#пераклад на беларускую
Explore tagged Tumblr posts
angulema-warrior · 26 days ago
Text
youtube
Вырашыла выкласці сюды падрадкоўнік свайго перакладу на беларускую, бо песня спадабалася. Не ведаю, які лёс у яе будзе на Еўрабачанні, але ў мой плэйліст яна ўжо патрапіла :)
Лялька павялічвае гучнасць
Калі ўсё, што ты ўва мне бачыш – гэта толькі выкшталцоная лялька, Якая ўсміхаецца і замаўкае, калі ты захочаш, Забудзь мяне: я не твая марыянетка. Вось так, вось так твой маленькі манеж закрываецца.
Калі ты мяркуеш, што мужчына тыпу цябе камандуе мной, Вяртайся да сваёй маці: будзе лепей, калі ты сам здасіся, Ці іначай гэта я цябе разбяру, Беражыся, беражыся, Бо я бяруся за кіраванне.
Новая інструкцыя. Я ўсё магу без цябе, Гэта новая схема, Новая эпоха. У мяне ёсць голас, Дык перастань гуляцца ў чрэвавяшчальніка.
Лялька павялічвае гучнасць Уразумей свой урок Лялька павялічвае гучнасць Сцеражыся, хлопчык мой Лялька павялічвае...
Калі ты лічыш, што я з далікатнай парцаляны, Ці больш гнуткая, з роду поліэцілена, То я зусім не такая, мне патрэбны кісларод. Я не хачу, я не хачу таго жыцця, Новы свет кліча мяне. Калі ты збіраўся выставіць мяне ў вітрыне Разам з усёй калекцыяй сваіх статуэтак, Выбачай, але толькі я сама вырашаю, Куды рушыць маё сэрца, рушыць маё сэрца, Так, гэта я цягну за вяровачкі.
Новая інструкцыя. Я спадзяюся адное на сябе. Гэта, ведаеш, сігнал Новай эпохі. У мяне ёсць голас, Каб уключыць для цябе электрашок.
Лялька павялічвае гучнасць Уразумей свой урок Лялька павялічвае гучнасць Сцеражыся, хлопчык мой Лялька павялічвае гучнасць
Твая лялька, як ты яе клічаш, Застаўляе расці дэцыбелы. Яна рэха новага пакалення. Без шыфону і пластыку У сваіх характарыстыках, Твая лялька кіруе музыкай. Яна павялічвае Яна павялічвае Яна павялічвае гучнасць.
Лялька павялічвае гучнасць Уразумей свой урок Лялька павялічвае гучнасць Сцеражыся, хлопчык мой Лялька павялічвае гучнасць
4 notes · View notes
dhr-ao3 · 2 years ago
Text
твой кліч самоты да мяне // your lonely calls to me
твой кліч самоты да мяне // your lonely calls to me https://ift.tt/39d60hY by tedious_one Менш, чым праз год пасля вайны, стажорка-лекар Герміёна Грэйнджэр наведвае Азкабан, каб правесці медыцынскае абследаванне, але там яна знаходзіць тое, што не павінна бачыць, і, не маючы іншага выбару, яна спрабуе з гэтым што-небудзь зрабіць. Words: 2787, Chapters: 1/1, Language: беларуская Fandoms: Harry Potter - J. K. Rowling Rating: Teen And Up Audiences Warnings: No Archive Warnings Apply Categories: F/M Characters: Hermione Granger, Draco Malfoy Relationships: Hermione Granger/Draco Malfoy Additional Tags: Healer Hermione Granger, Azkaban, Hurt Draco Malfoy, Hurt/Comfort, Post-War, Angst and Hurt/Comfort, Digital Art, Translation, Пераклад на беларускую, translation in belarusian, беларуская мова via AO3 works tagged 'Hermione Granger/Draco Malfoy' https://ift.tt/gaviowf May 09, 2023 at 11:29PM
2 notes · View notes
wearemova · 5 years ago
Photo
Tumblr media
Праект Localizor падтрымлівае беларускую некалькі месяцаў, але магчымасць перакладу з'явілася толькі зараз. Першая гульня ўжо даступна па спасылцы. https://www.localizor.com/core-defense Трэба зарэгістравацца і пралайкаць усё, што падпісана OWNER. Пераважна.. усё ж такі ёсць памылкі Гэта наш знешні пераклад. Рабіўся да выхаду гульні. Распрацоўшчык зацягвае рэліз і выходзяць новыя радкі, якія трэба яшчэ перакладаць. Тэставаць няма магчымасці. Тут усё на самамадэрацыі. Перакладчыкі атрымліваюць балы і могуць абмяняць іх на ключы да гульняў. Таксама функцыі і магчымасці пашыраюцца разам з колькасцю адзнак, якія падтрымлівае яго праца. Яшчэ чакаецца ў Steam, але не магу рэкамендаваць. Пытанне перакладу сайта і праграмы не агучвалася. https://store.steampowered.com/app/1194080/Localizor/
0 notes