Tumgik
#дзякуй
dmixt · 2 months
Note
i love your belarus i love it so much it's so fresh esp since you yourself are belarusian so you know how to characterize/design them best !! keep it up king ❤️
Дзякуй 🥰
13 notes · View notes
lacinkaju · 1 year
Note
Hello! I am trying to learn Belarusian from English. I want to start writing down my homework assignments in Belarusian, but I’m not sure how to do so accurately. For example, how would I write “math homework due Tuesday”? Some basic vocab would be helpful too :< (stuff like homework, test, quiz, etc.)
Вялікі дзякуй!
Hello! Вітаю!
math homework due Tuesday – дамашняе заданне па матэматыцы на аўторак [JSYK the construction with the preposition па + the dative case may be questionable here for among the Belarusian language revivalists it's considered to be russified, but it's still used in Belarusian schools. As I am no expert I can't tell if it should be заданне з матэматыкі or заданне на матэматыку. Maybe someone will specify in the comments, but you don't have to worry about it.] Edit. Sorry everyone, I've been stupid (as it always happens with me and grammatical cases). It's not the dative case in this example; it's месны склон in Belarusian. I'm not sure how it's called in English. Wikipedia says it's adpositional case.
homework – дамашняе заданне math – матэматыка due Tuesday – на аўторак
due Monday – на панядзелак due Wednesday – на сераду; Wednesday – серада due Thursday – на чацвер due Friday – на пятніцу; Friday – пятніца Saturday – субота Sunday – нядзеля week – тыдзень day off – выхадны дзень once/twice a week – раз/двойчы на тыдзень
school – школа classroom – клас classmate – аднакласнік m., аднакласніца f. pupil – вучань m., вучаніца f. teacher – настаўнік m., настаўніца f. math teacher – настаўнік матэматыкі lesson, class – лекцыя, урок [mind that урок is used in Belarusian schools nowadays, however before russification it meant jinx or evil eye] classes – заняткі the English class – лекцыя англійскай мовы textbook – падручнік exercise book – сшытак notebook – сшытак, нататнік math notebook – сшытак на матэматыку, сшытак для матэматыкі assignment – заданне essay – эсэ, нарыс test – тэст, катрольная работа quiz – экзамен, апытанне
(school) subject – (школьны) прадмет information technology, computer studies – інфарматыка algebra – алгебра astronomy – астраномія biology – біялогія history – гісторыя geography – геаграфія geometry – геаметрыя chemistry – хімія literature – літаратура arts – мастацтва music – музыка physics – фізіка physical education – фізкультура (фізічная культура), фізічная адукацыя
Some useful links:
English-Belarusian online dictionary
Check the pronunciation of words. I've also made a post on how to use it.
Other English resources for learning Belarusian
6 notes · View notes
gellavonhamster · 9 months
Note
прывітанне з менска! у вас выдатны блог! жадаю, каб наступны год быў не горшы, чым гэты!🎉🎊🧡
дзякуй, і вас з Новым годам! прывітанне з Рыгі 🎄💜
2 notes · View notes
ev-n-learning · 9 months
Text
чалавек размаўляе па-маратхі: -आहे -आणि -धन्यवाद(*?)
я: ааа разумею гэтыя словы!!!!!
Tumblr media
*(мне трэба было шукаць "дзякуй" ў слоўніке, таму што пакуль не ведаю як правільна пісаць)
2 notes · View notes
wh0lemilk0vich · 1 year
Note
Tumblr media
a goblin gift for you 🌾🌿
Awe thank you, how sweet. I'm a big fan of goblins. I've been feeling pretty gremlin-y lately and I need to get around to answering a couple of asks that I got and this is giving me the vibes I needed 😈
Спасибо, дякую, дзякуй, хвала/hvala, dziękuję, děkuji, d'akujem, благодаря, благодарам
(covering all my bases)
3 notes · View notes
yinwille · 1 year
Text
Вітанкі, шаноўныя! Сёння распачаўся новы сезон маіх стрымаў, і я бы хацела асобна падзякаваць тым цудоўным мастачкам, якія зрабілі мой канал сапраўды чароўным!
Вось гэтую магічную застаўку намалявала Вікес!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/vikes_twt І блюскай: https://bsky.app/profile/vikes.bsky.social
Анімацыю, якая вітае тых, хто падпісваецца на канал падчас стрыма, стварыла KotSin!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/KotdePrince І блюскай: https://bsky.app/profile/kotsin.bsky.social
І ўрэшце мая ўлюбёная аватарка, якая са мной ужо так доўга - яе намалявала dubqp!
Tumblr media
Яе ціўтар: https://twitter.com/dubqp_ І блюскай: https://bsky.app/profile/19lines.bsky.social
Вялікі вам дзякуй! 🥰
6 notes · View notes
полезла в тикток, наткнулась на видео девушки из Беларуси, и из-за этого вспомнила целую череду случаев из того периода,когда (по своей тупости) выехала в другую страну.
ситуация 1:
магаз в ебенях, где меня поселили. я прихожу за энергетиком и чипсами. иду на кассу, достаю деньги, на ломанном языке той страны отвечаю, всё ли это и не надо ли мне в этот раз сиги (меня запомнили, т.к. я ходила с украинским флагом на плечах, лол). дальше диалог:
кассирша: окей, до свидания.
я, внезапно на беларусском: дзякуй, да пабачэння--
тоже я: *осознаю, что только что было, быстро прощаюсь уже на нужном языке и съёбываю*
ситуация 2:
разговор с с��цработниками, которые занимались там укр. беженцами. один из них - русскоговорящий мужчина, вторая - не понимающая русского и украинского женщина, с которой я общалась на английском. собственно, я говорю с этой женщиной, и в какой-то момент с английского как по щелчку пальцев перехожу на польский.
второй соцработник в этот момент: лен, мы поняли, что ты тут самая умная, но никто из нас сейчас вот вообще нихуя не понял.
я, не растерявшись: а вот и завидуйте молча. мне повезло, т.к. родившись в украине я получила бонус в виде понимания нескольких других языков даже без их изучения.
соцработник, закатив глаза: да ну блять....
вообще такого за те полгода было ещё много, но эти два случая мне нравятся больше всего.
2 notes · View notes
redfield-by · 1 year
Text
вёска Махава, пад Магілёвам. Дзякуй Семкіну Алегу за відэа
2 notes · View notes
xaniro · 1 year
Text
Беларусь
Сакавік
Tumblr media
Прывітанне, мой дарагі чытач.
Вітаю цябе ў часопісе 'Запіскі вандроўніка'. Сёння я раскажу табе пра маю Радзіму. Беларусь.
Споведзь вандроўніка
Пішу гэтыя радкі сідзячы ў аэрапарту Баку. Слёзы чамусьці набягаюць на вочы хвалямі. Менавіта, ўпершыню мне так цяжка развітвацца з сям'ёй, сябрамі, домам.
У пошуках музы
Калі я прыехала, праз некаторы час пачала планаваць новую калоначку. Але ў якісьці момант расхвалявалася, што надхнення зусім няма.
Tumblr media
На прыканцы маіх вандраванняў мяне надхнілі ўсе моманты, якія здарыліся са мной тут. І сустрэча з сябрамі, з бацькамі, новыя спартыўныя прыгоды. Добрая праца з ранку аж да захаду. Шмат чаго...
Заслона
Мая пазіцыя заўсёды была аднолькавай, без модных тэндэнцый. Мне заўсёды было боляча за культуру, за мову, за нас.
За тое, аб чым з болем у сэрцы я не магу яшчэ напісаць, дзеля бяспекі маёй сям'і.
Але што я магу?
Магу паведаць табе, мой дарагі чытач, пра тое, што адчыняе дзверы. Пра тое, што адчыняе сэрца. Пра дабро.
Tumblr media
Сябар
Мой візіт у Беларусь атрымаўся тэатральным.
І гэта - проста падарунак. Бо Тэатр для мяне - гэта родны сэрцу дом.
З Ленай мы навучаліся яшчэ ў каледжы мастацтваў. Калі я прыехала яна запрасіла мяне ў музычны.
Пра тое, як я люблю музычны тэатр казаць не буду.
Гэта было цудоўна! На паклоне я трымала слёзы як магла. А потым Лена спыталася, ці сумую я за Тэатрам. Гэтага было дастаткова. Вось і вадаспады слёз.
Канешне я сумую. Вельмі.
Так у музычны мы наведваліся аж два разы.
А потым, мая даражэнькая сяброўка Алена запрасіла мяне на спектакль у Наш тэатр.
Наш - таму што мы пазнаёміліся там, Наш- таму што самыя цікавыя ролі і моманты майго жыцця звязаныя менавіта з гэтым тэатрам.
Канешне, я гатавалася, каб наведацца як глядач. Але мяне запрасілі за кулісы.
Я так удзячна за такі цёплы візіт, за абдымашкі, за тую тэатральную сям'ю якая як на мой погляд засталася, не гледзячы на тое, што я больш там не працую. Дзякуй вам вялікі ад усяго мойго сэрца.
Некалькі разоў я прыходзіла глядзець на Алену ў спектаклях.
Наш з Аленай творчы тандэм там і пачаўся. Яшчэ ў часы тэатру. Шмат мы пражылі побач: побач працавалі ў Кітае /чытай калоначкі пра Кітай/. А зараз побач пішам ілюстрацыйную гісторыю на ангельскай мове ' Book shop'.
Я лічу, што такое адбываецца раз у жыцці, маю на ўвазе і сяброўства, і творчы подых, і жаданне поспеху. І падтрымка, калі цяжка. Усё ўсё. На мой погляд - гэта скарб!
Беражыце сваіх сяброў! І хадзіце ў Тэатр.
Tumblr media
Спартыўны
Што такое беларускі сакавік?
Гэта шэрае неба, шэрыя будынкі, шэры настрой. Усе толькі і чакаюць, калі ж ужо з'явіцца сонейка і яскравыя колеры.
Яшчэ ў Турэччыне я адкрыла для сябе новае хоббі - слэклайн. Таму некалькі разоў сустракалася з хлопцамі ды дзяўчатамі, якія займаюцца гэтым відам спорта прафесійна ў нас.
Трэба насамрэч любіць слэк, каб збірацца так вось у парку ў халадрыгу, зусім безкаштоўна, каб проста пахадзіць. Каб і іншыя людзі даведаліся, што такое існуе. Гэта насамрэч, цудоўна! Гэта яднуе.
Таму, беларусы, хто яшчэ ў Мінску, там хлопцы і дзяўчаты такую цікавую актыўнасьць прапануюць. Завітвайцеся! Калі што спасылку на суполку я дашлю.
Tumblr media
Натура
А мы адпраўляемся на прыроду.
Як зараз памятаю сваё дзяцінства і бабуліны прасторы. У нас было зашмат зямлі. І адно з маіх улюбёных месц акрамя ластаўкіных гнёздаў ды яблыні, што была касмічным караблём, я любіла бегаць па пожні. Паляжаць на ёй, падыхаць мяккімі пахамі травы. Гэта заўсёды быў і ёсць цэлы мір для мяне.
Люблю прыроду.
Tumblr media
С Зоей мы сябруем з дзяцінства. Яшчэ са школы, нават у музыкалцы былі побач.
Менавіта седзячы перад вогнішчам якое мы распалілі, я і пачула надхненне для калонкі. Гэта так дзіўна - проста адпачнуць пасля вялікай працы на зямлі. Падсмажыць хлеб на вагні. Паслухаць птушак, што заліваюцца песнямі, і глядзець на зоркі.
Tumblr media
Так прайшло амаль што ўсё маё дзяцінства. Таму так блізка сэрцу былі моманты, якія мы правялі побач с Зоей.
Tumblr media
Сям'я
Ведаеце, аднойчы, было сказана: " Тваё шчасце там, дзе тваё сэрца."
Я не магу сказаць, што двор ці дом, дзе я расла надае мне цёплыя ўспаміны. Не, гэты не зусім так.
Але бачыць цеплыню матуліных вачэй - гэта шмат для мяне.
Я не была ў Лепелетак часта, думаю больш, чым апошніх 5 гадоў.
Мяне крыху прывёў у жах горад. Яго становішча.
Бо ўсё 'абкрадзена', разбурана. Мо адзіны касцёл крыху трымаецца і то. Я была ў шоцы. Мяне заўсёды гэта нервавала. Бо горад знакаміты з 1439 года. А зараз - гэта нават і не вёска. А нешта нейкае.
Лепельчане, паглядзіце на мост, які амаль што разваліўся, на дарогі ў якіх можна зламіць ногі. Ніколі не разумею, навошта будаваць замкі, калі за варотамі сметнік. Заўсёды можна зрабіць нешта, нават калі і не атрымаецца, але сама рашучасць да дзеі, да змен - многа каштуе.
А якая прыгожа натура, сэрца горада на вялікім возеры. Дзе рэчкі і чароўныя сасновыя бары. Дзе астравы і магічныя традыцыі ды абрады.
Дзе ўвечары салавей пяе калыханку, а ты стаіш пад зорным небам - перад тварам сусвету.
Tumblr media
Мінск
Мінск, гэта мае ўстановы адукацыі, любімы касцёл. Сустрэчы для абмеркавання практаў, іх рэалізацыі, ды і проста, сустрэча для кубачка кавы.
Але канешне - мае родныя. Гэта дом, дзе мяне заўсёды чакаюць, нават, калі я прыязджаю аж на паўгады. Гэта дом, дзе заўсёды двіж і смачная ежа. Дзе вельмі позняя вячэра пад кінастушку пераўтвараецца ў нешта магічнае. Гэта цуд, які вельмі складана пераўтварыць у словы.
Ведаеце, эмацыйна было крыху складана, пасля таго самага году. Сумна.
Але жыццё працягваецца і на твары я ізноў запальваю ўсмешку. Бо ў такіх абставінах ты маеш толькі адзін шлях - шлях наперад.
Tumblr media
Пост скрыптум
Любое вандраванне, як і ўсё на гэтай зямлі залежыць ад нас саміх і канешне ад людзей, якія побач з намі. Таму, беражыце адзін аднаго пакуль гэта магчыма, а гэта магчыма вечна.
Да сустрэчы, Беларусь. Я веру, што наступнага разу ты будзеш вольнай.
На фота краявіды горада Лепеля Віцебскай вобласці, вёсачкі Казлы ды Мінску.
Усім мір🤙🏻
З любоўю ў сэрцы, (с) Аксана Машара.
5 notes · View notes
drakulabielaruskaj · 2 years
Text
17-га верасьня
Дзёньнік Люсі Ўэстэнры
17-га верасьня. – Чатыры дні й ночы супакою. Я ўжо так адужэла, што ледзь пазнаю сябе. Я нібыта абудзілася ад нейкага доўгага кашмару, каб убачыць цудоўнае сонца й адчуць ядранае паветра раніцы. Цьмяна прыпамінаю доўгія, трывожныя часы чаканьня й страху; цемру, у якой не было нават болю надзеі, што робіць пакуту яшчэ больш пранізьлівай: а затым доўгія пэрыяды забыцьця й вяртаньне да жыцьця, як нырэц, які змагаецца зь вялікім ціскам вады. Аднак з таго часу, як доктар Ван Гэльсінг з мной, усе дрэнныя сны бадай што зьніклі; тыя шумы, якія да сьмерці пужалі мяне – лапатаньне крылаў за вокнамі, аддаленыя галасы, якія нібыта гучалі зусім каля мяне, рэзкія гукі, якія даляталі немаведама адкуль і загадвалі рабіць немаведама што – усе яны спыніліся. Цяпер я кладуся спаць бяз страху. Нават не спрабую змагацца з сном. Я палюбіла часнок, і з Гарлему кожны дзень прыходзіць новая скрынка для мяне. Сёньня ўвечары доктар Ван Гэльсінг уяжджае, бо яму трэба на дзень у Амстэрдам. Але мяне ўжо ня трэба даглядаць; я досыць добра пачуваюся й магу заставацца адна. Дзякуй Богу за маці, за мілага Артура, і за ўсіх нашых сяброў, якія былі так дабры! Я нават не адчую зьмены, бо мінулай ноччу доктар Ван Гэльсінг шмат часу спаў у сваім крэсьле. Я бачыла яго сьпячым двойчы, калі прачыналася; але я не баялася зноў засынаць, хоць галіны ці кажаны ці нешта яшчэ бяз мала ня злосна біліся аб шыбы.
Дзёньнік доктара Сьюарда
17-га верасьня. – Па абедзе сядзеў у сваім працоўным кабінэце й займаўся справаздачай, якую, на жаль, занядбаў празь іншую працу ды шматлікія візыты к Люсі. Раптам дзьверы расчыніліся й усярэдзіну забег мой пацыент, твар якога перакрывіўся ў лютай злосьці. Я быў агаломшаны – не прыпамінаю, каб пацыент па ўласнай волі трапляў у кабінэт наглядчыка. Бяз жаднае затрымкі ён рушыў проста на мяне. У руцэ ён трымаў сталовы нож, і калі я зразумеў, што ён небясьпечны, я пастараўся трымацца так, каб паміж намі быў стол. Але ён быў занадта шпаркі й дужы для мяне; бо перш як я набыў раўнавагу, ён атакаваў мяне й досыць сур’ёзна парэзаў маё левае запясьце. Аднак перш чым ён пасьпеў нанесьці другі ўдар, я пусьціў у ход правую руку – ён упаў на сьпіну й расьцягнуўся на падлозе. Кроў сьцякала з майго запясьця так, што на дыване зьявілася крывавая лужына. Я ўпэўніўся, што мой прыяцель больш ня мае намеру атакаваць, і заняўся перавязваньнем запясьця, але ўвесь час пільна сачыў за pаспасьцёртай на падлозе фігурай. Прыбеглі санітары й мы зьвярнулі ўвагу на пацыента – ягоны занятак выклікаў у мяне млосьць. Ён ляжаў на жываце й, як сабака, лізаў кроў, што сьцякла з майго раненага запясьця на падлогу. Ён не супраціўляўся, калі яго зьвязвалі, і, на маё зьдзіўленьне, спакойна пайшоў з санітарамі, проста паўтараючы зноў і зноў: «Кроў – гэта жыцьцё! Кроў – гэта жыцьцё!»
Я цяпер не магу дазволіць сабе страту крыві; апошнім часам згубіў зашмат, што дрэнна для майго фізычнага стану, дый цяжар Люсінай працяглае хваробы й ейныя жудасныя фазы пачынаюць адбівацца на мне. Адчуваю сябе ўзрушаным і зьнясіленым, і мне патрэбны адпачынак, адпачынак, адпачынак. На шчасьце, Ван Гэльсінг ня выклікаў мяне, таму я магу паспаць; сёньня я б ня змог пільнаваць усю ноч бяз сну.
Тэлеграма Ван Гэльсінга, Антвэрп, да Сьюарда, Карфакс
(адасланая ў Карфакс, Сасэкс, бо грапства не было ўказанае; дастаўленая з затрымкай у дваццаць дзьве гадзіны)
17-га верасьня. – Сёньня ўвечары канечна мусіш быць у Гілінгэме. Калі ня зможаш пільнаваць увесь час, часта наведвай і глядзі, каб кветкі былі на месцы; вельмі важна; не падвядзі. Далучуся як мага хутчэй па прыезьдзе.
Запіскі Люсі Ўэстэнры
17-га верасьня. Ноч. – Пішу гэтыя словы й пакідаю іх на віду, каб ніхто ані ў якім выпадку ня меў клопату дзеля мяне. Гэта дакладныя падзеі сёньняшняе ночы. Адчуваю, што паміраю ад слабасьці й мне ледзь стае сілы пісаць, але мушу гэта зрабіць, нават калі памру ў працэсе.
Лягла спаць, як звычайна, парупіўшыся, каб кветкі ляжалі так, як загадаў доктар Ван Гэльсінг, і хутка заснула.
Мяне абудзіла плясканьне крылаў у акно, якое пачалося пасьля хаджэньня ў сьне па скале ў Ўітбі, калі Міна выратавала мяне, і якое цяпер мне так добра знаёмае. Я не спужалася, але пашкадавала, што доктара Сьюарда не было ў сумежным пакоі – хоць доктар Ван Гэльсінг сказаў, што будзе, – каб я магла пазваць яго. Я пастаралася заснуць, але не змагла. Тады да мяне вярнулася былая боязь сну й я вырашыла, што ня спацьму. Сон нібы наўмысна прыйшоў да мяне тады, калі я не хацела; а як я баялася быць адна, я адчыніла дзьверы й клікнула: «Ці ёсьць там хто?» Адказу не было. Я баялася будзіць маці, таму зноў зачыніла дзьверы. Тады ў кустах звонку пачулася нейкае выцьцё, хіба сабачае, але больш дзікае й нізкае. Я падышла да акна й выглянула на двор, але нічога не заўважыла, акрамя вялікага кажана, які відочна й біў сваімі крыламі ў акно. Тады я вярнулася ў ложак, але вырашыла не засынаць. У той момант дзьверы адчыніліся й у пакой зазірнула маці; упэўніўшыся па маіх рухах, што я ня сплю, яна увайшла й села каля мяне. Яна зьвярнулася да мяне нават пяшчотней, чым звычайна:
– Я турбавалася за цябе, любая, і прыйшла паглядзець, ці ў цябе ўсё добра.
Я баялася, што яна можа застудзіцца, седзячы там, таму запрасіла яе паспаць з мной; яна лягла поруч, але свайго халата не зьняла, сказаўшы, што застанецца толькі на хвілінку, а потым пойдзе да сябе. Мы ляжалі, прытуліўшыся адна да адной, як зноў пачулася лапатаньне й біцьцё крылаў аб акно. Яна ўздрыгнула, крыху спалохаўшыся, ды выкрыкнула: «Што гэта?» Я пастаралася яе супакоіць і ўрэшце мне гэта ўдалося; яна ціха ляжала, але я чула, як страшэнна білася ейнае беднае сэрца. Па колькіх хвілях у кустах зноў раздалася нізкае выцьцё, а затым – удар у акно й трэск разьбітага шкла, якое пасыпалася на падлогу. Вецер уварваўся ў пакой, хіснуўшы штору, і праз адтуліну ў разьбітую шыбу праціснулася галава вялікага схуднелага шэрага воўка. Маці выкрыкнула зь перапуду й паспрабавала падняцца, шалёна хапаючыся за ўсё, што магло ёй дапамагчы. Сярод іншага, яна схапілася за вянок, які я мусіла насіць на шыі згодна з патрабаваньнем доктара Ван Гэльсінга, і сарвала яго зь мяне. На сэкунду ці дзьве яна прыўзьнялася, паказваючы на воўка, а ў ейным горле нешта жудасна забулькала; затым яна упала, нібы забітая маланкай, а ейная галава ўдарылася аб мой лоб так, што на нейкі момант у мяне закружылася галава. Пакой і ўсё навокал паплыло перад вачыма. Я замацавала позірк на акне, а воўк выцягнуў сваю галаву, і ўсярэдзіну ўварваліся мірыяды маленькіх пылінак, якія віравалі ў слупе пылу – па словах падарожнікаў такі бывае ў часе самуму ў пустэльні. Я паспрабавала паварушыцца, але была пад нейкімі чарамі, а ў дадатак мяне прыціснула беднае цела мае мілае маці, якое ўжо пачало астываць, бо ейнае дарагое сэрца перастала біцца; і на нейкі момант я страціла прытомнасьць.
Час не здаваўся доўгім, толькі вельмі, вельмі жахлівым, пакуль я не апрытомнела. Недзе блізка на вуліцы біў звон; па ўсяму навакольлі вылі сабакі; а ў кустах, бадай за нашым акном, сьпяваў салавей. Я была разгубленая ды аслупянелая ад болю, жаху й слабасьці, але сьпеў салаўя здаваўся мне голасам мае мёртвае маці, якая вярнулася, каб суцешыць мяне. Відаць, шум таксама абудзіў служанак – я чула тупат іх босых ступняў зя дзьвярыма. Я пазвала іх, і яны ўвайшлі, а калі яны пабачылі, што здарылася й што прыціскала мяне да ложка, яны закрычалі. Вецер уварваўся праз разьбітае акно, і дзьверы бразнулі. Яны паднялі цела маёй мёртвай маці й, як я ўстала, паклалі яе на ложак, накрыўшы прасьціной. Яны былі такія напалоханыя й усхваляваныя, што я загадала, каб яны пайшлі ў сталовую й выпілі па келіху віна. Дзьверы на міг адчыніліся й зноў з шумам зачыніліся. Служанкі завішчалі, а затым разам пайшлі ў сталовую; я ж паклала на грудзі сваёй дарагой маці ўсе кветкі, што засталіся на мне. Як скончыла, прыгадала, што мне сказаў доктар Ван Гэльсінг, але не хацела іх забіраць, ды, апрача таго, з мной цяпер застанецца адна з служанак. Я зьдзівілася, што служанкі доўга не вярталіся. Я пазвала іх, але ніхто не адказаў, таму я пайшла ў сталовую шукаць іх.
Маё сэрца замёрла, калі я пабачыла, што здарылася. Усе чатыры бязрадна ляжалі на падлозе, цяжка дыхаючы. На стале стаяў паўпусты графін херасу, а навокал разносіўся нейкі дзіўны, едкі пах. Я з падазронасьцю агледзела графін. Ён пах ладанам, і, глянуўшы на буфэт, я пераканалася, што бутэлька, зь якой доктар маці дае – ох, даваў – ёй лякарства пустая. Што мне рабіць? Што я маю рабіць? Я вярнулася ў пакой, дзе ляжала маці. Не магу пакінуць яе, я адна, калі не лічыць сьпячых служанак, якіх нехта ўсыпіў. Адна зь нябожчыцай! Баюся выйсьці з дому, бо чую выцьцё воўка цераз разьбітае акно.
Паветра выглядае поўным пылінак, якія плаваюць і кружацца на скразьняку, што дзьме праз акно, а лямпы гараць цьмяным блакітным сьвятлом. Што я маю рабіць? Божа, абарані мяне сёньня ўночы! Схаваю гэтую паперу на грудзі, дзе яе знойдуць, калі прыйдуць прыбіраць мяне да пахаваньня. Мая любая маці сканала! Цяпер надышоў і мой час. Калі я не перажыву гэтую ноч – бывай, любы Артур. Няхай Бог беражэ цябе, каханы, і няхай Бог дапаможа мне!
Ліст Міны Гаркер да Люсі Ўэстэнры
(не прачытаны ёй)
17-га верасьня.
Мая даражэнькая Люсі!
Здаецца, цэлы век ня чула ад цябе, ды сама не пісала табе. Знаю, ты даруеш мне гэтую хібу, калі пачуеш усе навіны. Што ж, я пасьпяхова вярнула мужа дамоў; калі мы прыбылі ў Эксэтэр, на нас ужо чакала брычка, а ў ёй, нягледзячы на прыступ падагры, сядзеў пан Гокінс. Ён павёз нас да свайго дому, дзе для нас прыбралі слаўныя й выгодныя пакоі, і мы паабедалі разам. Па абедзе пан Гокінс сказаў:
– Мае шаноўныя, хачу выпіць за вашыя здароўе й дабрабыт; і няхай вам шчасьціць. Знаю вас абаіх зь дзяцінства, і я зь любоўю й гонарам назіраў, як вы расьлі. Цяпер я хачу, каб вы пасяліліся тут, з мной. Дзяцей я ня маю; усе пайшлі, і ўсю сваю спадчыну я перадаю вам.
Я заплакала, любая Люсі, калі Джонатан і стары паціскалі адзін аднаму рукі. Гэта быў вельмі, вельмі шчасьлівы вечар.
Таму цяпер мы тут, жывём у гэтым слаўным старым доме, а з маёй спальні ды гасьцёўні відаць вялізныя вязы з чорнымі стваламі на фоне старых жоўтых муроў сабора, а ўгары чуваць, як ўвесь дзень каркаюць, шчабечуць ды пляткараць – на свой манер ды часам як людзі – гракі. Ня трэба й казаць, што я занятая ўпарадкаваньнем рэчаў ды вядзеньнем гаспадаркі. Джонатан і пан Гокінс працуюць з ранку да вечара; бо Джонатан цяпер супольнік, і пан Гокінс хоча пазнаёміць яго з кліентамі.
Як твая дарагая маці? Хацела б я прыехаць у места на дзень ці два, каб адведаць цябе, любая, але пакуль не адважваюся дзеля сваіх абавязкаў; дый Джонатан усё яшчэ патрабуе маёй апекі. Ён зноў пачынае набіраць вагу, але доўгая хвароба моцна аслабіла яго; нават цяпер ён часам рэзка падрываецца ў сьне й увесь дрыжыць, пакуль я не супакою яго. Аднак, дзякуй Богу, гэта здараецца ўсё радзей, і я спадзяваюся, што зь цягам часу цалкам пройдзе. Вось і ўсе мае навіны, цяпер дазволь спытаць пра твае. Калі тваё вясельле й дзе? Хто будзе праводзіць абрад? Якую сукенку ты надзенеш? Вясельле будзе публічнае ці прыватнае? Раскажы мне ўсё, любая, бо мне дорага ўсё, што цікавіць цябе. Джонатан просіць перадаць табе яго «пашану», але я думаю, што гэтага замала для малодшага супольніка паважанае фірмы Гокінс & Гаркер; таму, як ты любіш мяне й ён любіць мяне, а я люблю цябе ўва ўсіх ладах і часах гэтага дзеяслова, узамен я пасылаю яго «любоў». Бывай, мая даражэнькая Люсі, няхай Бог блаславіць цябе.
Твая МІНА ГАРКЕР.
2 notes · View notes
knizhnycmok · 2 years
Text
Яэ Міка умее падымаць адно брыво. Эі з гэтага вар'юе: Міка і так глядзіць на ўсіх як на пыл пад сваімі нагамі, а з выгнутым ідэальнай дугою брывом выклікае жаданне замоўкнуць навекі.
– Хопіць, – фыркае Эі, – так на мяне глядзець.
У фіялетавых вачах насупраць з'яўляецца ўсмешка. І пляваць, што гэта Эі яе працадаўца. Дзесьці з-за спіны Эі ледзь не фізічна адчувае, як пламянее абурэннем Сара. Ад актыўных дзеянняў Сару спыняе толькі відавочная любоў Эі к Міка – і тое, што гэта Міка наняла яе для аховы Эі.
– Я паступіла неабдумана, а ты была права. Дзякуй, што ўтрымала кампанію, пакуль я была...
– Ты смуткавала. І гэта нармальна – смуткаваць па сястры.
Рэзкі выдых. Міка адварочваецца.
– Аднойчы стане лягчэй.
Некалькі гадоў таму цётачка Сайгу, фактычна выгадаваўшая Міка, праз хваробу страціла памяць – і саму сябе. У нейкай з шэрагу бальніц Міка пазнаёмілася з Какомі.
Эі душыць у сабе злое «Сайгу хоць бы жывая». Жывая, ды толькі ад гэтага не лягчэй. Эі ведае, што ў самыя страшныя дні Міка задумвалася пра эўтаназію – падслухала, калі Макота супакойвала рыдаючую ў гістэрыцы сяброўку.
Міка, шчыра кажучы, ніколі не была сяброўкай Эі: не, гэта з Макота яны з дзяцінства былі блізкія, а Эі – прамалінейная, рэзкая – не разумела, што хаваецца ва ўсмешках і позірках. Да й дагэтуль у сацыяльных узаемадзеяннях яна лепей не стала, таму кампаніяй пасля смерці Макота фактычна кіруе Міка. А Эі вучыцца жыць адна.
3 notes · View notes
dmixt · 2 months
Note
your works are wonderful and incredible! thank you for being a source of inspiration <3
Вялікі дзякуй ⊂⁠(⁠(⁠・⁠▽⁠・⁠)⁠)⁠⊃
6 notes · View notes
fedarovich1972 · 4 months
Text
Tumblr media Tumblr media
Сеньня адбыліся апошнія ўаняткі па маляваньню ў гэіым навучальным годзе! Маша як раз скончыла свайго папугая! Дзякуй Вам Вольга Міхайлаўна!!!
1 note · View note
belarusinlt · 7 months
Text
Наш сайт пераехаў на новы хосьцінг - запрашаем 👉 [https://www.belarusabroad.org/bel-%D0%BD%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D1%8B%D1%8F-%D0%B0%D0%BC%D0%B1%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B4%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96|па спасылцы]. І, як нам падаецца, зараз ён выглядае больш прафэсійна, зразумела і с��часна. Паступова мы будзем дадаваць туды карысную інфармацыю. «Дзякуй» тым, хто даў нам нагоду і матывацыю да перамен і росту! Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍 [https://t.me/BelarusInLT|НП РБ в Литве] | [https://t.me/BelarusInLT_bot|Связь] | [https://donate.stripe.com/28o0457Sf3y71RmfZb|Поддержать нас] https://t.me/BelarusInLT
0 notes
maraharme · 8 months
Note
Прывітанне, ты ўсё яшчэ ў маіх ахвярах. Калі ласка, не губляйце надзеі на свой народ і краіну. Бо і вайна абміне, родная.- ☀️
Вітаю вас, шаноўны❤️
Вялікі дзякуй Вам за вашу падтрымку і за беларускую мову. Надзея слабее, але не гасне і мы змагаемся як можам 🕊️
Tumblr media
0 notes
yinwille · 1 year
Text
Прастора для творчасці
Фэндам: Genshin Impact Пэйрынг: Цігнары/Каве Паставіць кудас можна тут:
- Гэта тое самае месца?
Каве ў захапленні кіўнуў. Цігнары ўздыхнуў і зноў паглядзеў на эскіз. На малюнку была адлюстравана вытанчаная альтанка з філіграннымі калонамі і мудрагелістымі вітражамі - Каве нават намаляваў на мармуры рознакаляровыя блікі святла, што праходзіць скрозь фарбаванае шкло. Уся гэтая прыгажосць стаяла ў атачэнні квяцістых раслін і на дзіва гарманічна ўпісвалася сярод іх.
Цігнары зноўку ўздыхнуў і падняў позірк ад эскіза. Прыйдзецца папрацаваць, каб увасобіць гэтую мрою ў рэальнасць. Наяве перад ім распасціралася зона завядання - не самая вялікая, што яму даводзілася бачыць, але ўжо не ў зачаткавым стане, яна распаўзлася па невялікай плошчы і захапіла мясцовую фаўну, якая, насуперак сваім звычайным паводзінам, цяпер была гатовая накінуцца на кожнага, хто мае неасцярожнасць зайсці на іх тэрыторыю. Незадаволена стрыгнуўшы вухам, Цігнары ўздыхнуў трэці раз, скруціў эскіз і аддаў скрутак Каве.
- Які ж ты няўёмны ў сваіх творчых імпэтах… - прабурчаў лясны вартавы, дастаючы лук. Каве хацеў быў нешта адказаць, але Цігнары яго апярэдзіў, прыўстаўшы на дыбачкі і пакінуўшы пацалунак на шчацэ каханага: - Але менавіта гэта я ў табе й падабаю.
- Дзякуй, - расчулена шапнуў Каве, прыціскаючы каштоўны скрутак да грудзей.
Ну як жа ўстаяць перад іскрамі ў гэтых вачах?
Цігнары нядбайна махнуў рукой на развітанне, глыбока ўдыхнуў, нібыта збіраючыся нырнуць, нацягнуў цеціву і зрабіў крок наперад, перасякаючы мяжу зоны завядання. На яго адразу абрынулася да атрутнасці скажоная энэргія гэтага месца, збіваючы дыханне і блытаючы думкі. Але гэта не было істотнай перашкодай для дасведчанага ляснога вартавога - нават у цяжкія хвіліны ён знаходзіў сілы завяршыць ачышчэнне зоны завядання.
Бо ніколі не забываўся на тое, што насамрэч ачышчае прастору для творчасці свайго каханага.
4 notes · View notes