, пакуль я была...
– Ты смуткавала. І гэта нармальна – смуткаваць па сястры.
Рэзкі выдых. Міка адварочваецца.
– Аднойчы стане лягчэй.
Некалькі гадоў таму цётачка Сайгу, фактычна выгадаваўшая Міка, праз хваробу страціла памяць – і саму сябе. У нейкай з шэрагу бальніц Міка пазнаёмілася з Какомі.
Эі душыць у сабе злое «Сайгу хоць бы жывая». Жывая, ды толькі ад гэтага не лягчэй. Эі ведае, што ў самыя страшныя дні Міка задумвалася пра эўтаназію – падслухала, калі Макота супакойвала рыдаючую ў гістэрыцы сяброўку.
Міка, шчыра кажучы, ніколі не была сяброўкай Эі: не, гэта з Макота яны з дзяцінства былі блізкія, а Эі – прамалінейная, рэзкая – не разумела, што хаваецца ва ўсмешках і позірках. Да й дагэтуль у сацыяльных узаемадзеяннях яна лепей не стала, таму кампаніяй пасля смерці Макота фактычна кіруе Міка. А Эі вучыцца жыць адна.
#genshin impact#genshin impact modern au#yae miko#ei#belarusian fic#short fic#drabble#яэ міка#эі#геншынімпакт#замалёўка
3 notes
·
View notes