#каханьне
Explore tagged Tumblr posts
Text
не быць з табою стамілася не быць не быць няхай усё сгарыць пярсцёнак пад стол а душа пад падол закацілася
пачуй мяне я не зьмірылася
рукавы нібыта крылы паранены бусел хадзі да мяне трымай дапажы загаіцца каханьне - спустошаны гай і мне трэба ў ім застацца
/
ляск срэбра нібыта шэпт папярэджаньня распранайся і адлятай, жалобнае птушаня з думкамі не размаўляй шкадаваньняў не адчувай лёс ніколі не скажа
бывай
неба як сажа падымайся туды, нібыта дым з вясковай трубы сыход з аднаго - гэта не забарона на ўваход да другога абяры любы бераг мора таго што ўверсе і пачакай на каханага таго што ў сэрцы там, дзе нашыя продкі разам сьпяваюць народныя песьні дзе яны таямніцы мараў схавалі ў безліч купальскіх вянкоў, пусціўшы іх па вадзе і не адно лета чакалі, што хтосьці да іх урэшце падыдзе абярэ тыя самыя два
і адно аднаму апране тыяру з адвечных раслінаў, сплятуцца іх погледы як карані ў гліне у цемры лясной іх агонь мільгане
і зьнікне
/
нязвыкла сьпявае бусел на даху пакінутай хаты глядзіць вінавата небу ў вочы і бачыць як ноч упарта не хоча сыходзіць мабыць, ужо зіма і дзе зараз тыя два?
ледзь чутна па беразе раніца крочыць
на брудны кавалак заспанай зямлі, што ледзь разляпіла вочы сьвятло залатое ракі пад цьмяным покрывам сонца патрапаны вянок прынясло
заскрыпела вясло пад рукой рыбака лодка разрэзала роўнядзь ракі захваляваліся кветкі
зямля пакрысе адкрывае павекі пад клёкат буслоў, што трывае бясконца пасылае ганца з жахлівай навінай
і з сумам журботным вецер нясе дзяўчыны імя - Міхаліна
15/04/2023 НМ
фота - Белсат
0 notes
Text
Volski. Majo Kachańnie/Маё Каханьне https://t.co/ebR93dYRjN przez @YouTube
Volski. Majo Kachańnie/Маё Каханьне https://t.co/ebR93dYRjN przez @YouTube
— Jacek Jankowski (@ffamousffatman) December 22, 2017
via Twitter https://twitter.com/ffamousffatman December 22, 2017 at 09:45AM
0 notes
Text
“ новы выбух (дыпціх)
1
зоркі хвалямі - імкнуцца адна адной перадаць іскру высокай тэмпературы берагуць яе стан, які быў яшчэ на пачатку, каб даставіць у цэласьці ды захаванасьці тое, што яна насамрэч уяўляе сабой – выпраменьваньне любоў’ю пацалунак без перапынку, доўгі ды моцны, як разрад току у маім космасе няма міжзоркавых аблокаў, як і сумневаў у новых пачуццях ад якіх усяму сусьвету без тваёй прысутнасьці няма аніякага толку 2
можа, гэта нават прыгожа – ціснуць з сябе слёзы кожны раз, калі народзіцца новы верш;
ці можна
у пэўным спакоі працягваць існаваць з усведамленьнем таго, што я насамрэч не ведаю для каго яны і таму плачу ГЭТАЯ ЛЮБОЎ МНЕ ТАК СЛЕПІЦЬ ВОЧЫ, ШТО Я АМАЛЬ НІЧОГА ВАКОЛ НЕ БАЧУ, з кожным момантам – меней ды меней… магу я цябе папрасіць аб ��дной рэч��? дапамажы мне ў сабе гэты твой каляровы вобраз цалкам знічшыць *** ліпень 2022
0 notes
Text
Шмат
1.
Янка Купала ў спадніцы
– марыла ператварыцца ў навальніцу
схавацца ў лесе каля
эха народных песьняў вакол агню
марыла каб жорсткае “люблю” ператварылася ў “кахаю”
бо без яго радок ніводны, нават самы моцны, сэнс не мае
//
яна б хацела так звацца толькі адным чалавекам
якому б магла ў кожным сваім сакрэце прызнацца ваўкоў не баяцца за яго плячыма схавацца
адчуваць яго тонкія пальцы на кніжных старонках ды закахана ўсміхацца
гэта чырвоная нітка замест закладкі
ня здольная абарвацца
//
2.
Людзі маюць традыцыі – маем і мы
чытаць адно аднаму ўслых - як у цемры вагеньчык чырвонай свячы каля ложку
як пацалунак у галаву нежны - найпрыгажэйшая з іх
\\
але акрамя таго
па начах сварыцца стамлёна
чамусьці заўсёды аднойчы у месяц, дакладна ў поўню
калі раптоўна здаецца нібыта замест
беларускай
з языкоў зрываецца
іншая мова, ні да якой не падобная
у якой наогул адсутнічае сэнс пра пачуцьці
//
3.
зорныя прамяні пад ціскам далоняў гнуцца
дакрананьня вуснаў да шыі
не маг
чым
а?..
\
як спыніць гэты ток
начных ліхтароў
(у) крыві
пачатак духоўнай вайны магія раптоўнай пачуцьцёвай хвалі грае з намі ў дарослую гульню
лёс амаль выйграў
вось толькі што калі яго поглед крануўся маёй спадніцы колера навальніцы …
//
4.
зборнікі вершаў зялёны агеньчык смарагда бутэлька з разбітага шкла
біццё сэрца
была – не была напішу на сцяне што тэатр згарэў, бо яго падпаліла я
/
без намаганьня ў іншы бок павярнуць трымае мяне за руку кранаецца кончыкаў пальцаў моцна сціскае і нават калі партэр зачыняецца ён мяне не пускае
не пускае
не пускае
а калі вырываюся з рук яго моцных сама ён ніколі мне гэтага не выбачае
здаецца, ніводная ў сьвеце турма мацнейшых замкоў не мае
//
5.
перад тым, як схавацца ў рацэ мы сустрэнемся з ім на мосце / я заву яго ў госьці ў сваё нутро з абшарпанымі шпалерамі аблітымі крэпкім бардо
//
я баюся з ім піць віно бо пачну яму ўслых чытаць вершы пра тое, што ён у мяне такі першы
у рэшце рэшт выйсце знаходзіцца ў каве у немінучым спяшаньні і дзіўных спробах сыйсці ў няёмкіх размовах аб нашых нязбытных марах і прапановах згубіцца ў нейкім з варшаўскіх бараў
//
6.
цікава, колькі ў сьвеце за апошнюю хвіліну перакулілася келіхаў? ды пакінула паўсюль плямы
а колькі людзей камусьці другому сказала, што яго ці яе насамрэч не кахае?
/
мяне натхняе яго адвага шукаць мае вочы ў адлюстраваньніх і толькі ў іх не баяцца глядзець як мага даўжэй нібыта я – Медуза Гаргона са сваёй уласнай незразумелай мовай і атручаным погледам
ён сядзіць удваіх са сваім шматгадовым жыцьцёвым досьведам укапаны ва ўласныя думкі без адзінага далейшага накірунку наганяе на памяшканьне туман з тугі
//
7.
Вячэрні (выратавальны) шпацыр
пытаньні тыпу “а што далей?” пацісну плячыма замест адказу які заўгодна мой сказ быў бы зараз марны
… эпілог
“навошта са мной ісьці праз гэтую браму?..”
шкада, што мяне заўсёды так проста знайсці. сапраўды – аблава
калі ўжо зажыве мая адчувальная рана?..
няўжо на карысьць таго было трэба лішыцца тваіх выпадковых крананняў ды веры ў каханьне?
10.11.2022
0 notes