Tumgik
#вясна
redfield-by · 5 months
Text
Tumblr media Tumblr media
5 notes · View notes
tomorrowusa · 2 years
Link
The Nobel Peace Prize winners for 2022 lambasted Vladimir Putin who is the personification of anti-peace this year.
Representatives for the Ukrainian, Belarusian, and Russian trio awarded this year's Nobel Peace Prize amid the full-scale war in Ukraine and crackdowns on dissent by Moscow and Minsk have received the awards at a ceremony at Oslo City Hall in the Norwegian capital and spoken defiantly of opposing authoritarian forces.
The Kyiv-based Center for Civil Liberties, which has chronicled alleged atrocities since Russian troops invaded in February, were chosen for the award in October along with the banned Russian rights group Memorial and the jailed Belarusian founder of the Vyasna rights group, Ales Byalyatski.
Byalyatski's wife, Natalia Pinchuk, expressed her husband's feelings about his sacrifices despite Belarusian authorities' reported refusal to allow him to provide remarks for the event.
"I don't regret," she told Nobel organizers, fellow laureates, and dignitaries at the event on behalf of her husband, "Because my dreams are worth it."
In a pointed rebuke to Russian President Vladimir Putin and his ally still wielding power in Belarus, Alyaksandr Lukashenka, the chairwoman of the Norwegian Nobel Committee, lawyer Berit Reiss-Andersen, said, "The world needs those admirable individuals and groups of people who at great personal sacrifice stand up against aggression in pursuit of democracy, human rights, and peace."
Lasting peace in Eastern Europe is doubtful as long as Vladimir Putin and his craven flunkies remain in power in Russia.
3 notes · View notes
Text
Калі ўжо там вясна?
Tumblr media
26 notes · View notes
Text
Tumblr media
вясна
6 notes · View notes
Text
Замалёўка 21.12.
Freda – Det måste gå
У гэты перадкалядны час да маладой жыхаркі ў роздуме прыходзяць дзве эмоцыі. Дзве асацыяцыі. І калі так здараецца, ёй непазбежна падаецца, што яна вар’яцее.
Бо адна эмоцыя – лагічная і заканамерная. Гэта стома. Яна прымушае адкладаць усе такія быццам бы нявартыя, але неабходныя справы ў выглядзе справаздач і нейкіх пазык. Стома – яна размераная, яна прымушае саму дзяўчыну паводзіць сябе неяк не па ўзросце: абдумваць кожнае слова, прамаўляць яго нетаропка і вельмі ясна, не запінацца, але вымаўляць словы, якія складаюцца ў фразы пад назвай “яшчэ зраблю”, “стамілася”, “я не хачу зараз гэта абмяркоўваць”.
Калі пераднавагодняя стома апаноўвае дзяўчыну, яна нават сварыцца не ўмее.
А іншая – зусім незразумелая. Яна бы свята, бы любімы час года, яна танчыць сняжынкамі ў святле ліхтароў, скразіць у надпісах на заснежаных машынах. Гэта натхненне. Тое, што дае сілы святкаваць, рабіць іншым падарункі, усё ж такі закрываць дзіры па справаздачах ды іншым. Тое, дзякуючы чаму часамі дзяўчына актыўна жэсцікулюе, багатае на самыя розныя эмоцыі. І дзякуючы чаму яна яшчэ не страціла веру.
Нават за некалькі апошніх гадоў.
Як заўжды, самая доўгая ноч – час падводзіць папярэднія вынікі не толькі году, але і ўласнаму паўгоду. Што адбылося за паўгады новай лічбы? Ці здзяйсняюцца мары? Што хацелася б зрабіць?
Гадамі ўжо нічога не мяняецца.
І вось зноў гэтыя дзве эмоцыі б’юцца ў ёй.
“Абы-як бы перажыць, - гутарыць у ёй стома, заплюшчваючы дзяўчыне вочы наўпрост за працоўным сталом. – І так шмат чаго можна здаць у студзені. І праца гэтая бясконцая працягнецца без наймалейшага адпачынку”.
“Не здавайся, - па-вар’яцку шэпча натхненне. – Зрабі тое, што так даўно хацела. Сёння позна, дык заўтра звары прыемны напой. Скажы чалавеку, якога кахаеш, пра пачуцці. Паслухай той альбом, што хацела. Зірні, у ліхтарах танчаць сняжынкі”.
Дзяўчына нават не правярае, ці праўда апошнія словы – і так ведае, што імжыць некалькі апошніх дзён.
“Хутка сяброўцы дарыць падарунак на таемнага Санту, - не здаецца натхненне. – Хутка воля. Пасядзелкі за гарбатай. Хутка сам новы год, як пакоціцца ўсё з гары – будзеш толькі весела насвішчваць песенькі”.
Дзяўчына не слухаецца. Тым больш што побач сядзіць стома і нашэптвае: “табе трэба яшчэ падрыхтаваць канспект. Уставаць рана. Засталося і так спаць 7 гадзін. Ты ж не ўстанеш”.
І натхненне весела выдзірае з рук стомы дзяўчыну “Каву выпі! Імкліва падрыхтуйся да сну! І здзяйсняй цуды. Заўтра народзіцца зі��а! А за ёй – свята. А за ёй – чарговая вясна”.
Дзяўчына ўпершыню прыслухоўваецца да гэтага змагання. Гэта бы змаганне восені і зімы, калі шэрасць мяняецца на святочныя фарбы і ўпрыгожваецца чалавекам. І бы змаганне зімы і вясны, калі снег надакучыў настолькі, што чакаеш вясну, што размалюе беласнежнае палатно сваімі ўзорамі і фарбамі.
Калі б у ёй перамагла стома, то яна б падумала, што назаўжды згублена юнацтва і здольнасць марыць.
Але яна ўсміхаецца і паднімаецца, каб заварыць каву і імкліва пачаць рыхтавацца да сну, закрыць рэшткі абавязкаў на заўтра.
За акном прывідна танчаць сняжынкі ў вясёлай польцы, што дзяўчына абрала натхненне.
2 notes · View notes
xaniro · 2 years
Text
Ад аўтара
Прывітанне, мой дарагі чытач.
Вітаю цябе ў часопісе "Запіскі вандроўніка ".
Я запрашаю цябе ў новае падарожжа да каньёна Гювер.
Падарожжа выхаднога дню
Люты
Калі хочацца выехаць, падыхаць свежым паветрам, адразу ж шукаеш на мапе прыгожае, ціхае месца.
Каб і вочы адпачнуць змаглі, і душа.
Вось неяк так мы і адправіліся ў Гювер каньён.
У пошуках вадаспада, якога няма
Мы крыху заблукалі, калі з’ехалі з галоўнай дарогі. Заехалі аж у нейкі фермерскі куток. Прытуліўся ён сярод сялянскай сцежкі. Цішыня толькі птушкі ціўкаюць. Там ужо сапраўдная зялёная траўка вырасла. Прыгажосць. Зусім вясна. Пастух падганяў стада коз, а другі  чалавеча складваў дровы.
Tumblr media
На ангельскай яны не размаўлялі,  але дапамагчы змаглі. Вялікая мова - жэсцікулятыўная.
Мы хацелі  былі знайсці вадаспады. Заехалі ў лес, а там дарога "трасуха" і анічога навокал.  Лес, каменне, толькі дзе-нідзе на ўзгорку кветкі тырчаць. Мы прыслухаліся і пайшлі на гул.
Tumblr media
Па невялічкаму разлому ў пародзе бегла бірузовая рэчка. Паабапал яе раскінуліся пралескі ды каменныя выступы, быццам пляцовачкі для пікніку ці трэніровак.  Мы падняліся па напрамку вытоку і знайшлі толькі маленечкі парог... Вадаспадам яго не назавеш.  Крыху засумавалася, але нас чакаў каньён.
Вось мы і паспяшаліся.
Tumblr media
Марс
Гювер - вельмі прыгожае месца. На адным ягоным баку зусім забаронены ход машын. /Але мы на байку/. Таму людзі там проста ходзяць і насалоджваюцца відамі ды жыццём.
Што мне падабаецца ў турках - гэта іхнія звычаі ў няд��елю быць з сям'ёй на прыродзе. Памечу, усёй сям'ёй, з дзядулямі і бабулямі, з дзіцямі, нават немаўлятамі, амаль што ўсім кланам. Яны гуляюць у гульні, гатуюць страву і зусім ня п’юць гарэлку. Мо толькі моладзь і то. Гэта цудоўна!
Мы даехалі да каньёна. Там усталяваны спецыяльныя пляцоўкі, каб падзівіцца ўніз ды зрабіць дужа прыгожыя фатакартачкі.
Нашым прыпынкам стала зусім бязлюднае месца амаль што ў канцы маршрута.
Пад нагамі была чырвоная высахлая глеба.
Мне здавалася, што я на Марсе. Але Марсе з раслінамі. Хоць і дзіўнымі.  Некалькі дрэваў паказвалі  галінкамі сімвалічныя жэсты,  размаўляючы са мной. Крыху далей у глыбіню гушчару раслі кветкі, якія змаглі прабіцца скрозь каменні і такі грунт.
Tumblr media
Таксама, на галінках, у павуцінні, прытуліліся вельмі дзіўныя чарвячкі.
Думаю, гэта мятлікі робяць свае кукалкі.
Ну, а каньён. Няма словаў.  Ён бег наперад і хаваўся далёка ў гарах. І не баяна было ягонага канцу.  Бірузовая рэчка стала меньш адметнай, змяняючы сваё адценне на карычневы. Яна білася аб парогі, даючы непаўторны гук імкнення. Усё побач выглядае вельмі велічна.
Tumblr media
Для мяне, калі сонейка заходзіць, мір быццам прыпыняецца. Ёсць нейкае адчуванне пакоя, прыпынку.
Гледзячы на гэты магічны рух, можна заўважыць, як хутка паварочваецца наша планета. Як хутка хаваецца сонейка.
І ў гэтым касмічным палёце існуем і мы з вамі.
І калі на некалькі імгненняў адкінуць думкі і прыпыніцца, можна напоўніць сваю душу жыццём.
Tumblr media
Усім мір🤙🏻
З любоўю ў сэрцы (с) Аксана Машара
Fpv video Станіслаў Панюта
3 notes · View notes
apytanki · 2 years
Text
апэльсіны ці мандарыны? маліны ці ажыны? вясна ці восень? завіруха ці навальніца? буслы ці жураўлі? аўтобус ці тралейбус? сядзець у кафэ ці шпацыраваць па горадзе? раніца ці вечар? фільмы ці сэрыялы? аўдыёкнігі ці падкасты? ванна ці душ? сыркі ці марозіва? швэдар ці байка? асадка ці аловак? гаварыць ці слухаць? ровар ці самакат? 
2 notes · View notes
open-society-news · 2 months
Text
В Беларуси приговорили к смертной казни немецкого медика, сообщают активисты - BBC News Русская служба
«Вясна» предполагает, что обвинения, предъявленные Кригеру, могут быть связаны с его предполагаемой причастностью к полку имени Кастуся Калиновского — группе белорусских граждан, которые добровольно воюют в Украине на стороне Киева.
https://t.me/open_society_news/13710
0 notes
goshminherz · 2 months
Text
Таракан захватывает заложников. Как учили в Кремле.
В Беларуси приговорили к смертной казни гражданина Германии.
Минский областной суд 24 июня приговорил к смертной казни через расстрел гражданина Германии Рико Кригера. Он был медиком в немецком Красном кресте, а ранее работал специалистом по безопасности в отделе Госдепа США в Берлине, сообщают проекты "Белорусский Гаюн" и "МотолькоПомоги".
Кригера обвиняли по статьям о "незаконных действиях в отношении огнестрельного оружия", "приведении в негодность транспорта или путей сообщения", "создании или участии в "экстремистском" формировании", "агентурной деятельности", "наемничестве" и "акте терроризма".
Как пишет "МотолькоПомоги", Кригеру 30 лет, в Германии у него есть несовершеннолетний ребенок.
Правозащитный центр "Вясна" сообщал, что процесс по делу против Кригера начался шестого июня. Это первый суд в Беларуси по делу о "наемничестве". Суть выдвинутых обвинений неизвестна.
На момент публикации новости неизвестно, был ли приговор Кригеру обжалован или опротестован и вступил ли он в законную силу.
"Настоящее время"
0 notes
fedarovich1972 · 5 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Вясна! Дзеці!
1 note · View note
yesmisstep · 6 months
Video
youtube
PANUSIALAN & ALINKA - ВЯСНА
0 notes
redfield-by · 5 months
Text
Tumblr media Tumblr media Tumblr media Tumblr media
Міншчына
5 notes · View notes
yuryarhireev · 1 year
Text
Першы гром. Вясна уваходзіць у сваю моц. #вясна
Tumblr media Tumblr media
0 notes
gorky-gorod · 2 years
Text
"Рельсового партизана", которому прострелили колени, осудили на 13 лет колонии Минский областной суд Беларуси приговорил 40-летнего Виталия Мельника к 13 годам колонии особого режима, сообщает "Вясна". Мельника обвинили в поджоге релейного шкафа светофора автоматической блокировки на перегоне Новосады-Борисов в Борисовском районе в ночь на 25 марта 2022 года. Из-за этого было задержано 22 грузовых и 17 пассажирских поездов. Мужчину судили пяти по статьям УК, в том числе за терроризм и оскорбление Лукашенко.
0 notes
228insane · 2 years
Photo
Tumblr media
#вясна #2022 #май https://www.instagram.com/p/CdD0lPGI2V1/?igshid=NGJjMDIxMWI=
0 notes
xaniro · 2 years
Text
ДАЙРАН МАНАСТЫР
Некропаль
Сакавік
Ад аўтара
Прывітанне, мой дарагі чытач
Вітаю цябе ў часопісе "Запіскі вандроўніка".
Я запрашаю цябе ў новае падарожжа па сцежцы, якая блукае між манастыру і антычнага Некропаля.
Tumblr media
Вясна
Вясна - мая любімая пара ў Турэччыне. Надвор'е  вельмі ласкавае і ветлівае зараз.
Паветра д��ём цёплае, блакітнае неба, сонейка. Па крышачку пачынаюць квітнець вішні ды міндаль, пачынае зелянець наваколле і піяць птушкі.
Возера
Што мне падабаецца, дык тое, што кожнае падарожжа адрозніваецца адно ад другога. Шляхам, раслінамі, нават жучкамі ды чарвякамі.
Першае, што мы пабачылі калі прыехалі - гэта канешне возера. Яно так і называецца - Дайран. Толькі ўявіце сабе - блакітнае неба і мора ў далечы, тут жа побач бэзавыя горы з самымі рознымі адценнямі зялёных раслін. І ў самым цэнтры, быццам ізумруд, разлілося маленькае возера Дайран.
Tumblr media
Дзіва
Ведаеце, зараз чытаю кнігу Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня"/дужа рэкамендую, калі хто не знаём з гэтым творам/.
Дык вось, да таго ў творы магічныя гісторыі распавядаюцца, што ня верыш, што гэта хоць якімсьці  бокам было фактам жыцця. Амаль што на такіх фальклорных казачных гісторыях расла і я.  Дык вось, чытаеш кнігу і здаецца казка казкай. Але калі стаіш сярод леса, які гудзе голасам мінулага. Дзе парода то жоўтага, то меднага колера, а потым знянацку яскрава карычневая, а на дрэвах, толькі ўявіце сабе, нейкія вуллі. Ды не звычайныя пчаліныя, а вялізныя вуллі з павуціння. Адчуваеш сябе сам героем нейкай магічнай гісторыі.
Tumblr media
Каб даведацца, хто гэта, мы запыталіся ў сябра энтамолага. Дык вось, хутчэй за ўсё, гэта такі вялікі мятлік, Dendrolimus pini, які ў фазе чарвяка будуе вялікую кукалку ў якой яны жывуць калоніяй і ў працэсе росту, напрач з'ядаюць галінку, пакуль не ператвараюцца ў мятлікаў. Вось так.
Tumblr media
Некропаль
Мы ішлі па дарожцы, што ўздымалася наверх вельмі крута. Я знайшла сабе кій, каб лягчэй было ісці. Пад нагамі зямля пераўтваралася ў каменне. Велізарнае каменне, быццам раскідваў яго тут нейкі велікан. І гэта было яшчэ адным дзівам, бо калі мы ўзняліся на вяршыню, там, у глыбіні лесу, сярод дрэў стаяў валун. І так, ён зусім не паходзіў на валун, ён паходзіў на застыўшага пад сонейкам троля, які не паспеў схавацца і акамянеў.
Дзіва!
Tumblr media
Такімі магічнымі сцежкамі мы дайшлі да Некропаля. Там прыйшлося аставіць свой кій, бо па скалах мне лягчэй трымацца толькі рукамі.
Я не адразу зразумела, што мы на могілках. Бо яны і звычайныя і незвычайныя. Крышачку таямнічныя. Іх не хацелася турбаваць.
Навокал жа цішыня. Могілкі раскіданы і на зямлі, і на  вышыні. Хавала некалькі цыментэрыяў і  скала з слізкімі краямі.  І лес, што увесь час гудзіць і пяе калыханку памерлым.
І калі ўяўляеш, што гэта месца засталося такім аж з  антычнасці, дзіву даешся, бо стаяць яны раўнюсенькія, быццам новыя. Дзесьці пабітыя каменнем, канешне, але тыя, да якіх не дабраўся Троль, тыя як новюсенькія.  Вельмі цікавыя пачуцці, скажу я вам. Туды варта  схадзіць.
Tumblr media
Лабірынт
Мы пайшлі ўніз па сцежцы, дзе павінна, бегчы буйная рэчка. Але сёлета яе там не было, нават і намёку. Бо зіма была зусім сухая, дажджу не было амаль што. Таму замест рэчкі толькі голае каменне тырчыць. Па крыху, па крыху мы выйшлі на лясную сцежку. Ісці па ёй было прыемна, хутка.
Маладзенькая траўка яскравая, салатавая раскінулася пад нагамі мяккім дываном. І навокал палянкі. Такія добрыя і ўтульныя месцы для начлегу. Так мы прыпыніліся каля аднаго. Каб крыху палётаць ды адпачнуць.
Tumblr media
Манастыр
Мы вярталіся зусім па іншай сцежцы. І вось які цуд здарыўся, не паверыце, але там я знайшла свой кій. На той палянцы, каля шалашу. Стаяў мой кіёк і смяяўся.
Па знаках мы ведалі, што на гэтым маршруце дзесьці схованы манастыр. І як прыемна, калі знаходзіш лакацыю і яна цябе зачароўвае.
Tumblr media Tumblr media
Руіны манастыру раскінуліся на самым краю гары. Тэрракотава-охравыя руіны падсвечвала захаднае сонейка. Неба пераапранулася ў вечаровую сукенку. Ластаўкі дадавалі летні каларыт. Лёталі сюды туды.  Прыгажосць.
Там унізе, зусім нічога. Толькі неверагодны від на возера і горы.
А  лёс усё гудзеў ветрам.
Было зразумела, чаму калісьці ў даўніну, менавіта тут пабудавалі месца для душы, месца дзе можна пачуць бога.
Tumblr media
Фінал
Мне падаецца вельмі важным - магчымасць і жаданне яднацца з прыродай. Слухаць яе, адчува��ь яе як унутры, так і на скуры.
Мне вельмі пашанцавала, што побач са мной чалавек, які любіць і шануе прыроду і прыгоды таксама, а можа й больш.
Займайцеся хайкінгам. Хадзіце пешшу. Гэта вельмі добра для здароўя і для душы. Гэта яднуе. Гэта насамрэч цудоўна.
Усім мір 🤙🏻
З любоўю ў сэрцы, (с) Аксана Машара.
Фота матэрыял Станіслаў Панюта, Аксана Машара
3 notes · View notes